Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Жаўталістым ранкам, на Пакровы,У святы багаславёны дзень,Ты сказала, што закон суровыНе пакінуў месца для надзей.I аднак жа, як начны марозік,Што пад сонцам робіцца вадой,Растапіўся твой няўмольны позіркПерад больш высокай праватой.Не, не д'яблік перамог спакусны,А, хутчэй за ўсё, сам Дух святыМоц явіў і так зрабіў, каб тыНе схавала ў шаль пуховы вусны.1999

ПАТОП


Вада, вада... Амаль да гарызонтаВа ўсе бакі - куды ні глянь - вада.Патоп дый годзе! Бедная старонка!Зноў нас карае страшная бяда.Паводка падступіла аж пад вокны.Вясковай вуліцай нлыве рака.Ля хаты ў чоўне дзед сядзіць падмоклы.А сабачок - на стрэшцы хлеўчука.Ён апантана з ланцужка ірвецца,Скуголіць, скача, яўкае, — відаць,Праймае страх душу, што застанеццаАдзін - ахвярай безгалоўя стаць.Бяда, бяда!.. Калі б адно паводка!Вада спадзе і сыдзе ў рэшце рэшт.А як уняць разліў хлусні нязводнай!Яе стрымаць - дзе сілы набярэш?Яна ўжо топіць кут-закутак кожны,Віруе ў вёсках, муціць гарады...I ты, паэт, крычыш, бездапаможны,Ад роспачы, ад страху, ад жуды.Калі спадзе і сыдзе гэта ношасць –Пры нашым п'янстве, нашай цсмнаце?..Ну, супакойся! Можа, ж Бог паможа –I згіне ўсё, што вольны дух гняце.Яшчэ ж народ не поўны алкаголік,Яшчэ не ў кожнага трымціць рука.Чаго ж ты кідаешся і скуголіш,Як сабачок на стрэшцы хлеўчука?1999, сакавік

ПАМЯЦІ Г. Дз. КАРПЕНКІ


У дні, калі так шмат наўкол хлусні,Пачварства, пошласці і мітусні, -Ён жыў сумленна, годна і прыгожа.За што ж ты гэтак пакараў нас, Божа?У дні, калі жыццё трымціць ад страху,Ён баязліва не звярнуў са шляху,Ён мужнасці вялікі меў запас.Чаму ж ты, Божа, ўзяў яго ад нас?У дні, калі жыццё ў бядзе і скрусе,Калі ён так патрэбен Беларусі,Як хворай маці любы родны сын, -За што ж нам, Божа, гэткі боль усім?06.04.1999

УЖО САМ БОГ СКАЗАЎ


На стыку двух вякоўI двух тысячагоддзяўГісторыяй самойНаканавана нам –Згадаць наказ дзядоўI, з воляй іх у згодзе,Адбудаваць свой домI асвяціць свой храм.За тысячу гадоўМы столькі крыўдаў знеслі,Спазналі столькі бед,Паклалі столькі страт,Што ўжо сам Бог сказаў:«Народзе! Уваскрэсні!I перайнач жыццёНа свой уласны лад!»Калі ж і гэты шанцУнусцім мы бяздарнаI ў новы ступім векБязмоўнымі, як скот, -«Няўжо, - спытае Бог,I я браў слова марна?Дык што ж за людзі вы?I што вы за народ?»1999

СМЕРЦЬ НА НЯМІЗЕ


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза