Ён сышоў з электрычкі,Спусціўся па сцежцы ў лагчынуI спыніўся чагось.Нібы ўкопаны, стаў і стаіць.Штось забыў? Перадумаў?Ці стала нядобра мужчыну?Задуменна схіліў галавуI пад ногі глядзіць.На зямлі сакавік.Сонца снег ручайкамі свідруе.Вунь як сочацца скрозь,Як імпэтна бягуць і журчаць!Чалавек жа нічога не бачыць,Нічога не чуе.Як сляпы і глухі.На абліччы - няшчасця пячаць.«Як жа ўсё гэта стацца магло?Хто жыццё спанявечыў?Хто й чаму насадзіў -Гэты глум, гэты гвалт, гэты здзек?Хто мне свет збаламуціў -Тады, як расправіўшы плечы,Я ўжо быў уздыхнуў,Што нарэшце і я чалавек?..»Прыдарожныя вербыКранаюць заспаныя гуслі.Льецца сонцаI соснам на ўзлеску душу маладзіць.А на сцежцы стаіць чалавекI, як курыца ў гузік,Атупела глядзіць у нішто,У нікуды глядзіць.1999, чэрвень
НА МОГЛІЦАХ
Старыя вясковыя могліцы,Дзе ўранку, і днём, і ўначыСосны з бярозамі моляцца,Вартуючы вечны спачын.Тут, тут, у надзеях на лепшае,I моладзь, і людзі ў гадах,«Дзядам» аддаюць належнае, -На ціха-журботных кладах.Што праўда, журбы тут паменела,Як горад амбітны прыйшоў:На мармур з гранітам замененаДраўляная скруха крыжоў.I як у сталіцы рэч марная –На шыльдах Радзіму шукаць,Так тут на граніце і мармурыТаксама яе не відаць.Ніводнага тэксту, ніводнага –На мове дзядоў, што ў зямлі!У памяць аб родных — не з роднагаПісьмоўніка словы ўзялі.Не родныя словы і мовяццаУ дні памінальныя тут...А сосны з бярозамі моляццаЗа тых, хто ўжо збыўся пакут.1999, чэрвень
БРАТУ БЕЛАРУСУ
Не драмі, беларус, не драмі, -Схамяніся, агледзься відушча.Што табе ўгатавана, зірні,Каб зайсціся ты мог ад удушша.Мала цынкавых трун-дамавінАтрымаў ты з чужацкіх фарпостаў?Зноў гатовы хадзіць да магіл,Што пачнуць курганець на пагостах?Знецярпеўшы глядзець у журбеНа знябытасць тваю і гібенне,Бог наважыў даць волю табе,Даць адхланне, ад гнёту збавенне.Не праспі ж, беларус, не праспіГэты лёс, гэты дар легендарны.Разламі, разварочай, разбіВекавую шкарлупіну ганьбы!Глянь, як вольны шыкуецца свет,Як жывуць пабрацімцы-славяне,Супакойныя тым, што павекКвет свабоды у сэрцах не звяне.Не дазволь жа і ты, не дазвольНад свабодай занесці сякеру!Акрывавіць адвечны твой боль.Апаганіць твой гонар і веру.1999, кастрычнік