Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Востры дождж сячэ, і вецер свішча –Сцюжны, бы з паўночных халадзін, -З-за чаго на палубу не выйсці,У кают-кампаніі сядзім.Каб было не сумна - гід знаёмыЗвыкла прысуседзіўся да нас,I я ў пяты раз, а мо і ў сёмыПра султана слухаю расказ.У султана густ быў страшна тонкі,I таму загад даў ягамосць:Падшукаць яму жанчыну ў жонкі –Найтаўсцейшую з усіх, што ёсць.I ганцы, каб хэнць здаволіць гэту,Дзесь знайшлі, як сказана было,Маладую пышную кабетуНа сто восемдзесят пяць кіло.I султан шчаслівы быў без меры,I ад бліжніх шчасця не хаваў,Вар'яцеў ажно і ачмурэлыДвойчы ў дзень Басфор нераплываў.О Басфор! Славутая пратока!Зараз я расстануся з табой.Пакланюся - і на дно глыбокаАпушчу піястр апошні свой.Каб аднойчы зноў сюды прымчаццаІ пачуць, зайздроснікам на зло,Як султан жаніўся на турчанцыУ сто восемдзесят пяць кіло.1999, травень

НОЧЧУ НАД МОРАМ...


Там, дзе шэрых скалаў табуныЗ берага сышлі ў ваду - няйначайАстудзіцца ад імглы гарачай, -Моўчкі мора слухаюць яны.Ён і з ёю. Удваіх. Адны.Хто яны - гадаць дарма... Але –Што іх змусіла ўвесь вечар божыТут сядзець - на гэтым мулкім ложы?Што трымае іх пры зор святлеНа пляскатай, як чарэнь, скале?А тым часам з-за адлеглых горНаплывалі, сунуліся хмарыI прыбоя нарасталі ўдары;Пацямнела, зніклі гронкі зор,Здраднай цішай набухаў прастор.Навальніцу абяцала ноч.А яны - як бы таго й чакалі,Што вось-вось маланка жыхне ў хваліI асвеціць нросьбу ў зрэнках воч:«Не суроч, нячысты, не суроч!..»Гулка гахаў у скалу прыбой,Аж здавалася — аберне скора,Пырскаў пырсісамі, як быццам мораБласлаўляла іх часінай тойI свянціла боскаю вадой.I яны прымалі божы дар –Iзлучалі вусны пацалунку,Так адчайна - нібы ў паратунку,Нібы мог чарговай хвалі ўдарСкінуць, змыць іх і панесці ўдаль.I тады яна на момант-мігАб усім на свеце забывалаI ў шчаслівым забыцці шаптала:«Хай змывае! Толькі б абаіх!У абдымку! У руках тваіх!.. «Ды чамусьці не азваўся гром,I не ўпала ў мора бліскавіца,Не ўзмахнула крыллем навальніца, -Пэўна, дзесь раней, ля чорных стромНеба выплеснулася дажджом.Хмары зрэдзіліся і сплылі,Зноў заззялі зоры, выйшла поўня,I прыбой сцішэў, ашлях раптоўна,А яны... адчулі стынь скалыI да болю пальцы рук сплялі.I глядзелі моўчкі ў выш нябёсЗ несуцешнай крыўдай і дакорам.Што ж не грымнула ты, ноч, над морам?Душы грому прагнулі, а лёсІх не ўчуў - і стараной пранёс.1999, травень

АДКЛЮЧАНЫ


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза