Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Нідзе на нланеце,Дзе выпала мне пабываць,Не бачыў я столькіЧароўных і вабных жанчын.Чароўных красою,Якую ад воч не хавацьI дзённым дазволена богамі богам начным.Нідзе на планеце -Ні ў блізкіх,Ні ў дальніх краях -Не бачыў я столькіПанікла-пагаслых жанчын.З такой усяленскаюСкрухай-журбой у вачах,Якую, здаецца,Ужо не адолець нічым.1999

* * *


Загучыць партызанская песня –I абрыс зруйнаванай старонкіЗноў у памяці так уваскрэсне,Як эпоха ў глытку самагонкі.Тая, што за гарамі ўжо дзесьці,Паваенная, кроўная наша,У якую ўваходзілі дзеці,Як дарослыя - дзюбнуўшы нашча.1999

СЭРЦА ЛЕЦЕЧКІ*

Віктару Казько

Я не быўУ тым фашысцкім лагерыМіж балот палескіх і дуброў,Дзе ўрачы,Страшней, чым п'яўкі прагныя,З Колькі Лецечкі смакталі кроў.Днямі гэнымі,Наскрозь прагорклыміДьшам, гарам, горам і журбой,Я не быў між тых, чыёй крывёйЗахлыналіся шпрыцы з іголкамі.Дык чаму ж,На край наш родны гледзячы,На людзей, на дрэвы і траву,Мне здаецца,Што я з сэрцам Лецечкі,З хворым сэрцам Лецечкі жыву?..2000

* Колька Лецечка - герой аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе».

ПЧОЛКА

Н. I. Шчаснай

Планета ў трывозе:Зноў шнурам бікфордавымДыміцца газегны радок...А пчолка,Натхнёная сонечным водарам,Збірае нектар на мядок.Зноў курчыцца ў мукахДуша чалавечая –Ад жахаў, ад горкіх бядот.А пчолка... а пчолкаАд ранку да вечараЗбірае нектар на мядок.2000

АДПОМШЧАННЕ


Як скарыў Ярмак людцоў Сібіры –Мноства розных родаў і плямён,На прасторы, што асвоіў ён,Рынулі з Масквы купцы-праныры.Настаўлялі там факторый безліч,I тубыльцам, каб наладзіць торг,Везлі ўсё, што, зналі, пойдзе ў толк,А найперш - «ваду-агонь» ім везлі.Спойвалі няшчасных паляўнічыхI за пляшку «вогненнай вады»Бралі шкурак важкія пуды –Норкі, сабаля, пясца, куніцы...Бралі іх фактычна задарма,Ад чаго імгненна багацеліI шчэ болей багацець хацелі,Бо граніц у корці той няма.А няшчасныя ўсё больш прасіліДаць «ваду-агонь» ім за тавар,I ўсё больш рабілася ахвярСтрашнай немачы, што йшла з Расіі.Так і выкаціла за стагоддзіІх амаль усіх «вада-агонь».Сёння ж у Расіі ўсе кругомУ сівушным топяцца разводдзі.Страшна ўжо на спітых апушчэнцаўI глядзець: што сталася з людзьмі!I няма ратунку, чорт вазьмі!Прапіваюць і душу дашчэнту!Калі Бог сам помсціць - хто ўратуе?... А ў Сібіры непітушчы людЗ-за Амура - лезе ў кожны кутI звяркоў, каб футры мець, гадуе.2000, снежань

ГЭТЫМ I ГАНАРУСЯ


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза