Спаткаў мастака я,кашмарнымі змучаны снамі,I стаў яму плакацца:«Што ж гэта сталася з намі?Нядобрае нешта!Не так мы жывем, беларусы!..»А ён мне і кажа,усмешкай рассунуўшы вусы:«Пагляньце, як хорашасонца ўзыходзіць над паркам!Як хмаркі палашць!Як неба залоціцца ярка!А тыя, што нашай свабодземагілу капаюць, -Нізрынуцца ў яміну саміі ў ганьбе сканаюць!..»Праз месяцаў колькімы стрэліся зноў на праспекце,I зноў я гатоў быўупасці ў няпрошаны скепсіс.А ён мне і кажа,спыніўшы мяне на паўслове:«Пагляньце на гэныя клёныў агністай абнове!Пагляньце, які туманокустае над ракою!А тыя!.. - махнуў ёнз відочнай пагардай рукою, -Папомніце: схлынуць і згінуцьбрыда і звырода,Што прагнуць забрудзіцьсвятьші і гонар народа!..»А сёння... I сённянастрой у мяне быў сірочы,I я, не хаваючы смутку,зірнуў яму ў вочы,А ён усміхнуўсяі жальбы не даў мне разводзіць.«Вы гляньце, вы гляньце,якія жанчыны парходзяць!Якія красуні!З такімі мы права не маемНі хныкаць, ні хліпаць -адно мілавацца наўзаем!А ўсе запраданцы і юды,прапахлыя псінай,Павесяцца ўсе на балоце -на ўсохлых асінах!..»Руку мне націснуў на ростаньі знік у натоўпе.I дзіўнае дзіва -я іншым пачуўся настолькі,Што ўжо і не скрушна,і ўжо я рэальнасці рады,Стаю і любуюся,нібы з ягонай парады,Як сонца садзіцца за дахі, -няспешна, бы ў стоме,Як казачна ў паркузліваюцца цені ў сутонне,Як бела-ружовыя хмаркіў рацэ карагодзяць,Як вабна, як гожа і годнажанчыны праходзяць!..Ну хай сабе міма,ну хай на спатканне з другімі —Малюся, каб Божая волятрывала над імі,I веру, што годнасці іхсатане не адолець,Што ласку янызапраданцам і юдам не дораць.2001, кастрычнік
ЗА ШТО ?
(Патлумачэнне)
Мадэльны «натрыёт і дэмакрат»Лютуе, што на беларускай нівеПаэт займае месца надта шмат:«Ату яго! Лупі яму па грыве!»За што не церпіць творцу ягамосць?А ўсё за тое: позіркам паэтаТой бачыць юду кожнага - наскрозь,I кожны юда адчувае гэта.2001, лістапад
* * *
Паэзію аспрэчыць немагчыма.Тым больш - адпрэчыць ад душы сваёй.I нават адвярнуўшыся, плячьшаАдчуеш: дастае! I праўда ў ёй!I як бы ні хлусіў сабе, і як быНі суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» -Паэзія бярэ цябе за жабрыПытаннем страшным: для чаго жывеш?2001, лістапад