Як пісаў неаднойчы ў журбеМой калегаГалоўнаму пану-начальніку:Цяжка надгаладзь жыць!Іншы раз на абед —Толькі хлебДы «варгола» у чайніку.А каб вершыкі ў стосік сабрацьДы іх кніжачкай выдаць,Хоць тоненькай -Дзе вы бачылі! Тут табе, брат,Дабрадзей нс ўфундуеГрунтоўненька.Праўда,Сябру, надаўна, маймуПашчаслівіла:Дзядзька скапыціўся ў ЛонданеI як спадчыннікуАдпісаў перад смерцю ямуСтолькі фунтаў,Што муза не будзе галодная.Мне ж не шэнціць:Мой дзядзька-багач,Што за морам жывеI даўно ўжо старэчына, -Штось не хоча душу «выпрагаць»I ўсё копіць і копіцьБліскучае рэчыва.Хоць ты выгукні:«Дзядзечка, мілы, пара!Колькі ж можна капціць?Ты заседзеўся, родненькі!I не ў думках табе,Што паэты з пяраНе жывуць.Кашчанеюць, гаротнікі!..»Ды гукаць я не стану.Хай дзядзька капціць -Хоць да ста.На панэль, як нябога-банкрутачка,Мая музаНе пойдзе вачыма свяціць.Нізавошта!Яна ж у мяне - беларусачка!..2000, снежань
МОЖА СТАЦЦА
Можа стацца - і я адыдуУ сутонь курапацкуюI на сыпісты жвір упадуНе ўасобку, а ў брацкую.Дык калі вы мой прах там знайсці –Прыйдзе час - зажадаеце, -Па шырокай крывіцкай касціВы мяне распазнаеце.2000
ВЫ, ПЭЎНА, ЛІЧЫЦЕ...
Вы, пэўна лічыце, што ў гэты светЯ і прыйшоў для баявога чыну.О не, сябры! Мне Божы запаветБыў іншы - славіць сонца і жанчыну.Але Радзімы ўкрыжаванай лёс,І для самога Бога неўспадзеўку,Маю душу на барыкады ўзнёс,Дзе і трапечацца яна на дрэўку.2000
ЗУСІМ ПРЫВАТНАЕ
О, друг мой,Як гэта нямала —На захадзе дняСядзець каля грубкіI слухаць,Як трэскаюць дроўцы,Як льецца мелодыя жарсціЗ-пад пальцаў агня,I ў тон ёйШукаць у душыЗапаветныя слоўцы.2000
ЗАПОЗНЕНАЕ
У сэрцы і дагэтуль пе пагухліЗаранкавыя водсветы вясны.Я нават помню, як скрыпелі туфлі,Калі праходзілі Вы ўздоўж сцяны.У зале той, бітком набітай, цеснай,Іх тонкі, мяккі, мілагучны скрыпЗдаваўся музыкай мне паднябеснай,I я ўзлятала з ёй увысь без крыл,I тут жа падала дадолу ніцма,Спалохаўшыся мрояння свайго:«Дурніца я, нікчэмная дурніца,Не вартая і позірку яго!..»I больш не мроіла... Хоць вочы пухліАд слёз - ад першых слёз маёй вясны.Я нават помню, як скрыпелі туфлі,Калі праходзілі Вы ўздоўж сцяны.2001