Голас пазнала і дотык рукі.А воч не адплюшчыла - сілы няма.«Мусіць, усё...Адслужыла я вам...» -Ледзь прашапталі бяскроўныя вусны.«Не! - закрычаў я ад роспачы нема. –Толькі не гэга! Не ! Толькі не гэта!Толькі не гэта, не гэта, не гэта!.. –Тахкае ў скронях, стукоча ў грудзях. –Ты не пакінеш мяне, не пакінешБезабароннага ў роднай краіне,Бездапаможнага, як дзіцяня.Глянь, як, пачуўшы тваё «адслужыла»,Сташна злякаўся, спалохаўся я, -Так, што ажно пацямнела ў вачах,Так, што магу і цябс апярэдзіць –Грымнуцца тут жа, і ўражаны ўрач,Пульс перастаўшы лічыць небараку,Скажа, не гоячы расчараваня:«Дзіўна! Паэт, а зваліўся ад страху,Што застанецца адзін, без яе.Божа, які слабачына! А ў вершах –Ледзь не героем сябе выдае...»2001