«Любіў бы цябе я, Айчына,Калі б не было суайчыннікаў».Так страшна, так горка, так шчыра –У выніку роспачных вынікаў, -Дапіўшы напітак паганскі,Сказаў пабрацім мой балгарскі.I вось жа каторы ўжо месяцМяне яго боль пераследуе,Зайшоў у душу — і ні з месца:Ні ўступак, ні спуску не ведае.I ранняй парой, і вячэрняй –Усюды са мной неадчэпна.Душою, крывёю, вачымаГляджу на ахвяру ашыйніка.«Любіў бы цябе я, Айчына,Калі б не было суайчыннікаў».Бо толькі праз іхнюю згодуАшыйнік вянчае свабоду.«Любіў бы цябе я...» О, Божа,Як сцюжна дыхнула бяздоннасцю!Не можа, не можа, не можаМаёй гэта стацца свядомасцю!Ах, любасны брат мой балгарскі!Ах, чортаў напітак паганскі!..2002, красавік
БАЛАДА ПРА ГОРКАСЦЬ
Пасадзіўшы голенькага ў ночвы,Мама мые сына. Любата!Але вось панала мыла ў вочы –Давяла да плачу гарката.Мусібыць, зайшло занадта шчодра.Мама нагінаецца хутчэйI губамі цёплымі, пяшчотна,Горкасць выцалоўвае з вачэй.«Вось і ўсё, не плач, ужо не есца», -Сплюнуўшы салёны выцмак з губ,Кажа мама. Памяць малалецтва!Памяць першых горкіх страт і згуб!На сцяжынках, роўных і крывенькіх,На шляхах з імглы і з цемнаты –Колькі мне заходзіла пад вейкіДа нясцерпу едкай гаркаты!Колькі блудных крокаў незваротныхЗроблена ў жыццёвай мішуры!Колькі любых, дарагіх і родныхАдышло ў магілу без пары!..Думаў: з часам прыцярпеўся, звыкся.Не. Пад вейкамі ўсё больш гарчэй.Неба роднае! Пара! СхілісяI мне горкасць выцалуй з вачэй!2002, красавік