Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Ці гляну навокал, ці памяць крану –I чую і бачу: па гуку, на словуСтараюцца гэрцы пакласці ў трунуМаю беларускую мову.Стараюцца! Сотні ўжо гэтак гадоў –Па гуку, па слову, па выразу цэлым —І душаць, і душаць, і зноўку, і зноў, -Каб стаўся наш край анямелым.Ад злосці пры гэтым шалеюць ажно.Аж кожны з іх зекры на лоб вырачае:«Якая жывучасць! Дзе ўсмерцяць адно —Там сем узамен вырастае!»I лезе, і лезе — куды ні паглянь —То гукам, то словам, то цэлай прымоўкай,Як лезе стаквецце на ўлоннях палянЦі ў пойме, цяплынню прамоклай.I гэрцам ужо нехапае разваг:Што здумаць-прыдумаць, каб справіцца з ёю?Ну хоць ты суцэльны будуй саркафагНад гэтай праклятай зямлёю!Не цямяць чужынцы, не кемяць свае,Што тут не паможа і покрыў бетонны.Любыя прыдумы ўзарве і сарвеНясмертны дух слова бунтоўны!2001-2002

СУСТРЭЧНЫ


Годзе, скептык, д'яблу ў ладЦвердзіць марна,Што вярнуца ў весні садНе рэальна.А калі ў прыродзе ёсцьЦудадзейныМіг вяртання ў маладосцьНеспадзеўны?Светлы міг, каб уталіць,Нібы смагу,Боль, што ўсё яшчэ баліць -Сціха, змалу.Той, з якім і адыду,Той, якомуРысу я не падвядуАж да скону.Як і кожны ў Бога госць,Рад табе я,Міг вяртання ў маладосць,Міг-надзея!Адлюбіў, недалюбіў –Век не вечны.Цудам, міг, цябе зрабіўБоль сустрэчны.2001-2002

ПАМЯЦІ ЯЎГЕНА КУЛІКА


Па заснежана-белай,Журботна знямелайКальварыіНа плячах у сяброўАдплывае у вечнасць душа.Беларуская...НепераможанаяI няскораная жандарамі,Адгарапашнічала,Адпакутавала,АдспадзяваласяI - адышла.З горніх высяўЦяпер ужо будзеНаш брат услухоўвацца,Ці імчыцца ў пагоніТой вершнік ягоныПа роднай зямлі,З кім ён побач, нябачны,Ляцеў і ляцеў,І не мог супакоіцца:«Мы зваюем! Зваюем!I вернем усё,Што чужынцы ўзялі!..»Так, цяпер ён ужоБудзе бачыць адтуль,Як у слёзках канваліяўЦі ў слязах васількоў і рамонкаўЗамрэ перад бурайЗямля...Над заснежана-белай,Журботна-знямелайКальварыяй -Непрагледзіста-хмарная высь.Векавечны спакой.Цішыня.Знаю:Воля не зломлена,Дух ваякоў не расслаблены.I аднак жа,Абводзячы вокамГлухую навокалЗіму, -Зноў і зноўВыдыхаю пытаннеГубамі азяблымі:«Колькі нас,Каму гэтак баліць Беларусь,Як балела яму?..»2002, студзень

ЛЮБІЎ БЫ ЦЯБЕ Я, АЙЧЫНА

Івану Дзінкаву

Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза