Читаем Паланэз Агінскага [Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002] полностью

Белабрысы,Гадоў дзесяці, магчыма,З вялікіміЗеленавата-шэрымі вачыма,З тварыкам жоўтым, бы з воску,Хлапчук абгрызае костку.Ён прыбег, галодны, са школыI сам, самастойна абедае.Маці на працы.Прыйдзе а шостай дзесьці.Ды што за бяда? Ён ведае:Суп на пліце,Трэба тодькі пагрэць - і есці.Для яго гэта звыклыя рэчы -I ў краму схадзіць,I сябе абслужыць на кухні.Калі суп быў высербаны дарэшты,Ён узяўся за харч наступны -За знойдзеную ў каструлі галамянку -Ладную голую каравячую костку.Гэта маці заўчораКупіла касцей цалафанку.Нейкі дзядзька прадаў па-боску.Нават можна сказаць -Аддаў іх амаль задарма,Калі зразумеў, што янаГэтыя з духам мясным прысмакіКупляе не для сабакі.Моцна трымаючы костку ў руцэ,Ён пажадліва абгрызаеНа яе галоўцы белыя храшчыкі.Храшчыкі —Мяса на ёй і для смеху няма.Толькі тонкія белыя храшчыкі...Абгрызае, як гэта не разРабіла, ён бачыў, маці.I хрумстае, хрумстае зубкаміI глядзіць,Ці няма дзе яшчэ абгрызці?А потым, зноў жа,Як гэта рабіла маці,Бярэ сваю алюмініевую лыжкуI пачынае ў яе вытрасацьЗ галамянкі мазгі,Бо ведае, што гэтаНезвычайная смаката -Сакавітыя і салодкіяЗ каровінай косткі мазгі.Мазгі не вывальваюцца,Хоць ён і прыстукваеПолым канцом галамянкіАб донца лыжкі.Тады ён бярэ сталовы ножЗ завужаным на канцы лязом(Гэтак рабіла і маці)I пачынае соваць у костку,Калупаць і пакручвацьТое лязо ўнутры.А потым зноўку трасе.I — о, чаканая радасць!У лыжку вывальваецца камячокI сок выцякае -Тлусты салодкі сок!..Шкада, што гэтае смакаты —На адзін раз у рот пакласці.Зараз ён, адкуеіўшы хлеба,Забярэ смакату губаміI з'есць. I адчуе усім нутром:Ах, як мала яе! Як мала!I яшчэ раз засуне ў костку лязоI будзе круціць ім высільна -Ці не засталося хоць крышку?I зноў будзе трэсці, прыстукваюыПолым канцом у лыжку.Нічога не вытрасшы, ён уставіцьШчарбаты канец галамянкі ў рот(Гэтак, бачыў, рабіла маці)I будзе доўга штосілы смактаць —Каб да капелькі высмактацьТую салодкую смакату.Той нябачны салодкі стронцый.Тую салодкую смерць...Потым пойдзе і возьме кніжку(Ён надта любіць чытаць)Разгорне і ўголас, хоць і не гучна,Прачытае прыгожы вершыкПад назвай «Жыве Беларусь!»2001

ВОСЬ I ЯШЧЭ АДНО ІМЯ

Міхасю Казлоўскаму

Вось і яшчэ адно імя...Апошняе? О, не!Вяртанню іх канца нямаУ нашай старане.За час няволі чужакіІх сцёрлі сотні сот,Каб безыменным праз вякіСтаў наш увесь народ.Калі папраўдзе мы сыныСкарынавай зямлі –Мы ўсё адробім, каб яныПавек між нас былі.Мы вернем, мужна і без слёз,Іх душы з небыцця.Якой цаной? Як судзіць лёс –Дык і цаной жыцця!2000-2002

НЯСМЕРТНЫ ДУХ СЛОВА


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Золотая цепь
Золотая цепь

Корделия Карстэйрс – Сумеречный Охотник, она с детства сражается с демонами. Когда ее отца обвиняют в ужасном преступлении, Корделия и ее брат отправляются в Лондон в надежде предотвратить катастрофу, которая грозит их семье. Вскоре Корделия встречает Джеймса и Люси Эрондейл и вместе с ними погружается в мир сверкающих бальных залов, тайных свиданий, знакомится с вампирами и колдунами. И скрывает свои чувства к Джеймсу. Однако новая жизнь Корделии рушится, когда происходит серия чудовищных нападений демонов на Лондон. Эти монстры не похожи на тех, с которыми Сумеречные Охотники боролись раньше – их не пугает дневной свет, и кажется, что их невозможно убить. Лондон закрывают на карантин…

Александр Степанович Грин , Ваан Сукиасович Терьян , Кассандра Клэр

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Русская классическая проза