Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Янка крочыў да карчмы, дзе спыніўся разам з Базылём. «Без прагрэсу ты ідзеш назад…» – круціў ён у галаве надпіс з пістолі. Пярсцёнак – проста кавалак дрэва з каменем, проста ўпрыгожанне. Белы воўк адляцеў ад удару. Улан калісьці чуў: калі старая з касой нахіляецца над чалавекам, ён можа каня над зямлёй падняць. Нічога чароўнага ў пярсцёнку няма. Янка гнаў думкі аб пані Чаплі, якую напаткаў некалі дзён таму. Лепш ён захавае ўспаміны пра яе, распавядзе сваім дзецям пра цуды на Літве, чым ляжа ў баі, бо не паспеў стрэльнуць першым.

«Alea jacta est[9]» – было выгравіравана на пістолі.

30 ліпеня 1794 года

Уланам Кёнінга не далі адпачыць ні ля Ізабэліна, ні ў наступныя дні. Дывізія амаль кожны дзень ішла да новай вёскі ці мястэчка, разбівала лагер і спадзявалася на некалі дзён без маршаў. Хай пераходы і займалі ўсяго па тры-чатыры гадзіны, але кожны пачынаўся пасля абеду і скончваўся ноччу. Беглі чуткі, што хутка будзе бойка, побач маскалі. Жаўнеры вастрылі шаблі ды штыкі, змазвалі замкі ў пістоляў ды стрэльбаў, вычэсвалі коней.

Янка з Базылём крочылі конна з варты, якую неслі на паўночным ускрайку мястэчка. Кожныя тры гадзіны вартавыя змяняліся, але з-за дажджу, што пайшоў першы раз за тыдзень, сябры стаялі амаль два тэрміны. Неба было зацягнута шэрай панурай хмарай. Дробныя кропелькі – рэшткі былой велічы чорнай хмары – раздражнялі і нервавалі. Нягледзячы на раніцу, нельга было пабачыць нешта далей за дзесяць крокаў – сонца не прабівала шэрую таўшчыню.

Коні тапталі бруд, што ўчора быў едкім пылам. Уланы ехалі моўчкі, бо хацелася хутчэй дабрацца да цёплага і сухога ложка, а не расцягваць шлях размовай. Пасля абеду абяцалі чарговы пераход, а да яго патрэбна было яшчэ пачысціць коней, прасушыць патнікі сёдлаў ды праверыць, ці не змок порах.

З чарговай карчмы, каля якой праязджалі Янка з Базылём, вываліўся п’яны шляхцюк. Ён лаяўся на кошты і гаспадара, што зусім не паважае шляхецтва. Вершнікі не звярнулі ўвагі на п’янага, але шляхцюк схапіўся за аброць Базылёвага каня.

– Панове, а не жадаеце… і… выпіць за круля нашага Станіслава?

– Хадзі лепш праспіся, пан, – Янка пад’ехаў з другога боку.

– О! А я цябе ведаю… і… ты гэты, як яго… Ян Дзічыны Злодзей, брака… і… нэр… Мы з табою не скончылі, – спрабаваў не зваліцца на зямлю шляхцюк.

Уланы пазналі ў сустрэтым Гавела Пшэмісцкага, з якім Янка біўся больш за тыдзень таму.

– Хадзі дамоў, табе кажуць. Нас тут двое, а ты адзін, – малады ўлан штурхнуў у плячо шляхцюка.

Але Гавел не паваліўся на зямлю, як таго чакаў Янка. Замест гэтага ён схапіў улана за руку і моцна пацягнуў на сябе. Стомлены вершнік, што не чакаў рашучых і моцных дзеянняў ад п’янага чалавека, апынуўся на зямлі. Базыль выхапіў шаблю і замахнуўся на шляхцюка, але той своечасова прыгнуўся і прыціснуў Янку да зямлі. Другі, больш нізкі замах спаткаў метал панцыра на сваім шляху. З карчмы вываліліся сябры шляхцюка і накінуліся на ўланаў. Базыль біў зверху, забываючы на блокі. Нецвярозыя людзі дрэнна трымаюць зброю, але амаль не адчуваюць болю.

Удар. Паварот. Удар з-за пляча – і вусаты шляхціч рассякае сваёй жа шабляй лоб. Блок. Нага пакідае рот нападаючага без некалькіх зубоў. Удар. Рука схапіла каня за аброць і страціла некалькі пальцаў. Базыля нехта схапіў за пояс і пацягнуў да зямлі. Падаючы, улан выхапіў пістолю і пацэліў у шляхціча. Куля, магчыма, выпала з дула раней. Пякучы сноп іскраў выбухнуў у паўцемры і падпаліў валасы.


На варце ў цэнтры рыначнай плошчы было спакойна – літоўскія стральцы сядзелі вакол вогнішча і перадавалі па коле збан з гарачым півам. Харунжы з сівымі скронямі распавядаў маладым пра былыя часы, як гналі Суворава па тракце, як біліся з данцамі і захапілі вялікі абоз, поўны гарэлкі і царкоўнага начыння.

– Вы чуеце?

– Бразгат металу быццам… – харунжы падняўся на ногі.

Жаўнеры прыціхлі. Гукі бойкі рабіліся больш гучнымі, далучаючы да сябе крыкі.

Стрэл!

– Да стрэльбаў! Гэта ля Лявонавага шынка, здаецца. Бягом! – кінуўся ў паўцемру харунжы.


Гавел трымаў улана за горла, націскаў на грудзі каленам.

– Ляжы, хлопча.

Янка шукаў рукамі камень ці яшчэ які аргумент, што мажліва было выкарыстаць у спрэчцы з шляхцюком. Але рукі яго нехта схапіў. Рэзкі боль ад нядаўняга ўкусу трасянуў левую руку ўлана.

– Гавел, няма пярсцёнка… – нехта абмацаў Янкаву руку.

– Брэшаш! Аднавокі казаў – у яго.

Шэраг жаўнераў вываліўся з-за павароту. Стрэльбы нацэліліся на чалавечую кучу. Стрэл!

– Разысціся па баках! – харунжы перазараджаў пістолю. – Жаўнеры, цэліць па ўсіх. Лічу да трох!

Серакоўскі трымаўся рукой за лоб. Раніца прынесла з дрэнным надвор’ем такія ж навіны. Кава на стале спрабавала горыччу перацягнуць на сябе ўвагу генерал-маёра.

– Кажаш, драгічынская міліцыя ізноў білася з уланамі? Што ж мне рабіць з гэтымі валанцёрамі – п’юць, гуляюць, шэрагам хадзіць не могуць… Станіслаў, што на гэты раз не падзялілі твае падначаленыя?

– Не магу ведаць, генерал, – Кёнінг люта мяў пальчатку. – На іх напалі большай колькасцю.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези