Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Ля свежых жаўтаватых шанцаў стаялі літоўскія стральцы і эскадрон уланаў. Ахова была не вельмі патрэбна – ні мастоў, ні броду побач не мелася. Але лепш трымаць паўтысячы чалавек за горадам, чым пад час бойкі весці іх па вузкіх вуліцах.

Янку не шанцавала апошнім часам. Мала было нападаў ваўкоў ды п’янай шляхты, яго паставілі ў самае горшае месца – сядзі і чакай загаду. Палкоўнік Кёнінг казаў, што гэта ўзнагарода за першы бой, адпачынак у бяспецы, калі якое месца пад час бойкі можна назваць бяспечным… Але маладому ўлану хацелася быць наперадзе, ізноў уварвацца ў расейскія шэрагі, зламаць іх, рубіць шабляй захопнікаў. Ён – можа. Ён – здольны. Ён – слухае выбухі некалькі гадзін, стоячы побач з канём.

– Бегаюць, як клапы пад палкай, – падышоў харунжы стралкоў. – Мы б’ём, а яны разбягаюцца, чортавы сыны. Памятаю, пад Зелянцамі польскія гарматы гэтак жа трымалі маскалёў. А тыя падымаліся, ішлі, падалі. Зруйнавалі цэлы грэнадзёрскі полк, а апошнія тры чалавекі ўсё роўна дайшлі са штыкамі. Там і паляглі ад нашых фузеяў[10]. Моцны вораг быў, а гэтыя… – харунжы сплюнуў. – Гэтыя хаваюцца за млынам. Вунь, бачыш? Хтосьці не вытрываў і пабег. Хліпкія нейкія.

– Хутчэй бы пусцілі да іх, – Янка выцягнуў напалову шаблю і рэзка загнаў яе назад у ножны. – Стаім тут без справы, пане.

Харунжы пакруціў вус.

– Першы вялікі бой?

– Не, пане, другі.

Полк уланаў удзельнічаў у Варшаўскай ютрані. Польскія войскі за адзін дзень перабілі больш за тры тысячы расейскіх жаўнераў. Яшчэ каля дзвюх тысяч трапілі ў палон. З вялікага васьмітысячнага войска, што стаяла ў сталіцы, выбрацца за сцены горада здолела не шмат. З вакон на жаўнераў падалі камяні, бярвенне, палілі са старых пістоляў ды дзедавых стрэльбаў. Бітва нагадвала больш бойку на кірмашы: паштавыя ды кур’еры губляліся на вуліцах; штаб не разумеў, што адбываецца; каронныя войскі то давалі прысягу каралю, то далучаліся да паўстанцаў; загады даходзілі з вялікім спазненнем. Кожны палкоўнік кіраваў сваім маленькім аўтаномным войскам, якое амаль не прывязана да галоўнага штаба. Так уланы прайшлі праз увесь горад, але Янка паспеў зрабіць толькі адзін стрэл – вораг збягаў.

– Тады зразумела. Васпан пакаштаваў смаку крыві і цягне яшчэ? Не хвалюйся, гэта пройдзе, хлопча. Па сабе ведаю – мая другая бойка прыйшлася на Чанстахову. Гэтак жа рука клалася на шаблю, так жа цягнула наперад… Перамог у адным сутыкненні – выжывеш і ў іншых. А потым майго суседа пана Патнэнчыка, мір яго духу, – харунжы перахрысціўся, – знесла снарадам. Яго і яшчэ трох чалавек. Крыві было… Мяса паўсюль, кавалак косткі падбіў мне нагу. Я пасля гэтага дзень не мог у першым шэрагу стаяць – страляў з другога. А потым схадзіў да ксяндза, напіўся – і яно неяк адлягло. І ў цябе пройдзе. Усё роўна хочаш наперад?

– Хачу, пане. Яны і так не вартыя ні на што, сяляне ды мяшчане ў войску. Не цягацца ім з польскімі шляхцічамі! А зараз жа мы іх проста адстрэльваем, як курэй. Так яны хоць абараніцца здолелі. Загінулі б усё роўна, але як ваяры, ад шаблі ці кулі. Не па-рыцарску гэта, не па-шляхецку…

– Па-шляхецку будзе выгнаць маскалёў ды вярнуцца дадому, хлопча. Не па-шляхецку – гэта калі пакінеш бацьку з маці адных. Таму лепш глядзі адсюль і шкадуй ворага, чым бяжы на кулі. Вам, вершнікам, прасцей: забіваюць спачатку каня, а потым чалавека. У нас жа другога сэрца няма, каб кінуць яго на штыкі – толькі сваё маем. Таму… Дарэчы, забыўся прадставіцца, старая мая галава. Харунжы літоўскіх фузілёраў Альгерд Станіслаў Волян.

– Улан першага палка надворнага Ян Міхал Ліпініч, – зняў канфедэратку Янка.

Харунжы выцягнуў з кішэні металёвую біклажку.

– Ну, за знаёмства, хлопча.

– Прабачце, пане Волян, а ці мажліва? Загад пана Серакоўскага…

– Гэта загад вашага кіраўніка, а наш, дзякуй богу, пан Хлявінскі, нічога такога не казаў. Скажу па сакрэту – ваш харунжы Сыракомля зараз не лапці пляце за шанцамі, – загадкава ўсміхнуўся харунжы.

Янка ўзяў біклажку і зрабіў маленькі глыток. Вогненная ада абпаліла горла і ўдарыла пахам у нос. Улан, як і кожны шляхціч, прывычны да застолляў ды выпіўкі, але там звычайна ліецца віно, гарэлка, настойкі ці мёд. Тут жа была пякучая сумесь болю і абязбольваючага.

– Малойца. Гэта бабка мая варыць, на ігліцы елак журавінамі. Калі вып’еш, дык неяк цвярозей на бойку глядзіш… Дарэчы, хлопча, наступным разам больш асцярожнічай з п’янымі шляхцічамі – не заўсёды мы будзем побач. Васпан малады і гарачы – такія павінны з ворагам біцца, а не са сваімі.

Толькі зараз Янка пазнаў у гэтым «выпадковым» суразмоўцы таго самага афіцэра, што прыйшоў на дапамогу ў Зэльве. Рука ізноў кальнула, нагадваючы пра бойку ля карчмы.

– Прабачце, пане Волян, не пазнаў вас адразу… Я ўсё збіраўся зайсці падзякаваць…

– О ты ж, пачваравы сыны! – кінуў харунжы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези