Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Янка збянтэжыўся і не разумеў, чым ён выклікаў такое абурэнне. Пан Волян паказаў рукой на дамбу, што была перакінутая цераз Шчару. Па ёй ад млына беглі некалькі сотняў чалавек. Яны падалі ў ваду ад гармат ды стрэльбаў, але працягвалі свой шлях. Інжынеры, што абслугоўвалі дзве гарматы з другога канца дамбы, мітусіліся і зараджалі. Клак, порах, клак, ядро, клак, кнот, стрэл. Ачысціць ствол, забіць новы клак. На ўсё сыходзіць дзве хвіліны. Яны спраўляліся за паўтары. Даўжыня дамбы – чатыры хвіліны бегам.

Першы чалавек дасягнуў канца, калі гарматы зрабілі другі стрэл. Дзясятак жаўнераў леглі на зямлю, як трава пад касой, – інжынеры паспелі зарадзіць карцеч.

– Пачалося, хлопча. Сядай на каня, зараз будзе шмат працы, – сказаў харунжы Волян.

Дамба была ў паўтысячы крокаў ад гармат, якія ахоўваў Янка. Карцеч не б’е на такую адлегласць, стрэльбы дабіваюць толькі на тры-чатыры сотні, а добрых цяжкіх мушкетаў няма. Гарматы на шанцах развярнулі ў бок бойкі – сваіх ля дамбы не засталося. Пан Сыракомля, які з’явіўся быццам з-пад зямлі, строіў уланаў у баявыя шэрагі. Жаўнеры зараджалі пістолі і стрэльбы.

«Audentes fortuna juvat[11]», – заўважыў надпіс на пістолі Янка. Ён мог біцца аб заклад, што там быў іншы надпіс, калі яго набыў. Але зараз не ставала часу разбірацца. Клак, порах, клак, куля, клак, адцягнуць курок, апусціць вечка.

Загаду не было. Уланы чакалі. Чакалі, калі расейскія мушкецёры гналі польскіх стралкоў. Чакалі, пакуль бліжэйшыя да ракі хаты былі захоплены. Пан Серакоўскі ў цэнтры Слоніма сам лавіў адступаючых і адпраўляў назад, у бойку. Уланы чакалі.

Загад прыйшоў з літоўскім паштавым у час, калі за драўляныя хаты на ўскраіне Слоніма ішоў такі гарачы спор, нібыта гэта лепшыя палацы Кракава, якія аддаюць за адзін злоты. Уланы рушылі. Але не ў горад, а да млына з лесапілкай на супрацьлеглым беразе Шчары. Разам з імі ў бойку ішлі літоўскія конныя гвардзейцы і трэці полк авангарда. Коні плылі па рацэ павольна, перабіраючы капытамі ў пошуках цвёрдай глебы. Расейскія гарматы не дасягалі да вершнікаў, але іх чакалі стрэльбы…


Далейшае Янка памятаў урыўкамі. Яны выйшлі на бераг. Ля Замосця засталося не так шмат жаўнераў – частка збегла, частка была за дамбай. Ад стрэлу расейцаў палегла некалькі вершнікаў. Зваротны стрэл прагучаў толькі адной пістоляй – Янкавай. Для ўланаў гэта была першая вялікая бойка ў полі, з фарсіраваннем ракі, з загадамі ды правільнай, арганізаванай атакай. Яны не ўзгадалі ў мітусні, што карабіны і пістолі трэба трымаць падалей ад вады. Коні ішлі амаль цалкам пад вадою, пырскі ляцелі на людзей ды жывёл. Мокры порах не можа загарэцца. Але новай Янкавай пістолі гэта, здаецца, забылі паведаміць. Расеец у зялёным мундзіры пехацінца ўпаў на зямлю з дзіркай у лобе.

Аднекуль з’явілася полымя, і праз гадзіну ад прадмесця нічога не застанецца. Яшчэ Янку здавалася, што расейцы стралялі па адступаючых кіеўскіх егерах, якіх разбілі кобрынскія валанцёры на процілеглым флангу. Але ён спісваў гэта на ап’яненне бітвай і палымяным напоем пана Воляна. Не можа быць такога, каб страляць – і па сваіх…

3 жніўня 1794 года

– Паважаныя пачвары і пачваркі, нечарговае паседжанне абвяшчаю адкрытым.

Вадзянік паклаў медную булаву маршалка сейміка на вялізны валун, які быў замест трыбуны. На лясной паляне сабраліся прадстаўнікі з усяго наваколля: стары Лясун з баравікамі ў барадзе; некалькі русалак стаялі побач з маршалкам Вадзяніком; Ваўкалак, што не мог вызначыць, які стан прыняць – чалавечы ці ваўчыны; Апівень у абдымку з бочкай віна; Анчыпар з вострымі рагамі і поўсцю на нагах; расчырванелы Лазавік; Хут у выглядзе каменя; шэры, як восеньскае неба, Шатан; Кладзянік з вялізнай, у паўтара разы вышэйшай за гаспадара, рыдлёўкай; Вупыр у чорным святочным кунтушы і шмат іншых. Вадзянік прадставіў ганаровага госця сейміка – Балотніцу, прыгожую дзяўчыну з зялёна-блакітнымі валасамі, Адэлю Алёс. Яна заверыла, што прыехала па даручэнні пана Кадука Балотнага – уладара суседніх земляў, каб толькі назіраць. І ні ў якім разе не ўмешвацца ва ўнутраныя справы мясцовых жыхароў.

Прысутныя запляскалі ў далоні.

– Гэта добра, пані, – адказаў Вадзянік. – Перадайце вашаму гаспадару сцверджанне добразычлівасці і сяброўства ад нас… Пачвары і пачваркі, да нашага асноўнага пытання. Усе ведаюць, што чалавечая краіна, на тэрыторыі якой мы жывём, у стане вайны. Мы не чапаем людзей… Так, пан Апівень, не чапаем. А калі яшчэ знойдзем вас у чалавечай карчме ці ў вашым бярлогу п’яных людзей – пасадзім у склеп на хлеб і ваду!

– Чаму на… ік… ваду? Можа, на піва? – пратэставаў Апівень.

– На ваду… Вам карысней. Аб чым я? Мы не чапаем людзей, а яны не чапаюць нас. Пужаюць намі дзетак, згадваюць у спрэчках, але не чапаюць. Але зараз прыйшоў цяжкі час – дзяржава ваюе і да нас прыйшлі войскі. Тут стаяць нашыя і ня…

– Гнаць іх!

– Кусаць іх!

– Яны нам не патрэбныя!

– Усіх у ваду!

– Ціха! – пані Адэля крыкнула гучней за сталых істот. – Пан маршалак не скончыў. Будзьма цывілізаванымі істотамі. Пан Вадзянік, працягвайце, калі ласка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези