Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Няхай пан выбачае, але Янцэк не зможа дапамагчы васпану. У краме зараз падлік і пералік. У Янцэка шмат працы… – дрыжачы голас шукаў словы. – Добрага дня пану.

5 жніўня 1794 года

Расейцы пабудавалі мост. Звычайны драўляны мост, па якім зможа прайсці войска, а ён разваліцца праз некалькі тыдняў сам. На рацэ будаваць было цяжка – перашкаджалі цячэнне ракі ды ядры польска-літоўскай артылерыі. Таму стаяў мост на ўзлеску, у недасягальнасці для гармат. Але і тут працавалася не надта проста: некалькі чалавек прываліла дрэвамі, аднаго зацягнуў у лес воўк, што з’явіўся быццам з паветра, цвікі загіналіся і ламаліся цераз адзін.

У Слоніме справы ішлі значна лепш. Гарматы падкацілі бліжэй да ракі, насыпалі высокія шанцы, якія за ноч параслі травою, скрэплі і выглядалі так, быццам стаялі не першы год. Магістрат знайшоў у скляпеннях дзесяць бочак добрага пораху, а габрэі пераплаўлялі свінцовае начынне ў кулі.


– Прабачце, не ведаеце, дзе знайсці пана Воляна?

Літоўскі стралок паказаў на драўляную хату ў кроках ста. Эскадроны ўланаў змянялі адзін аднаго на ахове гар мат, і зараз Янка меў з паўдня вольнага часу – пакуль не пачуе гукі бою альбо сурмы. Патрэбна адпачыць, спраўдзіць зброю, папоўніць запасы (як ежы, так і амуніцыі). Але ў хлопца была больш важная справа – харунжы Альгерд Волян запрасіў яго ў госці. Малады ўлан дакараў сябе, што не пазнаў збавіцеля ў іх сустрэчу на шанцах ды не паспеў выказаць сваю падзяку. Адмовіцца і не прыйсці было б вельмі няветліва.



Як толькі Янка ўвайшоў у будынак, прыемны пах дубільні ды свежай скуры павітаў яго. Волян сядзеў за сталом і біў малатком па драўлянай дзяржальні штампу. Мундзір ён скінуў на стул, каб нішто не замінала працаваць.

– О, пане, праходзь, сядай. Бачыш, знайшоў цікавую справу, – ён паказаў на кавалак скуры з малюнкам. – На старасці гадоў зацікавіўся мастацтвам – скурай ды цісненнем. Ведаю, не шляхецкая гэта справа – рамяство. Бабка мая сварыцца, канешне, што стук у хаце ўвесь час. Вось, тут у майстра мясцовага цэха кватаруюся, таму і пазычыў інструменты. А ты чым вольны час бавіш?

– Конна прагульваюся, пан Волян, фехтую. У карты гуляем. Насамрэч, у мяне не так шмат волі зараз, – прысеў насупраць Янка.

– Разумею… Толькі з вучобы – і ў жаўнеры?

– Не, пане Волян, яшчэ перад апошняй канфедэрацыяй запісаўся. Думаў – будзем маскалёў біць. А прасядзелі ўвесь час у Багуславе.

– Нічога, яшчэ ўсё наперадзе, хлопча, – па-бацькоўску супакоіў улана пан Волян. – А маёй руцэ надакучыла трымаць шаблю, стрэлаў хапіла да канца жыцця, каб яшчэ з фузеяй па лясах за зверам бегчы, а карты – гэта для маладых.

Кнігі ўжо не так цікавяць – сам магу распавесці больш, чым там разумнікі навыдумлялі. Таму вось, выбіваю прыгожыя ўзоры. Суседзям скураныя гербы панадарыў, унуку сядло вырабіў, лепш чым кракаўскія майстры! Эх, справа незавершаная дома засталася з-за вайны гэтай. Абы толькі цвіллю не парасло і бабка не выкінула яе за непатрэбнасцю…

– Не павінна мабыць, пан Волян. Хутка прагонім маскалёў з зямлі, і вернецеся да сваёй працы.

– Хутка ці не хутка, адзіны Бог ведае… Снедаў ужо? Гэй, майстра Ежы, прынясіце госцю вашай адменнай поліўкі! – кінуў харунжы ў глыб хаты.

– Не трэба, можа… – Янка адчуваў сябе няёмка. – Я толькі з лагера…

– Ай, ведаю вашу жаўнерскую кухню. Не спрачайся, пане. Трэба шмат моцы, каб біць ворага. А якая моц, калі ў страўніку адна каша з рэпай?

Калі гаспадар хаты прынёс дзве талеркі, ад якіх ішла прыемная і смачная пара, Янка пашкадаваў, што не ўзяў з сабою ніякага гасцінца ці падзякі. Магчыма было хоць у габрэя набыць шклянку гарэлкі ці за паўгроша жменю зацукраных цытрынаў.

Яны размаўлялі пра апошнюю бойку, пра магчымасці кампаніі і будучыню войска. Асабліва Янку непакоіў адыход генерала Хлявінскага з часткай дывізіі. Мовілі – на Вільню… Але ці могуць два палкі моцна дапамагчы ахоўваць сталіцу літоўскай правінцыі? Волян лічыў, што так. Ён расхвальваў Хлявінскага як генія тактыкі і добрага ваяра, які шмат служыў за мяжой. І вось, у цяжкі час вярнуўся на радзіму, каб дапамагчы і выратаваць яе.

– Дарэчы, пан Ліпініч, а можа, я і табе скураны герб зраблю, га? Прымацуеш да сядла… Гэта ж у вас не забаронена ў кавалерыі?

– Дзякую, пане Волян, але ці зручна вам будзе?

– Зручна, зручна, не хвалюйся. Мне, старому, і забава, пакуль бітвы чакаю. Які ў цябе герб?

– «Дэнбарог» на паўкруглай тарчы. Трохгалінкавы пень з…

– Ведаю, ведаю. Зялёны пень з залатымі ласінымі рагамі. Яшчэ памятае галава геральдыку… Цікавы малюнак для нашай краіны. Звычайна жывёлы, зброя, крыжы, паўмесяцы ці іншыя спалучэнні. А тут – частка расліны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези