Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Эх, калі б гэта было праўдай… Нікога не палім, але будуем сцяну вакол чалавека, – святар цяжка ўздыхнуў. – Для заможных – маленькая драўляная агароджа. Для бедных – замкавыя муры. І не верай павінен чалавек мінаць іх… Гэта добра, што пан лічыць сябе тутэйшым. Літвіны – цудоўны народ насамрэч. Мы можам спавядаць праваслаўе, але падпарадкоўвацца Папе Рымскаму. Мы можам спачатку біцца са шляхцюком на шаблях, а потым піць з ім і баляваць… Пан можа падумаць, што я прыдумляю ці надта перабольшваю. Ведаеце, я еду зараз да гаспадара маёнтка, а ён… – святы ойча шукаў словы. – Ён быў вельмі пабожны чалавек, але і вельмі разбэшчаны. Яскравы ўзор тутэйшага шляхцюка. Піў так жа моцна, як потым біўся лбом аб падлогу царквы. Усё наваколле дзівілася яго ўчынкам, кожны тыдзень нешта новае: то на свіннях скокі праз лес зробіць; то ў карчме на габрэя з воўнавымі кулямі паляванне зладзіць; то нападпітку прачнецца на слонімскай ратушы, калі дзверы і вокны былі закрытыя і ўвайсці ніяк не было магчыма. А што ён распавядаў на споведзі! Часамі я шкадаваў, што не магу ні з кім абмеркаваць… Цяжкое там было, вельмі цяжкое… А зараз… – святар трошкі павесялеў. – Кажуць, учора вырашыў дабрацца да карчмы самым кароткім шляхам – па паветры. Запрог сотню гусей у брычку. Не ведаю толькі, як у яго гэта атрымалася. Замахнуўся бізуном – а жывёлы ж неразумныя ды неаб’езджаныя, узялі ды панеслі. Проста на плот. Яны ўзляцелі, а брычка – не. Вось і еду зараз апошнюю споведзь прыняць. Мяркую, з ягонымі прыгодамі якраз гадзіны за тры і разбяромся.


Уланы вярнуліся пад вечар. На поўдні было ціха.

7 жніўня 1794 года

Зялёна-блакітныя валасы збягалі ад хлопца праз чарот. Янкавы ногі ледзьве ішлі па халоднай начной вадзе. Ён страціў з вачэй дзяўчыну, што бегла наперадзе. Але яна недзе тут! Можа, за гэтымі тонкімі сцяблінамі, ці там, далей, за вялікай і чароўнай кветкай? Здавалася, нехта трымае ўлана за пояс, цягне назад. Не дае дагнаць! Зялёна-блакітныя валасы збягалі ў ноч…

На беразе ракі дзве блакітныя дзяўчыны трымалі чорную рагатую істоту. Тая спрабавала вырвацца, але сінія дзявочыя рукі скавалі яе, як лёд човен, – не варухнуцца. На зямлю выйшаў вялізны зялёны дзед з даўгімі вусаміканатамі і блакітнай шабляй на поясе.

– Анчыпар, калаціць цябе за капыта, ты што нарабіў? – істота пырснула вадою.

– Яны першыя, пане Вадзянік… Мой млын… – хлюпнуў рагаты.

– Я табе зараз, – замахнуўся Вадзянік.

– Прабачце, прыбегла як толькі змагла. Што тут такое? – з чароту з’явілася Балотніца.

Яна была настолькі прыгожай, наколькі і небяспечнай. Рэзкія словы зляталі з журавінава-чырвоных вуснаў, вялізныя чорныя вочы зацягвалі.

– Нічога не здарылася, пані Алёс, самі разбяромся. Вы лепш пішыце ліст да вашага гаспадара, а нам ва ўнутраных… справах…

Дзяўчына падышла да Вадзяніка зусім блізка. Вочы загадвалі не пярэчыць, супакоіцца ды патануць у іх.

– А я і напішу, пан Вадзянік. Пра ўсё напішу. Калі вы гэтага жадаеце, – перасцерагла Балотніца. – Дык што тут?

– Мой млын, паганцы… – нагадаў пра сябе Анчыпар.

Вадзянік замахнуўся бізуном на рагатага, але дзяўчына мякка ўзяла яго за плячо. Бізун спыніўся ў паветры.

– Вось гэты, шатан яго забубні, з Апіўнем скралі несканчаемы рог гарэлкі і затапілі ў маёй рацэ! – Вадзянік абліў сябе з каўша вадою. – Мала таго, што ў мяне ўсе русалкі перапіліся, дык яшчэ і чалавекі, што сцерагуць брады… Вунь, глянь, спіць палова ў хмызах, – Вадзяны кінуў рукой на супрацьлеглы бераг.

Янка глядзеў на казачных істот і нічога не разумеў. Ён іх ведаў. Ён іх бачыў. У той момант малады ўлан мог распавесці ўсё аб кожным з прысутных, калі толькі пакапацца ў галаве.

– Гэта ім за млын! – лямантаваў рагаты. – Вы толькі і можаце, што сядзець па сейміках і сварыцца… А у мяне былі жорны, раўнюткія, ані шчарбінкі… Крылы… А яны… Нічога, зараз іншыя прыйдуць, адпомсцяць…

– Якія іншыя, пане Апівень? Скажы нам, хто прыйдзе? – чорныя вочы Балотніцы выцягвалі з рагатага душу (ці што там у пачвар?).

– Іншыя, пані… Яны побач…

– З глузду з’ехаў стары. Рагамі ўдарыўся, мабыць, – пачухаў вус Вадзянік.

– Мой млы… Хто гэта? – рагаты ўставіўся на Янку.

Улан пацягнуўся рукою да шаблі, але яе не было. Толькі скураны пояс. Пістоля, яна павінна быць побач… Янка схапіў драўляную дзяржальню, але ў руцэ апынулася кніга.

«Прабач», – буркнула яна і ўпала на зямлю.

– Ён… ён жа не можа нас бачыць? – недаверліва спытаў Вадзянік.

Янка перахрысціўся.

– Здаецца, можа… – пачухаў рог аб падпітую Русалку Анчыпар.

– Ік, – адказала Русалка.

– А можа, яго гэта… у ваду? – Вадзянік працягнуў коўш Балотніцы.

Зялёна-сінія валасы звалі. Вочы… Янка адчуваў смак багны ў роце. Кіслы, жалезны, глебавы, агідны.

– Ціха, малады ваяр, хадзі да нас… – дзяўчына цягнула рукі да ўлана. – У нас спакойна, у нас прыгожа, у нас… не супраціўляйся… Ці ты баішся мяне?.. Пан Вадзянік, сыдзіце ад мяне са сваім каўшом!

– Хана, – засмуціўся рагаты.

Раптоўны стрэл соцень ружжаў разбудзіў раку.


– Ліпініч! Дзе цябе халера схавала?

Сон знік. Вочы глядзелі на харунжага Сыракомлю.

– Дык… эээ… сон… Ноч, пане харунжы, – Янка шукаў словы папрыстойней.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези