Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Апошні тыдзень сон ішоў вельмі дрэнна. Жрэц прачынаўся сярод ночы і хадзіў глядзець за месяцам. Чырвоныя вочы, здаецца, сачылі за ім з усіх бакоў. Хутка, надта хутка… Ён не паспеў нічога сказаць родзічам, нічога не сказаў дачцэ – не зразумеюць. Тыя, хто быў з ім ля цёмнага Дрэва, нічога не чулі і не памяталі – толькі цяжкі рык і чорную воўчую постаць. Яны прынеслі яго дахаты, амаль непрытомнага, перавязалі руку. І распытвалі, распытвалі, распытвалі… А ён не мог сказаць…

Каза рэзка змоўкла. Глухі грук адцягнуў жраца ад думак. Ён паклікаў сабаку, але той не азваўся. На вуліцы было ціха, надта ціха. Ні птушак, ні конікаў, ні лістоты, што шэпча пра надыходзячую смерць. Жрэц узяў дубінку ў левую руку і накіраваўся да хлява. Ля дзвярэй яшчэ раз паклікаў сабаку. Дзверы з рыпеннем расчыніліся.

Ля ўвахода сядзеў сабака. Пазіраў моўчкі, быццам чакаючы загаду ці смачнай ежы.

– Ты чаго тут? – штурхнуў яго жрэц.

– Праходзь, чалавек, не стой ля парогу-у-у – дрэнная прыкмета, – адказала цемра.

Гэты голас жрэц пазнаў адразу. Вочы сталі прызвычайвацца да цемры, выхопліваць постаці ды абрысы. На кучы сена сядзеў вялізны чорны воўк. У лапе ён трымаў нешта шэрае з чырвонымі плямамі.

– Прыйшоў праверыць, як ты рыхтуешся і як рыхтуеш сваю дачку, жрэц. Ты не забыўся на нашую дамову? – спытаў Воўк.

– Я… Вялікі Бацька, я яшчэ не…

На вочы жрацу трапіла адарваная галава казы. Ён зразумеў, што за шэры кавалак пажырае цемра.

– Хутка я распавяду ўсім. Мы падрыхтуем…

Воўк адкусіў яшчэ кавалак ад нагі і кінуў рэшткі сабаку. Той схапіў костку і пачаў грызці. Яшчэ ўчора ён ахоўваў жывёліну, а сёння…

– Я ведаю, што ты ўсё зробіш. Іначай – ты ведаеш, што будзе. І на месцы казы можа апынуцца нехта іншы. Ведаеш, жрэц, заўсёды было цікава, ці адрозніваецца смак набожнага чалавека ад звычайнага селяніна. Як лічыш? Але ж ты разумны, так? Ты зробіш усё правільна, каб я не даведаўся адказ на гэтае пытанне.

Жрэц кіўнуў. Левая рука мацней сціскала дубінку. Правая гарэла ледзяным болем.

– Малойца, – воўк падскочыў да акна. – Паглядзі, дарэчы, ля калодзежа. Я там падарунак пакінуў. Ты будзеш задаволены.

Воўк знік. Агаломшаны жрэц пайшоў да калодзежа. Сабака з казінай нагой у зубах ішоў побач. З боку хаты ўсё выглядала як і раней. Калодзеж, журавель, плот – нічога новага. Але калі яны пачалі абходзіць па коле…

Ля драўлянай кладкі ляжаў чалавек. Святло месяца рабіла мёртвы твар белым, а вузкія вочы глядзелі ўверх, на срэбнае паўкола на небе. Па адзенні жрэц пазнаў тых самых захопнікаў, што прыйшлі з усходу, што палілі суседнія вёскі, што пагражалі ўсім… Ніжняя палова тулава ляжала праз дзесяць крокаў, яднаючыся з верхняй толькі крывавым следам. Срэбнае святло хавала чырвоную кроў у зямлі.


Лісткі чорнага дрэва шапталі і трывожна мітусіліся.

– Так, гуляў тут, – адказаў Воўк. – Рабіў падарунак на вяселле. Можаш памаўчаць, дружа, я стаміўся.

Дрэвы сціхлі ва ўсім лесе.

11 жніўня 1794 года

– Яны вяртаюцца! – Базыль штурхнуў сябра.

Янка адклаў пістолю, якую пільна разглядаў з гадзіну.

Апошнім часам нешта непаразумелае тварылася са зброяй: страляе тады, калі астатнія нават не могуць выплюнуць іскры; змяняе адчаканены надпіс; заўсёды цэліць роўна ў лоб, і ніколі не хібіць. Канечне, гэта можна было б спісаць на шанцаванне ды добрую працу майстроў, што рабілі пістолю. Альбо на здольнасці самога ўлана. Але змена надпісу – магчымы пачатак вар’яцтва. На вайне з чалавекам і не такое здараецца. Ды і гандляр, які прадаў зброю, вельмі нахвальваў яе. Можа, проста супадзенне? Пістоля пацвердзіла гэта надпісам «Credo quіa absurdum[13]» на парахавой палічцы.

– Хто?

– Грабоўскі з палкамі. Адбіліся ад маскалёў. Кажуць – амаль без страт.

Уланы падняліся і выйшлі з намёта. Бяроза – не дужа вялікае мястэчка: некалькі габрэйскіх крам, рамеснікі, з дзясятак шляхецкіх двароў. Навісаў над нізкімі хатамі толькі картэзіянскі манастыр, што пасяліўся ля заходняй ускраіны. Размесціць усю дывізію па кватэрах было складана, а сяліць у суседніх вёсках – небяспечна. Прасцей кіраваць такім вялікім натоўпам з аднаго месца, а не рассылаць паштавых па акрузе. Таму зараз паміж манастыром і першымі драўлянымі хатамі мяшчан стаялі сотні вайсковых намётаў.

Колькі дрэваў высеклі, каб паліць вогнішчы, колькі сена адабралі ў жыхароў, каб не спаць на голай зямлі, колькі палёў вытапталі і з’елі коні.

Першымі ў мястэчка ўвайшлі літоўскія конныя гвардзейцы. На чале іх ехаў сам генерал-лейтэнант Грабоўскі на чорным кані. Следам крочыла пяхота: кобрынскія валанцёры, рэгіментная пяхота, фузілёры. Серакоўскага папярэдзілі, што войска вяртаецца, таму ён з іншымі афіцэрамі сустракаў яго ля Петрапаўлаўскай царквы. Палкі ішлі праз мястэчка ў баявым парадку, з шаблямі на плячах. Янка падумаў, што гэта хутчэй за ўсё абмеркавалі раней – каб паказаць жыхарам і вайскоўцам, што літоўска-польскія жаўнеры яшчэ могуць цягацца з расейцамі. Здача Слоніма нічога не значыць. Далей – толькі перамога.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези