Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Шляхта і вайскоўцы працягнулі абед і баляванне. Янка разгаварыўся з панам Холевым пра прынцыпы і эфектыўнасць зброі. Улану, які сышоў пасля года навучання з Кракаўскага ўніверсітэта, было цікава паразмаўляць з вучоным чалавекам пра гарматы, працы Семяновіча ды магчымасці сучаснай артылерыі. Інжынер жа вельмі зацікавіўся Янкавай пістоляй, якая, па словах уладальніка, магла стрэліць на сто крокаў.

Калі госці пачалі разыходзіцца, Янка праціснуўся да пана Воляна. Учарашнія словы не давалі яму спакою. Чаму адыход са Слоніма – перамога? Чаму ўцёкі – шанцаванне? Ці не лепш было б пакласці сотні расейцаў, трымацца да апошняга? А там – там падымецца Валынь, прыйдзе Літва, дапамогуць сяляне. А калі не – дык забраць як мага больш ворагаў з сабою.

– Васпану трэба навучыцца прасцей глядзець на гэтыя рэчы. Першы адыход, як і першая бойка, адаб’юцца ў тваім розуме надоўга. Мы сышлі, але і яны не перамаглі. Страты ў нас невялікія, сілы ёсць. Там, пад Слонімам, не надта добра трымаць абарону. Тут жа да нас могуць прыйсці толькі праз Ясельду. Калі Бог дасць добрага дажджу, то і з балотаў ніхто не патрапіць. Яны не перамаглі, бо не атрымалі нічога. А мы не прайгралі, бо амаль нічога і не страцілі. Зараз пад Вільняй стаіць вялікае войска. Маці Боска Вастрабрамска, дапамажы літвінам вытрымаць, – пан Волян перахрысціўся. – Маскалі баяцца нас, трасуцца ад адчування, што мы можам зрабіць ударам па сыходзячых войсках. Таму ніхто з іх не пойдзе на Вільню. Ніхто не задумае дапамагчы тым, каторыя асаджаюць… А сталіца неяк вытрымае… Хай маскалі кідаюцца на нас, страляюць, паміраюць і забіваюць. А мы іх будзем чакаць тут, паміж Ясельдай і Крэчатам.

13 жніўня 1794 года

Сцяна з лямпамі часткова разабраная. Чорная ануча хавала чырвонае святло. Краму цягнула ў Геную апошнія некалькі дзён, але Янцэк не зважаў на гэтыя імкненні. Яшчэ ніводнага разу ў яго нічога не скралі. Выломлівалі дзверы, хавалі пад адзежу, пралазілі праз акно ноччу, білі яго па галаве… Але ветлівага «Будзь ласка, хай пан пакладзе рэч на месца» заўсёды хапала. Канешне, у гэты момант у руках гандляра звычайна быў вогненны меч, а дзверы ды вокны замяняліся на цагляную кладку. Але гэта не істотна. Асноўнае – ветлівыя словы, як лічыў Янцэк Сімагліцкі.



Гандляр упэўніўся: кнігу скраў Ян Ліпініч. Ён быў першым пакупніком, ён бачыў кнігу на прылаўку, ён мог падмяніць яе. Фальшывая кніга, якая засталася, аддавала праменямі каменя ды зброі. Першародны камень, той самы, што знаходзіўся ў пярсцёнку. А прамені зброі – дык злодзей вайсковец, малады ўлан. Сумневу не было. Але як звычайны жаўнер змог скрасці нешта, што належыць старому богу?

Новыя лямпы падведзены да паліва бліскучымі меднымі трубкамі. Надпісы – на кавалках паперы, бо на гравіроўку няма часу. Толькі чырвоныя ліхтары. Зялёныя і жоўтыя працуюць па часе перад кірмашамі, чырвоныя – па колькасці людзей з грашыма. З кнігай было б хутчэй – вылічыць каардынаты мястэчак на Палессі, настроіць на колькасць насельніцтва, зрабіць разводку ды перастроіць выхады.

Падважнікуніз. Цемра. Падважнікуверх. Рознакаляровае мігаценне змяняецца прыбітым чырвоным святлом. Нясмела дрыжыць агеньчык пад надпісам Bіaroza.

– Ёсць!

Янцэк накіраваўся ў бібліятэку. Наступны крок – наладзіць выхад у мястэчка.


Уланы ехалі на захад. З Пружан ворагаў не чакалі, толькі сваіх, таму моцных атрадаў у той бок не пасылалі. Асноўны шлях з Ружан даглядаў чацвёрты полк літоўскай пярэдняй варты. Калі вялікае войска пойдзе – яны неяк пратрымаюцца. А для мясцовых хеўраў ды дэзерціраў хопіць і харугвы ўланаў.

Выступілі ў абед. За кляштарам атрад раздзяліўся. Харунжы Сыракомля павёў палову ўланаў у заходнім напрамку, на Блудзень. Астатніх жа, што накіраваліся на поўдзень, да Вуглянаў, вёў Ян Ліпініч. Апошнім часам яму нярэдка давалі кіраваць жаўнерамі. Хлопец быў задаволены, хай і не разумеў, за што яго так узнагароджваюць. Можа, таму, што першы ўварваўся ў расейскія шэрагі пад Слонімам?

Пад Вуглянамі было спакойна. Надта спакойна. Паабапал дарогі пачарнелыя прыземістыя хаты віталі жаўнераў, гусі з курамі ўцякалі ад конскіх капытоў, а недзе ўглыбіні парохквалі парсюкі. Вёска здавалася пустой – ні дзяцей, якія гулялі б на вуліцы, ні жанчын. Толькі некалькі старых. Ля хаты старасты сядзеў стары лірнік і граў. З-пад глыбокага каптура лілася старая і прыгожая песня. Твару лірніка не было бачна, толькі выглядалі даўгія белыя вусы. Здавалася, дзед утварае адзінае цэлае з лірай і гукі ідуць не ад струн ці рота. Яны ідуць ад усёй постаці, ад пня, на якім сядзіць, ад плота, ля якога грае. Жыццё ў вёсцы ішло сваім ходам.

Янка абвясціў кароткі прыпынак, а сам пайшоў размаўляць са старастам вёскі ў хату. Размовы вяліся звычайныя: колькі збожжа сабралі, колькі яшчэ засталося, ці змогуць адаслаць фуру-другую фуражу ў мястэчка ды ці не хвалююць людзей якія бандыты побач. Сяляне не надта хацелі дзяліцца ўраджаем, а пра бандытаў нічога не чулі апошнім часам. Стараста адказваў не вельмі ветліва, спрабаваў хутчэй справадзіць жаўнераў. Не любіць просты чалавек вайну і вайскоўцаў…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези