Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Янка ўглядаўся ў жаўнераў, шукаючы харунжага Альгерда Воляна. І вось напрыканцы, калі коні працягнулі гарматы і прамаршыравалі інжынеры, улан убачыў літоўскіх стральцоў. На чале ішоў сівы ваяр з вусамі. Ён біў крок за крокам, трымаючы на правым плячы пачарнелую стрэльбу. Ён, гэта ён, жывы!

На рынкавай плошчы генерал Грабоўскі крыкнуў «Спаволь», і вайскоўцы разышліся. Вершнікі пазлазілі з коней, пехацінцы склалі зброю буданом, а інжынеры паселі ля гармат. Янка схапіў Базыля за плячо і пацягнуў да стральцоў. Трэба было перахапіць харунжага, пакуль жаўнеры не разышліся па кватэрах. Хутка прыйдзе загад, і плошча апусцее. А калі яшчэ будзе вольны час – ніхто не ведае.

Харунжы Волян размаўляў з інжынерам ля кузні на паўночным боку плошчы і пацягваў піпку.

– Пан Волян, рады, што вы жывы. Мы вельмі хваляваліся за вас, – выпаліў Янка.

– О, Ліпініч, і ты тут. Я чуў, вас адправілі на захад, за кляштар, – пан Волян абняў хлопца.

– Толькі палову палка. Астатнія ля мястэчка. Дарэчы, дазвольце прадставіць вам, мой добры сябра і таварыш, Базыль Войцэк.

Янка падштурхнуў Базыля, каб той пакланіўся. Пан Волян павітаўся з уланам ды прадставіў свайго суразмоўцу – інжынера кароннай артылерыі Генрыха Холева, шведа па паходжанні, але паляка па сэрцы.

– Прабачце, хлопцы, трэба зайсці ў штаб, дазнацца, куды маіх людзей рассяляць, – харунжы вытрас рэшткі тытуню з піпкі. – А заўтра з раніцы запрашаю да сябе ў госці, будзем святкаваць перамогу пад Слонімам.

– Дык якая ж там перамога, калі мы сышлі, пане Волян?

Ды і дзе мы вас заўтра напаткаем? – не зразумеў Янка.

– Самая натуральная перамога. Потым распавяду. А дзе? Альгерд Волян у Бярозе можа толькі ў адным месцы прыпыніцца – у сваёй хаце. Спытайце любога местачковага пра косаўскага падчашага – вам шлях пакажуць, – харунжы з выхваленнем паправіў пояс. – Ужо вечарэе, трэба паспяшацца. Жаўнерам нічога – толькі намёты ў цемры ставіць… А мяне старая лаяць будзе, што позна прыйшоў і без грошай…

12 жніўня 1794 года

За сталом сабралася шмат шляхты: на чале сядзеў сам гаспадар хаты пан Волян; злева – яго жонка Марыя Волян, старая караімка са смуглявым тварам; з правага боку круціўся сямігадовы Міхал, унук гаспадара; па правым краі расселіся малодшыя афіцэры палка стральцоў; злева, насупраць іх, сядзелі госці – уланы Янка і Базыль, інжынер кароннай артылерыі Холеў ды некалькі шляхцічаў з мястэчка. У келіхах іскрылася віно.

– …Пачалі лупіць з усіх гармат разам, – распавядаў пра адыход пан Волян. – Ды ўсім, чым было: і ядрамі, і карцеччу, і проста адным порахам. Тут галоўнае было – запужаць маскалёў. А яны паселі па норах ды маўчаць, як пацукі. А што яшчэ рабіць, калі мы на шанцах і добра нацэліліся, а яны толькі прачнуліся. Потым спрабавалі і раку перайсці конна, і мост перанесці. Але ж каронная артылерыя – моц! Столькі шуму ды жаху на іх сам д’ябал не навядзе! Гадзін праз пяць, калі дывізіі і след знік, мы сабраліся хвілін за дзесяць і рушылі. Ды так хутка гэта зрабілі, што на тым беразе нічога не зразумелі. Вось мы яшчэ паліваем іх ядрамі, а вось – цішыня і спакой.

– Дык ці не кінуліся яны за вамі, пане Волян? – спытаў Базыль.

– Якое там, хлопча! Кінуліся. І данцы[14], і пяхота, і гарматы спрабавалі выкаціць. Але куды ім за намі? Маскаль зробіць пяць крокаў там, дзе літвін дзесяць – родная зямля дапамагае. Дабягалі да нас некалькі разоў вершнікі. А мы гарматы і стрэльбы цягнулі зараджаныя. Пан Холеў не дасць схлусіць: толькі да нас набліжаліся – як стрэлім карцеччу! Дык маскалі ўбакі, хавацца за дрэвамі. А мы ізноў – бабах! І дрэвы як сякерай. Нават з падвод не здымалі гарматы, каб хутчэй было. Чатырох коней сваіх забілі, пакуль стралялі. Ніхто да нас не дабег. А калі што – у нас і фузеі былі падрыхтаваныя, і шаблі навостраныя, падыходзь – не крыўдуй… Нейкія хліпкія маскалі зараз пайшлі – пяць тысяч адну дагнаць і разбіць не могуць. Вып’ем, панове? – узяў келіх пан Волян.

– За здароўе круля Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ды іншых зямель Станіслава, – узняўся адзін з мясцовых шляхцічаў.

Памяшканне захапіла цішыня. Толькі малы Міхал круціўся і штурхаў дзеда за руку – прасіў салодкага.

– Хай гаспадар прабачыць мне, – пачаў інжынер Холеў. – Але я, мабыць, выкажу агульную думку. За гэтага здрадніка…

– Цішэй, пане Генрых. Круль нам даецца ад Бога. І Богам жа забіраецца. І калі, па меркаванні людзей, круль здрадзіў, то што тады казаць пра Усявышняга?.. Вып’ем за круля і князя, за Найвышэйшага камандуючага пана Касцюшку, за Рэч Паспалітую і Вялікае Княства і за перамогу над маскалямі. Віват! – гаспадар падняў келіх.

– Віват! Вікторыя! За перамогу! – далучыліся астатнія госці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези