Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

– Ой, без нажа рэжаш, – такса пашкрабла кіпцюром сценку. – Дзе ты яшчэ мандарыны па пяць злотых знойдзеш? Жоўтыя, як сонейка. Маленькія! Сакавітыя! Тры злотыя – апошні кошт! І ні грошам меней.

– Д-добра, – згадзіўся ён. Калі вар’яцець, дык да канца.

– О то добра, пан! Умееш таргавацца. Мне гэта падабаецца. Зараз прынясу… – такса накіравалася да дзвярэй у падлозе. – Стой, а грошы з сабой? Нешта я кішэняў не бачу ў цябе, паласаты.

– Ну, гэта…

– Падмануць старую вырашыў? Ёсць грошы?

– Дома хіба… Ці ў сяброў…


На канспіратыўнай кватэры ішла гарачая спрэчка. Малады настаўнік даводзіў працоўнаму ідэі асветніцтва і мірнага супраціву. Працоўны ж не згаджаўся. Па яго меркаванні, лепшы шлях дабіцца нечага – бомбы ды забойствы злачынцаў ва ўладзе. Тыя, хто душыць нацыянальны рух, кідае таленавітых людзей за краты, забівае і калечыць, не вартыя жыцця.

Дзверы на столі з грукатам адчыніліся. Па лесвіцы, што спусцілася ўніз, злез чалавек у пашарпанай турэмнай адзежы.

– Ты ж… – пачаў настаўнік.

– Хлопцы, хутка, патрэбна тры злотыя! – выпаліў ён. – Потым распавяду.

Людзі скінуліся. Хто пару грошаў, хто паўзлотага. Ён перадаў жменю манет на верх.

– Дзякуй, пан паласацік, – адтарабаніла такса. – Цябе назад падкінуць? Мо там хвалявацца будуць?

– Не, я сам неяк… Я ім тэлеграму адпраўлю.

– Ну бывай тады! – дзверы прыпыніліся паўзачыненымі. – Дурная мая галава, забыла. Лаві, пан!

Зверху ўпаў мех проста яму ў рукі. Людзі ў кватэры глядзелі то на чалавека, то на столь, адкуль хвіліну таму з’явілася лесвіца. Нехта пагрукаў швабрай, шукаючы зніклыя дзверы.

– Падманула, – сказаў ён. – Мандарыны гнілыя…

15 жніўня 1794 года

Штаб знаходзіўся ў хаце мясцовага заможнага шляхціча. Казалі, пад час апошніх канфедэрацый і войнаў ён гандляваў порахам. Толькі на гэтым ужо магчыма зарабіць добрыя грошы, але шляхціч не будзе шляхцічам, калі не паспрабуе зрабіць больш благога ворагам Айчыны. Таму замешваў ён у порах замест салетры крэйду. Кулі не ляцелі, ядры вывальваліся з гарматаў, а шляхціч атрымліваў узнагароду ад круля.

Так гэта ці не, сказаць цяжка. Але хата ў памерах мястэчка была амаль палацам. Першы і другі паверхі былі цагляныя, з вялізнымі вокнамі. Трэці – драўляны. Канешне, яна ў разы саступала памерамі манастыру ды некалькім цэрквам, але знаходзілася ў самым цэнтры, ля рынкавай плошчы, адкуль прасцей было кіраваць дывізіяй.

Улан Ліпініч і харунжы Сыракомля накіраваліся да штаба, як толькі вярнуліся з патруля. Астатні атрад адпачываў, распрагаў коней, гатаваў абед. А яны нават не паспелі перакінуць кашулю пасля двух дзён па лясах і вёсках.

З прыходам войска мясцовае жыццё абнавілася і забурліла з новай моцай. У жнівеньскую пятніцу на кірмашы працавала значна больш гандляроў, чым звычайна. Рамеснікі кавалі, шылі, рэзалі, забівалі, кроілі, тачылі ды рамантавалі ўсё, што было патрэбна жаўнерам. Па мястэчку хадзілі музыкі і за дробную манету забаўлялі людзей. Сівы лірнік з даўгімі вусамі, малады дудар у пацёртых лапцях, габрэй-скрыпач.

У штабе чакалі. Палкоўнік Кёнінг прыехаў раней, каб паслухаць рапарт сваіх падначаленых. Прымалі ўланаў у галоўнай зале. Харунжы Сыракомля распавёў генерал-маёру Серакоўскаму вынікі раз’езду: на захадзе ад Бярозы было спакойна, аб расейцах нічога не чулі, хеўр не было, сялянам абыякава. З сабою ўланы прывезлі некалі фураў фуражу. Янка жа коратка распавёў пра здарэнне пад Вуглянамі. Серакоўскі ведаў пра дэзерціраў, бо яшчэ ўчора сяляне прывезлі іх, звязаных, на возе ды здалі ў камендатуру.

– Колькі ў вас параненых? Забітых, спадзяюся, няма? – утыркнуўся ў паперы Серакоўскі.

– Усё жывыя. Параненых няма. Але стаміліся, пан генерал-маёр, – пацвердзіў Сыракомля.

– Добра. Нездарма мне хвалілі Ліпініча. Сярод сялян таксама ўсё жывыя? Няўжо гэтыя ўцекачы страляць не ўмеюць?

– Яны амаль не стралялі, генерал, – адказаў Янка з ганарлівасцю. – Зрабілі толькі адзін стрэл, і той міма.

– А шаблі? – падняў вочы генерал-маёр.

– Не паспелі, пане. Мы іх вельмі хутка ўзялі ды скруцілі. Як толькі тыя выбеглі з гумна…

Сыракомля незаўважна штурхнуў Янку ў бок. Улан не зразумеў, што не так, але прымоўк. Серакоўскі падняўся і падышоў да ўлана.

– Значыцца, яны зрабілі ўсяго адзін стрэл і іншую зброю не выцягвалі? А вы далі некалькі залпаў?

– Адзін залп, пане, – збянтэжыўся Янка.

– Гэта не лепш… Станіслаў, разумееш, што зрабілі твае ўланы? – Серакоўскі звярнуўся да Кёнінга. – Не жаўнеры, а мяснікі. Сустрэлі дэзерціраў ды адразу палову перастралялі. У нас тут кожны жаўнер на ўліку, а яны… Улан, а вы спрабавалі паразмаўляць з імі?

– Мы сказалі, каб яны выходзілі з гумна, але яны стрэльнулі, – Янка шукаў апраўданні.

– І вы адразу вырашылі іх перабіць? І што зараз будуць думаць астатнія ў войску? Калі ўцякаць, то хутка і далёка? Раней іх магчыма было злавіць, пасадзіць ў скляпенні і потым ізноў у бойку, у першых шэрагах. Каб іншыя баяліся. А зараз? Што нам рабіць з тымі, якіх вы недабілі? Выпусціць? Хай яны распавядаюць усім, што ўцекачоў пераб’е першы ж патруль. Стараста ім сказаў пра дзяцей… І шмат у гумне іх было?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези