Читаем Пасля Жыццё полностью

з Цюрынгіі, прывалок жывога яшчэ гаўптмана, і той, перш чым сканаць, паскардзіўся на яго, обер-яфрэйтара Хольца, што той знарок не эвакуіраваў яго з-пад агню. Ад’ютант тут жа загадаў арыштаваць обер-яфрэйтара, але пакуль ён у гарачцы бою знайшоў для таго канваіраў, Хольц ня стаў чакаць. Адразу зразумеўшы, чым для яго гэта скончыцца, ён крадком выбраўся з КП на тарфянішча, знайшоў добрую з вадой яміну, над берагам якой і праседзеў да вечару. Ён напружана абдумваў сваё становішча, але так і не прыдумаў нічога. Батальён тым часам выбіў рускіх з іх абароны і сьцягнуўся на шашу. Хольц тады прабраўся з тарфянішча ў пустую рускую траншэю і засеў тут, ня ведаючы, што ра-біць далей. Зьявіцца ў батальён ён ужо ня мог, для батальёна ён стаў дэзерцірам, прабірацца ў тыл было болей чым небясьпечна; мусіць, здацца рускім у палон было адзіным, хоць і далёка ня самым для яго лепшым выйсьцем. Але дзе тыя рускія? І як яму дапяцца да іх? У баявой паласе яго най-перш схопяць свае ж, немцы, тады будзе ганьба, ваенна-па-лявы суд, можа, нават расстрэл. На вечнае гора яго мяккай, ласкавай маці. Пра бацьку, даволі крутога характарам чалавека, ён нават баяўся падумаць: бацьку напэўна будзе спляжана ўся яго універсітэцкая кар’ера з яго нядаўна заслужаным прафесарскім званьнем. Ён ужо ведаў новую за-


вядзёнку нацы: у падобных выпадках жорстка спаганяць


ня толькі з непасрэднага віноўніка, але і з усёй ягонай радні. Як гэта аб тым ён не падумаў раней? Але ці ён спадзяваўся, што гэты саксонскі сьвіньнюк акажацца такім жыць-цястойкім нават пры сваім сьмяротным раненьні. Цяпер яму чорт ведае што рабіць далей?

Можа, лепей застрэліцца?

Але застрэліцца ён, мабыць, пасьпее, парабелум у яго заў-жды пад рукой у цьвёрдай скураной кабуры на дзязе, – парабелум ён пакуль што ня кіне. Толькі што карысьці ад піс-талета, калі тут пустая разьбітая траншэя і нідзе ні кавалка хлеба, ні сухара, ні галеты. У траншэі скрозь пустыя стралковыя ячэйкі, вёскі ж наўкола папалены, жыхары іх пакіну-лі, усе кудысьці сыйшоўшы. Трэці дзень ён нічога ня еў


і аташчаў так, што не ўпраўляўся падцягваць на жываце адвіслую з пісталетам дзягу. Ды яшчэ гэтая санітарная сумка з палявым камплектам медыкаментаў. Сумку ён ужо ледзьве цягаў на плячы, усё наважваўся дзе кінуць, але чамусьці ня кідаў, бо нешта замінала яму зрабіць тое, нібы ведаў, што яна яшчэ паслужыць яму. Цяпер, пасунуўшы яе на калена, Хольц нечакана падумаў: а што?.. А што калі ён зьявіц-ца ў той бліндаж як медык і паможа рускаму? Бо калі паране-ны, дык наўрад ці ён абыдзецца без медыцынскай дапамо-гі, якой тут чакаць болей няма ад каго. Руская жанчына – напэўна ж, ня доктар.

Обер-яфрэйтар устаў і пайшоў па траншэі назад. Дзіўна, думаў ён: не зважаючы на зьверскі агонь нямецкай артылерыі і мінамётаў, забітых было тут нямнога, болей там, ля да-рогі, а на гэтым участку ён ня бачыў ніводнага трупа. Ці, можа, рускія пабралі з сабой забітых? Толькі наўрад. Хут-чэй за ўсё гэты ўчастак траншэі ня быў імі заняты і служыў нібы запасной ці адсечнай пазіцыяй. Ну але гэта, можа,


і лепей, Хольц не любіў трупаў – ні сваіх, ні рускіх. Яшчэ


як вучыўся на медыцынскім факультэце, доўга ня мог прывыкнуць да іх у анатамічным флігелі і звычайна пасьля заняткаў там да канца дня ня мог зьесьці нічога, абыходзіўся кавай. Цяпер, праўда, тое мінулася, і, калі б было што, ён бы зьеў побач з усякім трупам. Ну але ў рускага павінна быць, мо з таго клумачку што-нішто яшчэ засталося.

Ён зноў ціха падкраўся да апошняй павароткі траншэі, зірнуў на ўваход у бліндаж. Але ў чарнаце нары-ўваходу ні-чога не было відаць, бы там і не было нікога. Каб хоць не нар-вацца на кулю, падумаў Хольц. Каб не нарвацца на кулю, на-пэўна, разумней было правесьці невялікія перагаворы, і ён, усё стоячы за павароткай, ціха кашлянуў.

У бліндажы па-ранейшаму было ціха, ніхто адтуль ня вы-глянуў, але Хольц адчуў, што яго ўсё ж пачулі. Тады ён узяў з бруствера мокры камяк зямлі і шпурнуў ім бліжэй да ўваходу.

– Кто? Серафима? – глуха данеслася з бліндажу.

Першае рускае слова Хольц зразумеў пэўна, але ён ня мог даўмецца, што азначае другое, і зноў ціха пакашляў.

– Кто там?! Не подходи! Стреляю! – ужо зусім грозна раздалося ў бліндажы, і Хольц трохі зьдзівіўся: ого, як сьві-рэпа!

– Іх… Я нэмец, – сказаў ён.

– Прочь! Стреляю! – чулася з бліндажа.

– Ніхтс бояться, – як мага спакайней сказаў Хольц. – Іх… Я бояться. Я есть дезертір.

Неспадзявана для сябе ён захваляваўся і зблытаў асабіс-тыя займеньнікі, але, мусіць, рускі яго ўсё ж зразумеў, бо па-маўчаў троху і зноў крыкнуў:

– Бросай оружие! Не подходи!

Гэты адказ трохі зьбянтэжыў обер-яфрэйтара: калі кі-даць зброю, дык, мусіць, можна было падысьці. Але гэты ка-мандуе не падыходзіць. Тады ён рашыў перавесьці размову на іншае.

– Рус, я ест доктор. Медіціна.

– Какой еще доктор? – гучна данеслася з бліндажу разам з ужо знаёмым Хольцу рускім матам, які, аднак, даў обер-яфрэйтару зразумець, што ягоныя словы зрабілі ўражань-не. І ён рашыў тут жа замацаваць свой маленькі посьпех.

– Іх… я немного перевязаль…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы