Читаем Пасля Жыццё полностью

– Ай-яй! – зусім ужо зьдзівілася Серафімка ад парогу. Рэпрэсіраванага чатыры гады таму Асоўскага яна з больша-га ведала, бачыла на вуліцы, як жыла ў брата ў мястэчку. Ён заўжды задуменна хадзіў з партфелем, такі немалады ўжо мужчына ў акулярах бяз дужак, з тонкай сіваватай бародкай, і ніколі ні з кім не вітаўся, бы не заўважаў нікога. Каза-лі тады, гэты Дземідовіч недзе выступаў супраць Асоўскага, і калі той цяпер вярнуўся, дык сапраўды…

– Дык гэта самае… Ужо ты мяне не прагоніш?

– Ай, што вы кажаце! Як жа я праганю!

– Во я так і падумаў: Серафіма не прагоніць. Усё ж мы


з яе братам вунь як сябравалі.

Ён дужа закашляўся – кепскім, застарэла-прастудным кашлем, калі надта трудна адкашліваецца і ўсё хрыпіць


у грудзях. Серафімка нахмурылася ў душы: канешне, трэба памагчы хвораму чалавеку, але было і боязна: а раптам уранку зноў прыпруцца Піліпёнкі? Ужо, мабыць, цяпер яны ня лепшыя за таго Асоўскага, і як бы не наклікаць бяды


на абодвух? Ну але і як было адмовіць чалавеку па такой халадэчы?

– Вось толькі печ у мяне сьцюдзёная: дым ня ідзе. Але вы ўжо ў запечку…

– Добра, – з пакорай сказаў Дземідовіч і ўстаў з услону.

Яна нешта кінула-паклала на палку ў запеччы, падбіла сваю падушку. Ён лёг, не распранаючыся, і яна накрыла яшчэ старым кажухом. Слабым голасам ён папрасіў:

– Можа, і яшчэ чым накрыеце? А то калоціць усяго.

Яна набрала нейкіх трантаў з шастка і добра ўхутала і га-лаву, і ногі Дземідовіча, які, чутна было, сапраўды калаціў-ся нават пад вопраткай.

– Зёлак вам трэба зварыць. Ну вы ляжыце, а я, можа,


у грубцы распалю.

Усё кашляючы, ён застаўся ў запечку, а яна прынесла дроў і ўзялася распальваць у грубцы. Спакваля, неяк неахвотна тыя ўсё ж загарэліся. Дым трохі ішоў праз дзьверцы, а трохі ў комін – усё ж было лепш, чым у печы, з якой ён увесь валіў цераз чалесьнік у хату. Толькі вось зварыць што ў грубцы было цесна і нязручна, трэба было чакаць, калі збольшага прагараць дровы.

Накашляўшыся, Дземідовіч, мабыць, заснуў. У хаце, як заўжды, стала ціха і глуха, дровы паціху гарэлі, і яна, пры-масьціўшыся на ўслончыку, перад дзьверцамі грубкі, узя-лася абіраць бульбу. Маленькі чыгунок з вадой неяк уладкавала збоч ля агню – гэта на зёлкі. У сенцах у яе было запасена з лета трохі сушонага маліньніку, чабару ў мяшэчку і яшчэ адной травы – заячых хвосьцікаў, якая, казалі, дужа памагала ад прастуды. Даўно ня белены, абшкрэбаны бок грубкі патроху цяплеў, але холад у хаце ад таго ня меншаў, па-ранейшаму праз шчыліны з вокнаў задуваў вецер. Звыкла гонячы з бульбіны тонкую ацяробку, Серафімка думала пра брата Мікалая. Ён быў аднагодак гэтага Дземідовіча, яны разам вучыліся ў педтэхнікуме, яшчэ ў тыя даўнія гады маладымі хлопцамі прыехалі ў мястэчка настаўнічаць – Дземідовіч выкладаць гісторыю і грамадазнаўства, а яе Мі-калай – беларускую мову і літаратуру. Яны добра сябравалі і нават нейкі час кватаравалі разам у доўгім, як стадола, бу-дынку крывога Рыўкінда за сінагогай, аж покуль Мікола не ажаніўся з настаўніцай пачатковых класаў. Тады Дземідо-віч і перайшоў на кватэру да гэтага Асоўскага. Як у брата нарадзілася дачушка Аленка, Серафімка перабралася з вёскі ў мястэчка няньчыць малую і спакваля зрабілася амаль паўнаўладнай гаспадыняю ў невялічкай братавай сямейцы: даглядала малую, хадзіла на кірмаш, у лаўкі, прыбірала, гатавала ежу настаўнікам, якім заўжды было некалі: увесь дзень рабілі ў школе, а ўвечары сядзелі над сшыт-камі, рыхтаваліся да ўрокаў. Апроч таго, Мікалай неўзабаве ўцягнуўся ў грамадскія справы, ставіў у РДК сьпектаклі


і нават пару разоў вадзіў туды і яе, – як іграў сам з жонкаю Ядзьвігай Іванаўнай. Помніць Серафімка, пастаноўка была дужа сьмешная – як да маладой дзяўчыны падбіваўся пажы-лы шляхцюк, а яна не хацела выходзіць за яго, бо кахалася са сваім маладым хлопцам. Дужа сьмяяліся тады ўсе, а Мі-калай і іншыя артысты доўга радасна кланяліся са сцэны,


і Серафімка поўнілася гонарам, так ёй хацелася сказаць усім, што гэта ж яе родны брат такі здатны артыст. Здаецца, Дземідовіч тады таксама ўдзельнічаў у п’есе, а пасьля яны ўсім гуртом завіталі да іх на кватэру, выпівалі. Серафі-ма частавала іх клёцкамі – было тое якраз на мясаед пасярод зімы.

Так, сябравалі, працавалі разам, а калі і што здарылася паміж імі, Серафімка ня ведала дагэтуль. Памятае толькі, як аднойчы позна прыйшоўшы з нейкага сходу, Мікалай здаўся ёй надта расстроеным, проста разьюшаным нават, Ядзьвіга Іванаўна ўсё ўгаворвала яго, суцяшала, а ён круціў галавой і чагосьці ня мог даўмецца. Назаўтра ранічкай, застаўшыся адна з нявесткай, Серафіма запыталася пра брата, і тая скупа адказала: «Абвінавацілі ў нацыяналізме». – «У чым?» – не зразумела Серафімка. «У тым, чаго горш не бывае», – цьмяна растлумачыла нявестка.

Серафімка больш не пыталася, Мікалай патроху стаў спа-кайнець, па-ранейшаму вучыў у школе, а то езьдзіў у роз-ныя кампаніі па раёне – якраз ішла калектывізацыя, і ён як партыйны больш чым у школе быў у разьездах па самых да-лёкіх кутках раёну. Сьпектакляў болей ня ставілі, дома


Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы