Читаем Перакат полностью

Усе гады свайго сямейнага жыцця ён быў задаволены ёю. Але Ірына, ціхая і простая дзяўчына, за апошпія гады перайначылася — усё болей знікалі яе нясмеласць і вуглаватасць, яна старанна падраблялася пад той тып, які, як ведала, найбольш падабаўся яму — танклявыя жанчыны-падлеткі, з моднымі прапорцыямі фігуры, прыгожа і шыкоўна апранутыя. Калісьці вечна занятая на дзяжурствах у клініцы, яна па яго жаданню перайшла працаваць у рэгістратуру іх ведамаснай паліклінікі, і мілы, крыху лялечны яе тварык выклікаў у ягоных калег замілаванне. Яна, як мышка, ціха рабіла хатнія справы, слухала, склаўшы рукі, размовы, якія вялі яго сябры, прыходзячы да іх у дом. Размоў у першыя гады было шмат — ён толькі кончыў інстытут, толькі пачаў працаваць у майстэрні гравёрам, спадзеючыся з цягам часу перайсці на другі, больш сур'ёзны кругаварот, пачаць рабіць сапраўднае. Пасля, з гадамі, яго работа рабілася ўсё больш патрэбнай, складвалася кола сяброў-кліентаў, усё пашыралася, і цяжэй было пачынаць тое сур'ёзнае, надзея на якое так сагравала яго спачатку. Наадварот, рабілася страшна ад будучага халоднага водгуку, які мог забіць тую надзею, і ён усё адкладваў, адкладваў… А жыццё пачынала з гадамі набіраць паскарэнне, і не было ў ім часу ні на што іншае, апроч бясконцых заказаў, грошай, якіх з кожным годам рабілася ўсё болей і болей, і таго кола, вырвацца з якога ён ужо не імкнуўся… Вось толькі Ірына апошні час стала дзіўнай — нешта чытае, ходзіць на выстаўкі, завяла нейкі дзённік. Можа, ад таго ўсё гэта, што дачка падрасла і часу стала крыху болей, а побыт ужо не патрабуе тых намаганняў, як калісьці, і стала магчымым нарэшце прыдбаць машыну, на якой тры гады запар яны ездзяць на поўдзень.

Збіраючы параскіданыя рэчы і перавязваючы іх знойдзеным у багажніку шпагатам, ён успамінаў размову, якая адбылася ў іх з Ірынай пасля вечарынкі, калі яны сядзелі разам з масквічамі і кішынёўцамі, з якімі атабарыліся разам у зарасніках дзікага тутаўніку, на беразе лімана, вандруючы ў пошуках ціхага месца ў наседжаных і поўных народу краях.

Сабраўшыся ля вогнішча, што расклалі на адкрытым месцы, далей ад машын, яны пілі маладое віно, спявалі, а пасля пусціліся ў скокі, Ірына танцавала лепей за ўсіх. Раскрываючы абдымкі — начы, вогнішчу ці нечаму, што жыло ў ёй, яна ліхаманкава торгалася ў такт хуткім рытмам, грацыёзна і крышку незнарок, як пасміхаючыся, а белыя яе валасы матляліся ўслед за ёй. Яна ўся гарэла, і суседзі — цыбаты Вася з Кішынёва і высокі, крыху нехлямяжы Ігар — нейкі начальнік цэха з Масквы — увесь час запрашалі яе, зухавата вырабляючы каленцы, а іх жонкі сцішана назіралі за імі, стараючыся капіраваць у танцы яе зграбныя, лёгкія рухі.

— Ну, гэтыя беларускі! — ухвальна гаварыў пасля танцаў Вася, выціраючы лоб. — Ціхія-ціхія, а глядзі ты! Ты, Міша, рызыкоўны чалавек. Глядзі, каб жонку не ўкралі!

— Ды нашых дзяўчат крадуць і так, — смяяўся, крыху захмялеўшы, Міхась. — Куды, брат, ні паеду — усюды жонкі-беларускі. На Каўказе, у Чэркесіі, па Поўначы!

— Значыць, шчасце сваё шукаюць, — азвалася Ірына, якая сядзела каля вогнішча, задумліва гледзячы на чырвоныя зыркія вуголлі.

— А што вам, дома дрэнна? — наліваючы яшчэ віна, пытаўся ён і, не чакаючы адказу, палез чокацца з Ігарам і Васем.

Пасля, калі яны ляглі.спаць, Ірына нечакана спыталася:

— А ты мяне любіш, Міхась?

— Чаго? — сонна прамармытаў ён. — Канечне, люблю. Ты ж у мяне прыгожая!

— А калі б не была прыгожая?

— Ну, не ведаю… Спаць хочацца. Хадзі сюды!

Ён хацеў абняць яе, але яна адхіснулася, села, апусціўшы шкло.

— Ігар любіць сваю Таню, а яна ж непрыгожая. Паглядзі, як ён руку ёй перавязваў, калі апякла!

— Сказала — Таню! Ты ў мяне вунь якая.

— Ты любіш мяне паказваць. Як ляльку!

— Ірка, не дуры! — Ён павярнуўся, адкінуўшы коўдру. — Чаго табе хочацца, ну, скажы? Усё зраблю, усё дастану! I не трэба гэтага слюнцяйства: «люблю», «не люблю»!

— Тады дастань мне яблык.

— Што?

— Залаты яблык на сярэбраным сподку.

ЁН прыўзняўся, уважліва паглядзеў на жонку. Твар яе быў сумным, засяроджаным. Куды падзелася ліхаманкавая, сутаргавая нават весялосць. Ірына зараз выглядала старэйшай за свае гады. Ён паспрабаваў пажартаваць:

— У цябе, ведаеш, апетыт!

— Ты ж усё можаш дастаць. Вось і дастань мне тое, што прашу!

Ён зноў лёг, пацягнуўся. Сон праходзіў, прыходзіла прыкрасць. Над ліманамі віселі буйныя, блізкія зоркі, шапатлівая хваля ляніва торкалася ў бераг, як сытае цяля ў цёплы каровін жывот. Далёка над мысам, што клінам урэзаўся ў раку, гарэў пражэктар, і блакітнае святло вялізным веерам вісела над ліманам. Недзе гудзеў катэр. Над тутаўнікам, нябачным у цемры, шалясцеў вецер, і скрозь прагалы чырванела полымя чужога вогнішча і чуўся дзявочы рогат.

— Ладна, калі-небудзь дастану табе і гэта.

— Наўрад ці, Міхаська…

Ён зноў павярнуў галаву, угледзеўся.

— Табе дрэнна са мной?

— Раней усё было іначай, — прашаптала яна са слязамі.— Не ведаю, што здарылася. Ты цяпер такі…

— Які?

— Спакойны. Лагодны. Сыты! Вось іменна — сыты! — з адчаем выкрыкнула яна.

— Цішэй! — жорстка сказаў ён. — Разбудзіш Таню і Ігара. Яны толькі што заснулі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы