Читаем Перакат полностью

— Як жа! Мы ж узорная пара. Нам нельга сварыцца.

— Дасюль, ва ўсякім разе, былі. Спі, Ірка. I не выдумляй — ні залатыя яблыкі, ні што іншае… Дай бог усім так жыць, як мы з табой.

Яна сцішылася, замоўкла. Міхась павярнуўся на другі бок, зноў заплюшчыў вочы. Пасля вечарынкі кружылася галава, хацелася спаць. Але Ірына загаварыла зноў:

— Чаму ты так нічога і не робіш? Закінуў мальберт, усё…

— А ты хацела б, каб мы зноў сядзелі так, як напачатку — лічылі рублі?

— Можа б, і хацела. Тады ўсё было наперадзе. I нашы планы, і размовы. Дый не ганюся я надта за гэтымі шмоткамі.

— Вас, жанчын, хлебам не кармі, а дай прыдумаць нешта. Не кожнаму ўдаецца стаць Айвазоўскім.

— Але ж ты і не спрабаваў. Чаму?

Ён штуршком ускочыў, наблізіў да Ірыны твар:

— Ты хочаш сказаць, што выходзіла за будучага Айвазоўскага, а атрымала… што?

— Мне не патрэбна твая слава, Міхась! Я хачу, каб мы жылі інакш.

— Як — інакш?

— Не ведаю… — Ірына пакутліва наморшчыла лоб. — Каб было нешта наперадзе. Каб мы былі самі сабой.

— А ты што ж — не сама сабой?

— Не, Міхась, не! Я ўжо забылася, якая я сапраўдная. Я ўсё раблю, каб табе падабацца. Каб ты мяне любіў. А сёння…

— Што — сёння?

— Убачыла, як Ігар перавязваў Тані руку. Як ён рабіў гэта! Як ён глядзеў на яе! Я стаяла і думала — будзе яна хворая, будзе калека — ён, пэўна, будзе такі ж. А ў яе маршчыны, у яе цела расплылося. Ты на мяне так не глядзеў. Ні цяпер, ні раней. Для чаго тады ўсё наша сямейнае жыццё стараюся, падрабляюся пад нешта? Для чаго?

Ён хацеў пакласці руку на яе плячо, сказаць нешта ласкавае, супакоіць. Але занадта сур'ёзная была размова, занадта балючыя інтанацыі гучалі ў іранічным голасе. Дый калі гаварыць — то трэба было чапаць тое, чаго ён не хацеў закранаць, пра што стараўся забыць. У іхнім усталяваным, утульным, спакойным жыцці было вельмі няблага. А што чакала б там, за рамкамі, за сцяной, якімі яны з Ірынай агароджвалі сваё жытло?! I таму ён прамармытаў нешта і заплюшчыў вочы, а Ірына ціха выслізнула з машыны і пайшла да вогнішча. Рэзка запахла куродымам — відаць, яна варушыла галавешкі, але агонь так і не разгарэўся. Ірына пасядзела крыху ля патухлага вогнішча і вярнулася назад, а ён прыкінуўся, што моцна спіць…

…Ірына, сцяўшыся пад імжой, што церушылася над ёй, таксама ўспамінала і тую размову, і глухое неўразуменне, якое тады было ў душы — неўразуменне, зайздрасць і адчай. Чаму быў такі адчай? Няўжо ад позірку, якім Ігар глядзеў на Таню — паўнаватую, у акулярах, з шурпатымі, абветранымі рукамі. Няўжо ад таго, што ёй, Ірыне, ніколі не было гэтак спакойна і надзейна з Міхасём? Наадварот, была заўсёдная напятасць, страх, што побач з ім з'явіцца другая, больш разумная, больш прыгожая. Так было з самага першага вечара, на якім яны пазнаёміліся, калі ён, студэнт-дыпломнік, зазірнуў з сябрамі ў раённы Дом культуры. Яна, маладая медсястра, упершыню танцавала з будучым мастаком; слухала іх размовы, заміраючы ад шчасця. Прынц яе дзявочых сноў з'явіўся тут, блізка, і ёй раптам захацелася пакласці сваё жыццё да ягоных ног, каб дакрануцца да нейкага дзіўнага, чароўнага, адзіна прываблівага свету — праз служэнне яму, Прынцу. Ірыне здавалася, што яна і раней бачыла Міхася — тады, калі маці чытала ёй казкі. Яны, Ірына і маці, часта любілі чытаць разам, і дзяўчынка прагна слухала, прагна разглядала каляровыя малюнкі — там змагаліся героі, чакалі збавення прыгажуні. Там, у старэнькай пульхнай кнізе, была ўлюбёная яе казка — пра залаты яблык на сярэбраным сподку, што прыносіць дзяўчыне ў падарунак казачны Прынц. Ірына ніколі не стамлялася слухаць гэтую казку. Калі маці пявучым голасам даходзіла да месца, дзе першы раз каціўся і звінеў яблык, дзяўчынцы здавалася, што свет вакол адгукаецца тонкім таямнічым звонам, і яна часам аж заплюшчвала вочы — ці то ад шчасця, ці то ад прадчування яго. I было салодка-невыносна, да слёз…

— Апраніся, Ірына, — Міхась стаяў побач, падаючы ёй куртку. Толькі цяпер яна адчула, што ўся дрыжыць. Тонкая стракатая яе кашуля была скрозь мокрая. Яна захінулася ў куртку, правяла рукой па твары. «Божа мой! — падумалася. — Дзе тое адчуванне маладой сілы, здольнай тварыць цуды? Дзе шчасце, якога гэтак прагнулася, гэтак хацелася?»

Яна апусціла вочы. Куртка была з фірменным знакам. Гэткім жа, як пазначаным кляймом, было ўсё на ёй — і стракатая кашулька, і пантофлі, і ў модных кнопках, гузіках джынсы. Недзе ходзяць тысячы дзяўчат, у якіх тыя ж знакі, тыя ж адмеціны — на кашульках, на пантофлях, на джынсах. Ёй раптам здалося, што ўся яна скрозь таксама пазначана нейкім кляймом, што Міхасю, у рэшце рэшт, можна, калі што, спакойна падсунуць другую — такую ж светлавалосую, высокую, тоненькую — і ці заўважыць ён падмену? I чаму так холадна ў гэтым летнім дні, у гэтым жоўтым бярэзніку, які яшчэ ледзь кранула блізкая восень?

— Лялька, ну, даруй мне! — пачуўся ззаду голас Міхася. Ён, аднак, не абняў яе, і калі Ірына на момант азірнулася, яна ўбачыла, што твар у яго жорсткі, а вочы халодныя і таксама нейкія жорсткія. — Нам заўсёды так добра было разам, так лёгка!

Яна рэзка ўстала на яго дарозе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы