Читаем Перакат полностью

— Таму што талковая, — кідаюцца абараняць мяне дзяўчаты.

Мне даўно трэба было б адысці ад дзвярэй, і я прымуша. сябе ісці, але ногі не слухаюцца, як быццам без таго, што скажа Віктар, адысціся адсюль мне немагчыма. Ён павінен паставіць нейкую кропку, нельга ж, каб вось так, языкамі, нібы залізвалася нешта вельмі дарагое для мяне і, я думаю, для яго таксама!

— Віця, ты папрасі яе, хай дазволіць мне паказацца ў «Феі», — гучыць ласкавы галасок, які я пазнаю — Каця Слаўкова, дублёрка.

— Табе ж яна не адмовіць, — падхоплівае нехта з хлопцаў.

Віктар гаворыць у адказ усяго чатыры словы, але яны — як аплявуха па твары, як крапіва, якая абпальвае, калі прабіраешся па лузе, як нечаканая падножка, калі бяжыш, падскокваючы, па вуліцы:

— Што точна, дык точна!

Можа, вінаватыя не самі словы, вінаватая толькі інтанацыя — зухаватая, самаўпэўненая, лянотная? Калі так, то я буду цяпер ведаць, што забіваць могуць не толькі словы, але — і інтанацыя…

Вахцёр каля ўваходу паглядзеў на мяне са здзіўленнем. У лёгкай сукеначцы — на холад? Вераснёўскі вечар прыняў мяне ў абдымкі, я ўляцела ў яго, як камета. На цёмным, ужо вільготным асфальце ляжыць цяжкое жоўтае лісце клёнаў, вяршаліны шумяць пакорліва і ціха, нібыта скардзячыся камусьці ў вышыні, поўны раўнадушны месяц прабіваецца скрозь галіны, кладзецца на руку светлым лістком серабра… Сукенка на спіне прамакае ад вільготнай таполі, ля якой я стала, нібы стараючыся выстаяць… Мае першыя страты! Першыя… Колькі іх яшчэ будзе на маім шляху? А спектакль нават яшчэ не скончыўся!

«Я табе казала, дачка, ідзі лепей у тэхнікум! — сказала б мама цяпер. — Вунь Аня маладзейшая, а ў яе хата якая! А Валодзька? Таксама маладзейшы, а ўжо «Масквіч» купіў, дзеўку якую выбраў. Тут табе адна калгатня!»

Чую твой голас, мама, і таму не скажу табе анічога. Проста, можа, прыціснуся да тваёй рукі, заплюшчу вочы, Я сама выбрала сабе дарогу і гатовая прыняць усё, што выпадзе на мой лёс. Прыняць, і змагацца, і пераадольваць боль у сэрцы, і страчваць!

Далёкія зоркі ледзьве бачны на туманным гарадскім небе. Ім, каб яны маглі чуць мяне, было б смешна: столькі абяцанняў, столькі клятваў ім даводзіцца чуць скрозь далёкі шэпт вечнасці! Але ўсё роўна кідаю вам выклік — я, маленькая, слабая пясчынка, таму што адбываецца і адбудзецца — маё ўласнае жыццё, адзінае і непаўторнае.

Дык хай адбываецца ўсё, што наканавана!

— Вагуміла Антонаўна! Вас клічуць. Антракт канчаецца!

Кліч здаецца далёкім, але ў рэшце рэшт насцігае мяне. Уваходжу ў тэатр, іду за памочніцай. Насустрач стратам. Насустрач маёй першай прэм'еры…

Зачараваная півоня

Трэці дзень ішлі дажджы, і дзяўчаткі, што кватаравалі ў Веры, прыходзілі запэцканыя вязкай карычневай глінай, з чырвонымі замерзлымі рукамі, якімі яны цэлы дзень корпаліся ў зямлі, выбіраючы бульбу. Веры дзяўчаткі падабаліся, асабліва адна са студэнтак, Галя — ціхая, нясмелая дзяўчына з доўгімі русымі косамі, у пушыстым світэры шчыльнай хатняй вязкі, які ладненька ляжаў на яе худзенькіх плячах. Другая, Аня, была байчэйшая, прыходзячы, рагатала, расказвала пра ўсё, што адбывалася на полі, прытым з гумарам, умеючы ўбачыць смешнае ці недарэчнае. Бабка Аўгіння палюбіла болей Аню — тая, павячэраўшы, сядала бліжэй да яе, з цікавасцю гледзячы, як белыя касмылі поўсці ператвараюцца ў тонкую, зграбную нітку. Вера, хаця жыла ў хаце ўдзвюх з цёткай, якую звыкла клікала бабуляй, трымала карову і авечак, робячы, як сама казала, сабе клопат. У вёсцы кароў ужо трымалі нямногія, бо ў саўгасе была ферма, а для ўласнай каровы даставаць і рыхтаваць сена было складана. Але Вера не ўяўляла сабе жыцця без сваёй Красулі, без яе ціхага мыкання на досвітку, без ласкавых дотыкаў шурпатым языком, нетаропкасці, з якою ішла карова ў хлеў, не чакаючы, пакуль яе туды загоняць. Вера ўвогуле любіла ўсё жывое — заядла, самаахвярна, як быццам усё жывое, што тыцкалася, мітусілася, корпалася каля хаты, мацней звязвала яе з жыццём, лягчэйшай рабіла адзіноту. Галя некалькі разоў прасілася разам з ёю ў хлеў, каб падаіць Красулю, і карова, на вялікае здзіўленне, падпусціла дзяўчыну да сябе і цярпліва стаяла ўвесь час, чакаючы, пакуль тонкія Галіны пальцы не вызваляць яе ад цяжкага, што напаўняла ўсё яе вялікае вымя, малака.

— Глянь, слухаецца цябе, дзеўка! — здзівілася Вера, і худы, пасечаны маршчынамі твар яе засвяціўся ўсмешкай. — Гарадская, а даіць адкуль умееш?

— У цёткі карова ёсць, вось і навучылася, — Галя ласкава пагладзіла карову, падняла вядро.

— А дзе ж твая цётка? — працягвала роспыт Вера. Ёй было прыемна гаварыць з дзяўчынай, і яна не спяшалася ў хату.

— На Алтаі, цёця Вера.

— Гля-я, ажно на Алтаі! А ці там таксама кароў трымаюць?

— Чаму ж не? Там лета яшчэ больш гарачае, чым у нас, — Галя апусціла вядро, Красуля падышла да яе, ласкава тыцнулася пысай у спадніцу.

— Няўжо? — Вера дзівілася гэтаму, як цуду. — А дзе ж бацька з маткай?

Галя апусціла вочы, нагнулася, зняла з вядра доўгую саломінку.

— Маці няма, памерла ў мінулым годзе. А бацька… Вера падышла да дзяўчыны, перахапіла вядро.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы