Читаем Перакат полностью

— Ты, калі цяжка, не кажы. Я ж не вымагаю, дзе, што… Проста цікава.

— Ды не, вам я скажу! Ён… ён за бойку ў турме сядзіць. Калі мама памерла, яго і пасадзілі.

— У турме! — Вера са спачуваннем глядзела на Галю. Пэўна ж, не за так туды садзяць. Што ж ён нарабіў, гэты невядомы Галін бацька?

— Ды нічога асаблівага не зрабіў. Проста пасля смерці мамы стаў такі… ледзь што не так, раздражняецца. А пасля сябры не тое сказалі, вось ён і распачаў усё гэта. I міліцыі не паслухаўся…

— Мая ж ты дзяўчынка! — Вера хацела пагладзіць Галю па галаве, але пасаромелася. Дый рукі не прывыклі да таго — гладзіць кагосьці па галаве. Дзяцей сваіх не было, а чужыя, у сябровак, даўно выраслі. Дый яшчэ пабаялася Вера, што рукі яе шурпатыя, яшчэ зробіць дзяўчыне балюча… Але з таго дня яна заўсёды старалася то пакласці Галі лінші блінок на сняданне, то ўзбіць падушку ёй на ноч, калі дзяўчаты клаліся спаць на шырокім ложку, што днём быў застаўлены вялікімі пуховымі падушкамі. Вера ганарылася сваім ложкам. Спраўляла ўсё да яго так, як маці некалі, рыхтуючы ёй пасаг: коўдра была пуховая, падбітая малінавым атласам, падушкі таксама. Для іх ірвала пекалі пер'е не спяшаючыся, павольна, каб не трапілася дзе колкае, так, як выбіраюць ці вышываюць для вяселля. А як справіла ўсё, раптам расхацелася ёй чамусьці спаць на тым ложку, і клалася звычайпа з бабкай на печ, а ложак стаяў пышны, акуратны, але нейкі халодны. I цяпер Веры было прыемна, што студэнткі, кладучыся спаць, абавязкова скажуць пра ложак ці пярыны нешта прыемнае, што ныраюць у яго з асалодай, а раніцай, калі яна сама пачне перасцілаць ложак, у ім будзе захоўвацца духмянае, жывое цяпло, ад якога нават капронавыя покрывы на падушках, здаецца, згубілі сваю былую, нежылую пыхлівасць. Ну што ж, і рэчам, відаць, патрэбны захапленне, цеплыня, пяшчота, нават яны, рэчы, без таго старэюць, зношваюцца альбо робяцца нялюдскімі, як пазбаўленыя цеплыні людзі…

— Мы ў вас, цёця Вера, жывём, як у раі! — смяялася Аня. — Дзяўчаткі нам зайздросцяць, кажуць, што ў вас лепшая хата ў вёсцы.

— Ну, ужо і лепшая! — з задавальненнем адказвала Вера. — Вось у Цеплюкоў хата дык хата — як шклянка, звонкая ды вялікая!

— Дык тут справа не ў тым, вялікая ці не! — адгукнулася Аня. — Тут усё ў тым, ці добра жывецца ў ёй!

— Дык не дзіва! — уступала ў гутарку бабка Аўгіння. — Такую работніцу, як наша Вера, яшчэ пашукаць. Хата блішчыць, як вылізаная. Эх, быў бы тут мужык, Мікола ці Іван!

— А хто гэта — Мікола, Іван? — спыталіся неяк дзяўчаты, бо імёны аднаго і другога часта ўспаміналіся ў хаце.

— Мікола — брат яе, — кіўнула бабка Аўгіння на Веру. — А Іван…

— Не трэба, цётка! — пачырванела Вера, і дзяўчаты са здзіўленнем убачылі, як успыхпулі яе шэрыя, з чырванаватымі абадкамі стомы вочы, як прасвятлела і тут жа зноў, як шэрым попелам, зацягнулася яе аблічча.

— Іван — жаніх, — бабка гаварыла крышку шапялявячы, але погляд маленькіх быстрых вочак з жоўтымі маршчыністымі павекамі быў цвёрды і ўпэўнены. — Ды які! Першы хлопец у Рубяжэвічах! Ды і Верка была — царыца, а не дзеўка!

— Перастаньце! — павысіла голас Вера. Яна ўстала, пайшла да печы, грымнула чарпаком, набіраючы новую талерку куляшу. Аня і Галя пераглянуліся, здзіўленыя прасторай часу, якая адкрылася перад імі раптоўна. Там, у тым вымярэнні, пра якое яны ніколі і не думалі, як усе маладыя, цвёрда верачы, што свет нарадзіўся разам з імі, шэрая, стомленая, з журботным поглядам цётка Вера была, аказваецца, прыгажуняй. Галя хутка глянула на люстэрка, устаўленае ў дзверы шафы, як быццам спадзявалася ўбачыць там тое, пра што расказвала старая Аўгіння, але адвяла вочы і змоўчала. Аня, якая нешта хацела сказаць, таксама толькі глытнула паветра і борзда ўзялася за кулеш. У хаце запанавала маўчанне, якое зноў парушыла бабка Аўгіння.

— Праўду кажу, дзяўчаткі: кожная з вас хаця і пава, але вось яна была… не параўнаць нават і з вамі. Дай бог, каб вы гора не зналі! — уздыхнула яна. — Маўчу, маўчу!

Гэтае апошняе слова адносілася да Веры, якая зноў памкнулася нешта сказаць. А пасля цэлы вечар у хаце было ціха, адно гаманіў на розныя галасы тэлевізар.

Назаўтра, ідучы з Галяй да адрыны на краі вёскі, дзе збіраліся студэнты, Аня ўспомніла ўчарашняе.

— У нас, што ні крані, усюды вайна, вайна, вайна! Сорак гадоў прайшло, а ўсё помняць пра яе.

— Я і хацела б ведаць, што там было, але неяк няёмка пытацца, — Галя шчыльней захінула на грудзях плашчык. — Толькі мне здаецца, што Вера і сапраўды была прыгожай. У ёй і цяпер ёсць нешта… мяккае, ціхае.

— Таму і ў дзеўках засталася, — падхапіла Аня. — Не, я не такая. Калі б тут усяго адзін хлопец быў, той бы маім быў, пэўна.

— А Красуля ведаеш колькі малака дала! — пачала гаворку Галя, якой не хацелася гаварыць пра хлопцаў, таму што яна, па-першае, саромелася ўвогуле многа гаварыць пра іх, а па-другое, крыху пабойвалася вострага языка Ані, якая магла нешта і перавярнуць, перакруціць у размове і пасля бязлітасна выставіць гэта на агульнае абмеркаванне.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы