Читаем Перакат полностью

…Дырэктар падцягнуты, сухаваты і надта дзелавіты. Ён цудоўна ведае, што ўсё ў парадку, але тым не мепш усчынае сапраўдны допыт: «Дэкарацыі не пашкоджаны? Акцёры гатовы? Пачвара, — тут ён папраўляецца, — артыст Фармовіч — без лішняй весялосці? Як касцюмы?» I гэтак далей, да бясконцасці. Яму нібыта хочацца лішні раз падстрахавацца, за ўсё, што б цяпер ні здарылася, адказваю я адна, ён жа ўсё прадугледзеў, праверыў… Нават тую абставіну, што артыст Фармовіч можа нават і каўтануць перад спектаклем якую чарку. Ужо двойчы з'яўлялася чарка, але Фармовічу пакуль усё даруецца, таму што ходзіць упарты слых, што ў яго там, «наверсе», нехта ёсць, а дырэктар наш ой як не любіць псаваць адносіны з любым начальствам. Вось калі б я ўзяла на сябе гэтага Фармовіча, тут бы ён падтрымаў мяне ад душы… Але Фармовіч, на шчасце, цвярозы, як сляза. Ён надта хацеў атрымаць гэтую ролю і шчыра ўдзячны мне за тое, што не паслухалася нікога і не дала яму вось ужо трэці месяц быць у прастоі. Ён добры хлопец, Фармовіч, але любіць часам выпіць, а калі хоць крыху вып'е, рэжа ўсім праўду ў вочы. Вось у чым сакрэт яго непераможнасці: зачапі — ён такое пра цябе выкладзе ўсяму свету! I я дакладна ведаю — няма ў яго нікога «наверсе», але ўсё роўна наш асцярожны дырэктар маўкліва чакае, ці не «з'есць» Фармовіча хто з рэжысёраў. Ну, гэтым людаедам буду не я! I, дарэчы, мне час: да спектакля засталося пяць хвілін! А трэба яшчэ пасадзіць маму: без мяне яна не сядзе нізавошта. Побач з ёю ў ложы я пасадзіла плойму нашых інстытуцкіх, яны хоць і былі на здачы, але захацелі паглядзець, як пройдзе прэм'ера. Перш чым пакінуць ложу, паспяваю перакінуцца з імі апошнімі навінамі: хто, дзе, каго…

Вялікае імгненне настае: гучыць музыка, паўзе ўбок заслона, на казачны ярка-зялёны лужок выходзяць Прынцэса і Прынц. Іх дыялог спачатку гучыць скавана, асабліва хвалюецца Прынц, але пасля, асмялеўшы, ён пачынае «разыгрывацца». Да чаго ён прыгожы — валасы ляжаць пушыстымі бялявымі пасмамі, вочы наіўныя і даверлівыя, як і належыць Прынцу, якога пакуль што не пазналі. Ён прыгожы сам па сабе, і Прынцэса, якая не ведае, хто ён такі, паддаецца яго абаяльнасці.

Я ўсміхаюся ў цемнаце. Кожнае слова такое знаёмае, колькі разоў мы перабіралі іх, словы, шукаючы той, адзіны сэнс, які зробіць слова цаглінкай, прыдатнай для будынка, які ўзводжу пастаноўкай! Зараз, калі спектакль набірае сілу, кожная, хаця трошкі фальшывая нота, б'е мяне, як шрацінка. Ах, вось тут нялоўка павярнулася Пачвара, тут больш какетліва, чым трэба, гаворыць Прынцэса, але дзеці ўжо сядзяць зачараваныя, а іх давер закалыхвае і мяне. Неўпрыкметку стараюся разглядзець зверху твары нашых «міністэрскіх» — яны, здаецца, таксама забыліся, хто яны і што. Можа, зноўку нехта з іх адчуў сябе хлапчуком, можа, нехта ўспомніў, як калісьці марыў аб прыгодах, аб Прынцэсе, якую абавязкова выратуе… Усе мы родам з дзяцінства, сапраўды гэта так, але хай бы дарослыя людзі часцей успаміналі пра гэта!

Першая дзея заканчваецца, я выходжу з ложы, пераходжу вузенькай лесвіцай, каб трапіць да акцёраў. Унізе яшчэ чуваць апладысменты, пачынаецца антракт, але па тварах памочнікаў і рабочых сцэны бачна, што ўсё ідзе як мае быць, што спектакль — будзе! Як жа не пайсці да акцёраў, не падзяліцца з імі радасцю?

Бялецкая стаіць пасярод грымёркі, яна, здаецца, зараз узляціць у грудзе сваіх карункаў і белага капрону. Я гавару, што яна была проста цудоўнай, цалую яе, і яна радуецца, перапытвае, у нечым сумняваецца… Уваходзіць Пачвара, перабівае яе пытанне:

— Перастань, Люда, сама ведаеш, усё цудоўна. Будзь толькі крыху прасцей.

— А я? — тут жа пытаецца ён у мяне.

— Усе добра, толькі хадзі цяжэй, ты ж не танцор! — гавару яму, але тут таксама перабівае Прынцэса:

— А я, як хаджу я?

Яна на сцэне ўжо пяць гадоў, старэйшая за мяне, але адчуваецца, што сэрца яе цяпер перапоўнена ўдзячнасцю. Новая роля даказала, што яна ў поўнай форме, што ёй па плячы такія рамантычныя ролі, і хай не наступаюць на пяткі больш маладзенькія! Ці захаваецца яе цеплыня да мяне пасля? Можа, пройдзе час, і нейкі крок развядзе нас і зробіць ворагамі? У мастацтве няма нічога замацаванага, кожны спектакль — выпрабаванне…

А дзе ж Прынц? Нечакана для сябе адчуваю, што міжвольна шукала яго, перш за ўсё — яго. Але нельга мне ўрывацца да яго, як закаханай дзяўчынцы. I таму, стараючыся схаваць шчаслівую ўсмешку, іду шукаць Прынца. Але ў ягоным пакоі дзяўчаты, статысткі і танцаўшчыцы, адтуль чуюцца галасы рабочых сцэны — ён жа самы кампанейскі, адкрыты хлопец з усіх навічкоў, і таму стараюся быць незаўважанай. Але галасы чуюцца вельмі дакладна:

— Чаго табе турбавацца, чудзік! У яе спектаклях табе забяспечана галоўнае месца!

— Вось іменна, — падхоплівае нехта.

— Ды перастаньце вы! — у Віктара, майго Прынца, голас вялы, усмешлівы, як быццам ён адпіраецца для прыліку. I, падахвочаныя яго напаўадабральнай інтанацыяй, галасы падхопліваюць:

— Як быццам не бачна, што Багуміла цябе аж стрыжэ вачамі!

— Не губляйся, брат, яна дзеўка прабіўная, што захоча, тое і зробіць, бач, як дырэктар і галоўны з ёю гавораць!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы