Читаем Перакат полностью

Збіраючы коўдры, што нізка віселі па ўсяму двару, Антон не заўважыў: з вуліцы, насмешліва бліскаючы вачыма, паклаўшы маленькія далоні з ярка пафарбаванымі пазлогцямі на вільготныя штыкеціны, глядзіць на яго Каця. Падняўшы аднаго разу голаў, ён угледзеў яе, нялоўка таргануўся, але, авалодаўшы сабой, спакойна адказаў на прывітанне і нетаропка пайшоў у дом. Каця чакала, пакуль былы муж выйдзе адтуль — па чарговы стос коўдраў, і ён унутрана сцяўся — ружовы, гладкі твар яе быў вясёлы, босклапотны, і з нейкім чаканнем глядзелі цёмна-карыя вочы. «Што ёй яшчэ трэба?» — мільганула ў ягонай галаве, і ён хутчэй пайшоў да вяровак.

— Слухай, Антошка, давай сёння сустрэнем свята ў парку? Га? — прагучала яму ў спіну. Антон хвіліну памарудзіў, пасля азірнуўся.

— Што, кавалераў не знайшлося хіба?

— Ды ну цябе! — махнула яна рукой. — Пасядзім па-людску, успомнім усё добрае.

— Добрае? — ён зняважліва прыжмурыў вочы. Але яна пазірала нявінна, і ў цёмна-карых вачах бліскалі іскрынкі.

— Канешне, добрае. Ну і што, калі разышліся? Што ж, і ўспомніць няма чаго?

— Няма.

— Антон, не разыгрывай з сябе немаведама што. Паглядзі, які дзень будзе! Сонца, жоўтыя лісты, сінява — чаго хмурыцца, чаго выдумляць праблемы? I ты хочаш пабыць са мной. Я гэта ведаю. Адным словам — у сем гадзін на нашым месцы. Згода?

I, не чакаючы, што прамармыча Антон, яна павярнулася і пайшла далей — высокая, з каштанавымі кудзерамі, што выбіваліся з-пад карычневай вязанай шапачкі, у карычневым паліто, якое зграбна абцягвала фігуру. Антон заўважыў на новых яе боціках металічныя круглякі, якімі заканчваліся наскі, і падумаў, што ёй, відаць, цяжка хадзіць на такіх высачэзных абцасах. Але ж пакрочыла лёгка, нібыта панесла яе нейкая сіла, што прабіваецца ў рухах, паставе, у паходцы…

Грукнулі дзверы. Дзед спусціўся па прыступках, цяжка цягнучы хворую нягнуткую нагу, узяў дзве апошнія коўдры, мімаходзь заўважыў:

— На маці халоднае не ўцягвай, пагрэй на батарэі.

— Добра, — азваўся Антон, нерухома стоячы на месцы.

Дзед паглядзеў скрозь штыкетнік, заўважыў Каціну постаць, але нічога не сказаў, толькі зноў, узыходзячы на ганак, хмыкнуў, міжволі закашляўся і так, сагнуўшыся, увайшоў у хату. Антон заспяшаўся следам.

У печы дагарала зыркае полымя, але водсвет яго бляднеў перад ружовым святлом, што залівала падлогу ля акна. Пахла аладкамі і яблыкамі.

— Ты сёння пакорміш яе? — каротка спытаўся дзед, ставячы на стол міску з аладкамі.— А то давай я.

— Чаго гэта раптам? Ты ўжо адпачні, хапіла з печчу клопату, — адгукнуўся Антон.

— Ага, халера, нешта там здарылася. Трэба Грышку клікаць.

— Твой Грышка ўжо не бачыць ані.

— Ну то стары ўжо. Восьмы дзесятак. Але са сваімі яшчэ ваюе, ваяка.

— То хай лепш ваюе, а для печы каго з маладзейшых знайду.

— Каго тут знойдзеш, у горадзе? Калісьці ў кожнай вёсцы быў свой майстар. Ён табе такую цягу зробіць, што печ, як машына. А цяпер…

— Ну пайшло-паехала, дзед! Ты лепей на аладкі націскай, пакуль гарачыя…

Яны вялі гэтую размову нетаропка, кожны робячы сваю справу: дзед прыбраў на загнеце, лоўка падхапіў і паставіў у печ чыгунок, паварушыў галавешкі. Антон вывез з суседняга пакоя маці, загарнуў яе ногі пледам, прымасціў каляску ля самага стала.

Маці сядзела нерухома, у блакітных выцвілых яе вачах быў спакой і няўцямнасць, жаўтлявы твар над карычневым халатам нагадваў восеньскую завялую кветку, што закранулі ўжо раннія маразы.

— Сёння аладкі, Стэфа, сма-ачныя, з грэцкай мукі! — загаварыў ад печы дзед.

Яна павяла вачамі, пасля спыніла іх на сыне.

— Давай, мама, есці,— сказаў ён спакойна і, памачыўшы аладку ў смятане, асцярожна паднёс да яе нерухомых, амаль белых, вуснаў. Белы пульхны кот ціха падышоў да стала, паважна сеў, не зводзячы вачэй з аладкі.

— А псік! — замахнуўся на яго дзед.

— Нашто гоніш? — не адводзячы вачэй ад маці, прагаварыў Антон. — I яму ж хочацца.

— Яму ўсяго хочацца, вось жа псяюха!

Яны казалі адзін аднаму ўсё, але не самае галоўнае, што турбавала абаіх: што маці, відаць, зноў пагоршала, бо другі дзень глядзіць вакол пустымі вачыма, толькі вяла жуе аладку, відаць, машынальна. Восем гадоў, з таго часу, як маладую, рухавую Стэфу лочакана зваліў з ног параліч, або, як казалі ўрачы, ілсульт, яны ўдвух — бацька хворай і яе сын — вялі ўпартую барацьбу супраць смерці, адваёўваючы ў яе гэтае кволае, слабенькае жыццё, што загаралася няпэўным агеньчыкам, але часцей як тлела недзе пасярэдзіне паміж дзвюма рыскамі, якія акрэсліваюць кожнае зямное існаванне. Усё радзей жанчына пазнавала акружаючыя прадметы, усё слабейшым і непаслухмяным рабілася яе некалі моцпае, гнуткае цела, але мужчыны ўпарта не здаваліся перад бядой. Сын навучыўся рабіць нават унутрывенныя ўколы, ставіць катэтар, лоўка, як спрактыкаваная санітарка, абмываць хворую ў ванне, адначасна трымаючы яе за плечы. Дзед, хаця моцна даваліся ў знак старыя, яшчэ з грамадзянскай, раны, цэлы дзень завіхаўся па гаспадарцы і, жартуючы, часам гаварыў унуку:

— У мяне з богам дамова. Не памру і не злягу, пакуль Стэфе патрэбен буду!

I цяпер ён спрытна слаў ложак, акуратна, як у арміі, запраўляточы коўдру.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы