Читаем Перакат полностью

Хто не ведаў у наваколлі крошынскага каваля? Сам пан здароўкаўся з ім за руку, а ксёндз у сваіх казанях не раз ставіў у прыклад яго добрасумленнасць у рабоце, ціхі і пакорлівы характар, павагу да жонкі. Над апошнім той-сёй пасмейваўся, і было чаму: узяў каваль сабе ў жонкі дзяўчыну, якой бы па гадах дачкой яго звацца, і галоўнае, не з тых, хто баіцца ў дзеўках заседзецца. А на такую прыгажуню калі рука і паднімецца, то толькі для таго, каб пагладзіць на мяккіх плячах, прылашчыць горача! Ды і з чаго не быць міру ў іх сям'і? Вакол толькі і размоў, што пашанцавала дзеўцы — такога ўмельца яшчэ трэба пашукаць. Ён жа на ўсе рукі майстар. I хату сабе паставіў — люба-дорага паглядзець, аканіцы ўсе і налічнікі выразаныя, і ў тых узорах звяры і птушкі розныя, быццам і не просты каваль тут жыве, а сапраўдны пан.

Усё добра ў каваля. Але чаму ў поўнач, калі даўно спяць людзі, трапеча агеньчык лучыны ў хаце каваля Багрыма?

…Сячэ бясконцы асенні дождж. Чутно, як глуха рыпяць над рэчкай старыя вольхі, як вые ў коміне вецер і шалясцяць за вокнамі голыя кусты.

Каваль Паўлюк нацягвае старую сярмягу і, закрываючы галаву мехам, выходзіць з хаты.

Страшна ў такую ноч апынуцца дзе-небудзь удалечыні ад жылля, добры гаспадар і сабаку пашкадуе, пусціць у сенцы. Што ж выгнала з цёплай хаты каваля? Можа, задушна стала, выйшаў падыхаць свежым паветрам? Але не прывучаны да такіх тонкасцяў мясцовыя жыхары, не зразумеюць яны і панскія капрызы Багрыма.

Ён упэўнена прабіраецца напрасткі да рэчкі, садзіцца пад вербай — яе тоўсты, каржакаваты ствол крыху прыкрывае ад дажджу і ветру, і сядзіць, сядзіць… Да таго часу заседзіцца, пакуль не перастане адчуваць свайго цела, пакуль не скачанее да сінявы.

Усхліпвае пад пранізлым ветрам кустаўё, плешча ў травяных берагах вада, і нешта незразумелае, як насланнё, находзіць на Паўлюка. I вось ужо плывуць, плывуць перад ім карціны: плачуць дзеці, галосяць жанчыны, а каля паласатага слупа — «рабога», як празвалі яго ў вёсцы, — б’юць чырвонымі лазінамі хлапчука. Паўлюк бачыць распухлую, усю ў сініх пісягах спіну. Вось адна з палосаў лопнула, расплылася крывёй — і ён адчуў, як балюча закалацілася сэрца і паплылі перад вачыма барвовыя кругі. I тады проста ў галаву ўпіваецца, як шыла, востры прарэзлівы віскат, пасля хрып… Хіба думаў ён тады, што не раз у будучым давядзецца бачыць такое, што змірыцца ён, нарэшце, з тым, як забіваюць на вачах людзей гнуткімі лазінамі да смерці?

Тады, як толькі апрытомнеў, схаваўся на сенавале і да самай зары праседзеў там, затым, прыбегшы дадому, доўга запісваў свае перажыванні, развагі, якія мучылі яго ўсю ноч, а пасля, у хаце, раптоўна выліліся ў вершаваныя радкі.

Ён не помніць зараз тых вершаў, захавалася толькі тое, што пісаў ён пра злых людзей, пра тое, што хоча бегчы ад іх, куды павядуць вочы, каб не бачыць барвовай, акрываўленай спіны сябра свайго Янкі, не ведаць несправядлівасці і гора.

Але куды бегчы, куды схавацца?

Вялікі свет, шмат у ім дарог, але дзе тая, адзіная, якая прывяла б у каралеўства дабрыні, справядлівасці?

Быў той верш пра пакуты, пра гора, але лёгка, нібыта рухала ім нейкая нетутэйшая сіла, складаў яго Паўлюк. I было такое адчуванне, быццам апынуўся ён на вяршыні вялізнай гары, і стаіць там адзінока, і можа бачыць усе куткі зямныя. Здалося яму тады, і галава ад таго закружылася, што скрытае паказалася яму і слова яго здольна падняць кожнага, а крыкні ён зараз — абрушыцца на галовы ворагаў каменны град. Ад таго моцна, быццам біў нехта ў вялізны барабан, бухала сэрца, заліваліся чырванню шчокі і кожная жылка звінела, быццам быў сатканы ён, малы Паўлюк, з тонкіх моцных струн…

Цяпер ужо душа яго стала іншаю, цяпер не раскрываецца яна надта ні для радасці, ні для гора; зачарсцвела яна, пакрылася нейкай коркай, і перасталі нараджацца вершы, што так лёгка і свабодна струменіліся з яе.

Можа, таму і ідзе цяпер Паўлюк Багрым да ціхай Шчары, каб дапамагчы душы вярнуцца ў тое далёкае мінулае, абтрэсці, як асцюкі, гады, што ўпіліся ў яго намёртва і сагнулі магутную некалі спіну. Хочацца ўспомпіць, як гарэла скрозь шчыліны ў гумне чырвоная зара, як апякала босыя ногі раса… але памяць падказвае іншае, маўчыць усё ў ім, нібыта скаванае злой сілай, якая забрала ў яго дар слова.

За тыя вершы яго аддалі ў салдаты. Хоча не хоча Паўлюк, але карціны дзяцінства ўпарта зацягваюцца туманам, а рэзка, ясна выступае іншае.

Вось стаіць ён, выцягваючыся «ва фрунт», у шарэнзе такіх жа запалоханых навабранцаў, а нізкарослы белабрысы унтэр ідзе ўздоўж шарэнгі, упіваецца ў кожнага сваімі жоўтымі савінымі вочкамі. «Божа, пранясі! Пранясі, божа!» — пачынае маліцца Паўлюк, адчуваючы, як унутры ў яго ўсё заледзянела ад страху. Але жах, што свеціцца ў вачах, відаць, як бы прыцягвае да сябе ўзводнага. Той крочыць наперад… і магутны ўдар кулаком аглушае яго, але ў наступны момант, як бура, паднімаецца ў ім нянавісць. «За што?» — крычыць ён, здаецца, на ўвесь свет, але другі ўдар, мацнейшы, напаўняе рот крывёю, прымушае захлынуцца крыкам…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы