Читаем Перакат полностью

Рагвалод рэзка нацягнуў повад і спыніў каня, які цяжка дыхаў, кусаў жалезную вуздзечку, і крывавая пена ляцела на зямлю.

Не чуваць было ні хрыплага гаўкання ганчакоў, ні крыкаў загоншчыкаў. Сосны, абкружаныя пабляклымі кронамі асін і бяроз, кустоўнікам, зараснікамі маліны, мерна пагойдваліся, і там, уверсе, нешта бесперастанна гудзела, як бы і на самай справе жыло там нешта жывое, магутнае… Грыдні адсталі ад княжыча, і ён неспадзявана для сябе самога апынуўся ў лесе адзін.

Рагвалод выняў з сядзельнай торбы рог. Працяжны покліч як ускалыхнуў нетры: з дрэваў пырхнулі птушкі, нешта вогненна-рыжае мільганула ў кустах, мацней затрымцелі лісты асіны. Але адказу не было: далёка ад сваіх адарваўся княжыч, у глухое, нежылое месца завяла яго пагоня! Стаміўшыся, ён апусціў руку, праехаў яшчэ наперад, аглядаючыся, — і нечакана ўбачыў непадалёк дзяўчыну. У кабаце, што быў накінуты на грубую кашулю, падол якой пакрывалі пырскі балотнай твані, у лапцях, яна трымала ў руках лубянку з журавінамі. Танны металічны абручык на галаве блішчаў паміж позніх асенніх кветак. Дзяўчына стаяла, прыхіліўшыся да сасны, і княжыч не адразу ўбачыў калчан са стрэламі, які вісеў на яе плячы. Ён пад'ехаў бліжэй.

— Гэй ты! — крыкнуў ён. — Ці далёка да горада?

Яна ўсміхнулася прыветліва, спакойна адказала:

— Княжычу трэба павярнуцца ад сонца і ехаць увесь час, каб глядзеў Ярыла яму ў патыліцу. Не справа, не злева, а ззаду!

Яна абвяла свабоднай рукой паўкруг, паказваючы, як трэба яму ехаць, і тады ён убачыў, што калчан, з якога тырчалі жалезныя стрэлы, упрыгожаны касцяной накладкай такой тонкай работы, якая павінна была ўпрыгожваць хіба толькі яго рэчы — яго, наследнага княжыча, а не яе, дачкі смерда. З-за пляча ў яе тырчаў лук, і гэта напомніла яму гісторыю пра нейкую паганскую багіню, якая таксама палявала на звяроў і птушак, а ўрэшце зацкавала сабакамі юнака, які падгледзеў яе ў час купання. Гісторыю тую расказаў вясёлы госць, што прыехаў з далёкіх арабскіх краін мяняць тканіны, сасуды з духмянасцямі і ўпрыгожанні на лён, скуры і воск. Княжыч прыпомніў яго расказы і ўсміхнуўся такому параўнанню. А дзяўчына тым часам адвярнулася ад яго, каб пайсці сваёй дарогай, нібыта кожны дзень бачыла яна перад сабой знатных людзей.

— Ты… пачакай! — разгублена крыкнуў ёй услед княжыч. I — раззлаваўся: — Чаму не пакланілася? Не бачыш, хто перад табой?!

Яна спынілася, здзіўлена абярнулася.

— Ну! Я табе кажу — на калені!

— Я не рабыня твая, княжыч! — Яна бліснула гнеўным поглядам, матнула галавой, горда папраўляючы лук за спіной. I гэта раззлавала яго яшчэ болей. Ірвануўшы каня, ён у імгненне апыпуўся каля непакорнай і замахнуўся цяжкім скураным бізуном.

Яна не спалохалася, не адхіснулася, толькі на кароткую хвілю звузіліся яе вочы — светлыя, колеру чыстага веснавога неба, і палыхнулі на загарэлым твары гневам і абурэннем. I чамусьці апусцілася паднятая яго рука.

Глядзі ты — яна прыгожая! Сапраўдная красуня! Не параўнаць з ёю Васількоўну, дачку суседняга князя, да якой нядаўна адпраўлялі сватоў! Ён чамусьці аблізнуў перасохлыя вусны, спытаўся, каб парушыць злавесную цішыню:

— Бач якая… Клічуць цябе як, дачка чыя?

— Святаслава, княжыч. А бацьку з маці не назаву табе, не хачу бяду ліхую наклікаць на іх галовы.

— Не ліхаімец я, пашто мне караць тваіх бацькоў! А імя чаму табе далі мужчынскае, ды такое, якое баярыну прыстала, а не простай халопцы? Няўжо хрысцілі цябе ў царкве?

— Маці хрысціла, употай ад бацькі. Была яна дачкою багатага купца, а палюбіла бацьку — і пайшла за ім у лясы дрымучыя… Імя ж мужчынскае таму, што сына вельмі чакаў бацька і не хацеў ён змірыцца з тым, што дачка нарадзілася.

Яна адказвала складна, так, як быццам і сапраўды не баялася яго, і твар яе стаў інакшым — зноўку прыветлівым і простым. А пасля падхапіла лубянку, якую паставіла на асеннюю зямлю, і наважылася ісці далей.

Не ведаў ён, пра што яшчэ гаварыць, каб засталася, каб вочы яе зноў сталі светлымі і ласкавымі. Юным быў яшчэ княжыч, а яна, хаця і здавалася равесніцаю, гаварыла, як сталая з малым яшчэ хлапчанём… Конь ціха ўжо ішоў за ёю, і гэтаму таксама падзівіўся княжыч — надта прывык ён, нягледзячы на маладосць, што чырванеюць баярскія дочкі, сустракаючыся поглядам, што халопкі робяцца ніжайшымі, калі ён праходзіць міма, і конь яго быў капрызлівы, гарачы, па аднаму знаку гаспадара мог збіць магутнымі грудзьмі чалавека і, як ні ў чым не бывала, праскочыць далей па безданаможнаму целу!

— А ў лесе адна не баішся? — загаварыў ён нарэшце.

— А хіба адна я, княжа? — коратка глянула на яго дзяўчына і лёгка тарганула плечуком, на якім вісеў лук. — Маю добрага абаронцу і сябра!

— Няўжо ён так добра аберагае?

— I не толькі ён. Племя наша пайшло ад Сварожыча, і не можа з намі бяда якая здарыцца ў лесе.

— Няўжо і мядзведзь нікога не задзірае, і воўк каля вашага племені ягнём робіцца?

— Не смейся, княжыч. Мядзведзь задзірае ці воўк — гэта Сварожыч гневаецца, значыць. Аднак загаварылася я з табою — дзед мой, відаць, зачакаўся. Будзе мне ад яго!

— Пастой! — яшчэ раз закрычаў услед Рагвалод. — Дзе жыве тваё племя?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы