Пуста ў маім сэрцы, Мар’я… Выкіпела ўсё… Адпусці ты маю душу! Хоць трошкі на вайну спішы. Хоць трохі, Мар’я…
Бушцец
(Дзерваед.
Цэлы…Бушцец.
Мяне адзін, сука, прыкладам гваздануў… Кацялок трашчыць… Гальчанскага не бачыў?Дзерваед.
Не…Бушцец.
Дай глынуць чаго-небудзь…Дзерваед.
Нямашака… Выцекла… Асколкам, здаецца, чапанула…Бушцец.
Шчасціць табе…Дзерваед.
Ага…Бушцец.
Каго з нашых бачыў?Дзерваед.
Кроў вытры… (Бушцец
(Дзерваед.
Цяжка мне…Бушцец.
Мне лёгка! Так лёгка — палячу хутка…Дзерваед.
То добра…Бушцец.
Што, Адуванчык, атрымаў на абаранкі?Адуванчык.
Балі-іць…Бушцец.
Ідзі ў санбат… (Адуванчык
(Бушцец.
Ты б яму яшчэ што-небудзь падставіў…Адуванчык.
Ну як я буду без вуха? З аднаго боку падсмалены, а з другога без вуха!Бушцец.
У цырк пойдзеш… Людзей смяшыць…Адуванчык.
Дзякуй, Мішка Гальчанскі падаспеў… Закалоў гада, а то ён бы мяне саўсім загрыз…Бушцец.
А дзе Гальчанскі?Адуванчык.
Адкуль я ведаю? Ён далей пабег…Салянік.
Супакоіўся Мішка… Каля брамы ляжыць… Крокі тры да сцяны не дабег…Бушцец.
Мо параніла?Салянік
(Бушцец
(Дзерваед
(Адуванчык.
Дай і мне…Бушцец.
Кашляць будзеш…Адуванчык
(Бушцец.
Чаго крычыш? У мяне вушы цэлыя… (Салянік.
Я памяну… (Бушцец
(Салянік.
Ужо і плакаць не можаш?..Бушцец.
Чым плакаць?! Калі б па адной слязінцы на кожную смерць, на ўсё, што бачыў, ды я б па кропельцы распляскаўся ад Ржэва да Германіі…Салянік.
Цяжка табе будзе… Калі ўсё высахла.Бушцец.
Ідзі ты!Адуванчык
(Дзерваед.
Што?Адуванчык.
Нашыўку, кажу, дадуць за вуха ці не? Ну, як у Гальчанскага былі… Раненне ўсё-ткі… Лёгкае…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира