Бушцец.
Нашыўкі за раненне ад кулі даюць, а не ад гнілых зубоў.Адуванчык.
Дык мне ж яго не пацукі адгрызлі, а фашыст! Якая розніца, куляй ці зубамі? Вайна во-во скончыцца, а на гімнасцёрцы адны гузікі… Хоць бы нашыўку якую…Салянік
(Бушцец.
Каму ты молішся, ахламон? Гэта ж касцёл!Салянік.
Бог адзін…Бушцец.
Тут, можа, Гебельса хрысцілі, а ён моліцца, прыдурак. Адуванчык, папрасі, хай ён табе нашыўку вымаліць…Дзерваед.
Не чапай чалавека… (Адуванчык.
А мяне не заб’юць… Я яшчэ маленькі быў, матцы цыганка гадала на мяне… Па жылках… У мяне тады на твары жылкі такія сіненькія былі… Кажа, хай вады баіцца. Ад агню, ад кулі і ад сухот на ім закляцце ляжыць… А вады хай баіцца. Во! Агонь мяне і не ўзяў… Нас палілі… Прыходзяць, каля печы рукі пагрэлі, пытаюцца: «Матка, яйка, млеко, шпек партызант даваль?» Не, кажа, няма, не ведаем… «Шлехт, кажуць, плёхо, капут». Да печкі тварамі паставілі. У маткі сястрычка маленькая на руках. Матка просіць: «Паночкі, каб жа толькі не больна дзеткам было… Не страляйце больна…» А Зоська на вуха шэпча: «А гэта не шчакотна… калі страляюць?» Шчыкоткі баялася. Шчыкотна ж не было. І больна не было… Яны нас абушком па галаве кожнага… Каб не мучаліся, значыць… (Салянік.
Гэта знаменіе…Бушцец.
Цьфу!Адуванчык.
Знаменіе… Стаю, здаецца, на снезе… Вакол ні душы… Ні хат, ні дрэў… Як вымерла зямля. Адзін роўны снег. Бог падыходзіць. З барадой і лысінай, усё як паложана… Здароў, кажа, Лёня… Здароў, кажу, хоць цябе і няма. Даю табе, Лёнька, медаль… Здымае сонца з неба і давай мне на галаву адзяваць… А яно гарачэннае! Мазгі ў чэрапе закіпаюць… Плачу, адпіхваю яго, а ён сонца мне як кепку на галаву…Салянік.
Благадаць на табе, Леанід…Адуванчык.
Галавешка на мне была, а не благадаць! Ачуняў, а яна во тут во, каля скроні дагарае… Выпаліла ўсё да мяса… І валасы не растуць…Дзерваед.
Ты б іх зачэсваў на гэта месца…Адуванчык.
Так што я ні агню, ні кулі не баюся… З агню тады нехта вынес, у партызанах адбыў, амаль год ваюю, і хоць бы драпіна… Кулі побач ціўкаюць… Ціў-у-у, ціў-у… Вуха толькі во сёння. І то не куляй.Бушцец.
Майму дзядзьку цыганка нагадала: загінеш ад гарэлкі. Напужа-ала — дваццаць гадоў не піў… Нават піва. І загінуў.Салянік.
Пачаў, значыцца…Бушцец.
Суседка над намі жыла. Яе мужык любіў гэта дзела. Пачала аднойчы ганяць яго, непачатую пляшку праз акно выкінула, а дзядзька на лавачцы сядзеў… Бутэлькай «Московской особой» па цемечку — цюк! І гатоў. Загінуў ад гарэлкі… (Дзерваед.
Каго?Бушцец.
Мішку…Дзерваед.
Схадзі зірні…Бушцец.
Не пайду! Нікога мёртвага не бачыў… Ні маткі, ні бацькі, ні сясцёр… І яго не хачу! Схадзі ты… Га, партызан? Скажы, даруй за мяне… Схадзі, партызан… Ну, чаго ты глядзіш? Сходзіш?Дзерваед.
То добра… Нешта з маладых нікога няма…Бушцец.
Усё ў кучу, як авечкі, лезлі. Толькі заляжам — са ўсіх бакоў да мяне паўзуць! Куды, маць вашу?! Па кучах толькі і лупяць. Усё адно паўзуць, вочы вытрашчыўшы. Мяне Мішка ў атаках і блізка да сябе не падпускаў. Смерць, кажа, дыхае нада мной, а ты побач — і табе пападзе… Адчуваў, ці што?Дугін.
Хто Саляніка бачыў?Бушцец.
Вунь ён святых разглядвае… Мацвей!Салянік.
Што?Дугін.
Цьфу! А я яго па траншэях шукаю… (Дзерваед.
Забыўся…Дугін.
Я табе забуду! (Адуванчык.
Вуха…Дугін.
Моцна?Адуванчык.
Баліць…Бушцец.
Гальчанскага забіла.Дугін.
Бачыў…Дзерваед.
Яшчэ хто?Дугін.
Усё… Больш ніхто не прыйдзе. Якавенку мінай яшчэ ў сваім акопе да атакі… Гураў і Варонін у санбаце. Гураў, мабыць, выкараскаецца… У яго тут (Бушцец.
Што?Дугін.
Не што, а я! Хадзі сюды…Бушцец
(Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира