Дзерваед.
Чаромха цвіце, Мар’я… Бульбу б цяпер садзіць… Зямля цёплая… Дыхае… Можа, паспею… Пазней трохі… Яно нічога… Дробненькая будзе… Не хадзі ты за мной, Мар’я. Не адводзь ад мяне бяду… Смерці не баюся… Жыць страшна…Дугін.
З кім гэта ты?Дзерваед.
Так… Адзін…Дугін.
Чаму не спіш? (Дзерваед.
А што казаць?Дугін.
Пахваліўся б, расказаў, як партызаніў…Дзерваед.
Страляў…Дугін.
Дома хто-небудзь ёсць?Дзерваед.
Нікога…Дугін.
А былі?Дзерваед.
Усе былі…Дугін.
Фюрэры за гэту вайну ніколі не расплоцяцца з людзьмі…Дзерваед.
Мы плаціць будзем. Гітлеры шалеюць — мы плоцім… Скажы, старшына: чаму яны нараджаюцца? Гітлеры?Дугін.
Страшна не тое, што яны нараджаюцца, а тое, што людзі ім верыць пачынаюць… (Дзерваед.
Можна…Дугін.
Усё адно спаць не буду… Зоркі нізкія…Дзерваед.
Слухай, старшына, папрасі ротнага — хай нашага малога куды перавядзе. Ён і так нацярпеўся… Наскочыць, дурань, на кулю… А яму жыць трэба… Душа яшчэ расце… Зялёны… Мо і забудзецца… Папрасі… У яго дзеці павінны быць прыгожымі…Дугін.
Ладна… А цябе яшчэ раз заўважу ў атацы без каскі — скажу ротнаму, каб на «губу» пасадзіў… Ясна?Дзерваед.
Ага…Дугін.
Дзе швэндаешся?Бушцец
(Дугін.
Дзе быў?Бушцец.
У мястэчку… Сімпатыі заваёўваў…Дугін.
Сяргей!Бушцец.
Не, не, старшына, усё нармальна… Так пахадзіў, паглядзеў… Агародчыкі капаюць… У нас магілкі, а яны агародчыкі… У нас крыжы скалочваюць, а яны шпакоўні… І не баяцца!Дзерваед.
А чаго ім баяцца?Бушцец.
Ну, канечне… Мы добранькія… Вунь партызан учора свой НЗ адной немцы аддаў… Пляваць хацелася…Дугін.
А ты б плюнуў і супакоіўся…Бушцец.
Не магу! Ведаеце, зазірнуў у адзін домік… Чысценька ўсё, акуратненька, сцяжынкі жоўтым пясочкам пасыпаны, свечка гарыць, на раялі нехта дрэнькае… Заходжу. Сядзіць маладая немка. Прычэсаная, рукі белыя, пальцы доўгія, у халаціку… Стаў, гляджу… Паварочваецца, зубы паказвае, гадаўка… Шуберт, кажа… Гляджу і маўчу… Падымаецца, курва, халацік расшпільвае! Маўляў, бітэ, рус Іван, атрымлівай кантрыбуцыю… Нашы дзяўчаты сажай твары мазалі, адна, я чуў, кіслатой сваю прыгажосць спаліла, а гэта халацік расшпільвае з усмешачкай…Дугін.
Далей…Бушцец.
Што далей? Стаіць, паскуда, голая, гладкая… і ўсміхаецца… Плюнуў — і ходу… Глядзець не магу на іх! Трасе! Вось калі мёртвы немец ляжыць — пацалаваць гатовы!Дугін.
Ідзі спаць…Бушцец.
Закурыць дайце…Дугін
(Бушцец.
Не… Партызан, дай свае махоркі… Ну, чаго глядзіш?Дзерваед
(Дугін.
Ты што, з глузду з’ехаў?! Малады, дурны, гарачы… Дый перажыў…Дзерваед.
А ты не перажыў?Дугін.
Ва ўсіх нас душы выхаладзіла… Не хутка сагрэемся.Дзерваед.
Можа, й памрэм халоднымі…Дугін.
Кінь!Дзерваед.
Жонка, старшына, за мной ходзіць… З дзіцем… Спаленыя… Другі год ходзіць.Дугін.
Расказаў бы… Лягчэй будзе…Дзерваед.
Лягчэй не будзе…Дугін.
Раскажы.Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира