Ліда.
Малады… Усміхаецца, а слёзы з вачэй… Сястрычка, я не плачу, гэта мне пяском у вочы ад выбуху… Дай вады, кажа, усё адно ж горай не будзе… Губы кусае, крычаць саромеецца… Я ад палаткі адышлася, на калені стала і… прашу… Смерці прашу: забяры яго, прашу, зрабі ласку, забяры… Вяртаюся — ён ужо сцішыўся… Толькі ўсмешка засталася… І вочы на сонца глядзяць. Гэта ж жудасць! Смерці маліцца… Яе ж праклінаць трэба… (Што ты, што ты, дурненькі… Гэта ж не снарад… Гэта навальніца.
Адуванчык
. Я снарадаў не баюся… Я перуна баюся…Ліда.
Чаго?Адуванчык.
Ён перад вайной да нас у хату залятаў… Такі белы мячык. Акно было адчынена, ён і прыплыў… Мы вячэралі — ён над сталом і павіс… Маці схапіла чыгунок дый накрыла яго. Як чахнула перад самым носам! Я потым месяц заікам быў… Бацька кажа: нешта нядобрае будзе… Угадаў: праз месяц вайна пачалася. А мяне з таго часу, як навальніца надыходзіць, — трэсці пачынае. Снарады побач вухкаюць — не страшна, толькі рот раскрываю, а то вушам балюча, а як навальніца — гатовы пад зямлю залезці…Ліда.
Гэта пройдзе… У цябе хоць хто-небудзь застаўся?Адуванчык.
Бацька, можа, жывы, яго на вайну забралі… А так нікога… І вёскі няма. І суседзяў. Палілі нас…Ліда.
Усё хутка скончыцца… І будзе ціха-ціха на зямлі… І я буду тваёй сястрой… І маці… Гэтаму я навучылася за вайну. Мы паедзем куды-небудзь далёка, дзе няма папялішчаў і руін, дзе шмат-шмат цішыні… Дзе журчыць чыстая рэчка… І будзем успамінаць толькі наша дзяцінства, нашых мам, школу, як нас прымалі ў піянеры… І ніколі-ніколі не ўспомнім вайну… А калі надыдзе навальніца — я заспяваю, і ты не пачуеш, як неба разрываюць грымоты... І пярун ужо не будзе прадвеснікам бяды…Адуванчык.
Не трэба, Ліда… Не плач.Ліда.
Гэта не слёзы, Лёнька… Гэта душа мая смяецца…Адуванчык.
Пачакай, Ліда… Нехта глядзіць на нас…Ліда.
Усе спяць.Адуванчык.
Глядзіць!Бушцец.
Галаву! Адвярні галаву, партызан!!! Пусці яго, суку!Цэлы?! Бяры аўтамат…
Дугін.
Дзед! Вазьмі левае акно! Малы, прыкрывай яго!Адуванчык.
Ад каго тут прыкрываць? (Дугін.
Куды лезеш, маць тваю?!Адуванчык.
Што табе мая маці?!Дугін.
Біце доўгімі чэргамі, прыціскайце іх да зямлі! Зараз назад палезуць! Астатнія па аднаму за мной!Дзерваед.
Куды?! Глядзі ззаду!Адуванчык.
Ідзі ты к чорту! Ззаду нікога няма!Дзерваед.
Не лезь!Здаецца, замацаваліся… Дзякуй богу… (
Адуванчык
(Дзерваед.
Чаго ты?Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира