Бушцец.
Не збярэш, дурненькая… Табе не Адуванчык, а такі, як я, патрэбны… Я цябе зразумею. У нас з табой вайна… Адна на дваіх. А ён нецалаваны, Лідка… Яго жанчыны там… падрастаюць. Яго ўсё там. За Перамогай…Ліда.
А дзе маё?Бушцец.
А тваё тут… у акопах. І ты ў іх застанешся назаўжды! Вайна нас з табой ніколі не адпусціць… Ты гэта разумееш? Кветачкі, месяц над рэчкай, салодкі салоўка — гэта прайшло міма…Таму, каля каго рваліся снарады, вясновая навальніца да самай смерці артналётам здавацца будзе… Мы з табой, Лідка, усё паклалі для Перамогі… І жыццё сваё. І душы. Ты дзіця хочаш?
Ліда.
Я жанчына…Бушцец.
А я не хачу! Нікога пасля сябе не хачу пакідаць! Якія дзеці ў мяне могуць нарадзіцца? Не хачу, каб і яны раслі дзеля такога…Ліда.
Гэта вайна апошняя…Бушцец.
Ага. Залечаць раны, забудуць мёртвых… І зноў пачнуць… Праўда, нам з табой гэта ўжо не страшна. Я да вайны крыві баяўся… А цяпер у рукапашных баюся прамахнуцца, ударыць не трапна. Так вось пад левую лапатку — рраз! Ты ведаеш, мне гэта падабаецца… А кроў… Забыўся, якая яна… У сне бачу ружовую… Як віно… Адуванчыка я зараз паклічу…Ліда
(Бушцец
(Ліда.
Спыні сваю душу, Сярожа…Бушцец.
Дождж будзе?Ліда.
Будзе…Бушцец.
Спыні дождж, Ліда…Ліда.
Сярожа…Бушцец.
Пусці!Салянік.
Чаму ты, Лідка, не спіш?Ліда.
Пагадай мне, дзядзька Мацвей…Салянік.
Я не ўмею…Ліда.
А калі ў бога не верыш, маліцца можна?Салянік.
Можна. Хто-небудзь пачуе…Ліда.
Я буду жыць, дзядзька?Салянік.
Захочаш — будзеш… Ідзі спаць.Адуванчык.
Пусці, я табе сказаў!Бушцец.
Давай, давай…Адуванчык.
Што табе трэба, Мазепа дурны?!Бушцец
(Адуванчык.
Ну што?Ліда.
Сядай, я табе павязку змяню…Адуванчык.
Дык ты ж у дзень мяняла…Ліда.
Яшчэ змяню… Але калі ты хочаш спаць — ідзі спі…Адуванчык.
Спаць не хачу… Мяняй…Сядае.
Ліда пачынае разбінтоўваць яму галаву.Ліда.
Кроў прысохла… Не баліць?Адуванчык.
Не…Ліда.
Лёнька, чаму цябе Адуванчыкам завуць?Адуванчык.
Мішка Гальчанскі празваў… Калі ў роту прыйшоў, у мяне з гэтага боку валасы саўсім не раслі… Ён засмяяўся і кажа: «Зірніце — Адуванчык!» Так і завуць… Мішку забіла, а мяне завуць…Ліда.
Хочаш шакаладу? Еш, ты ж любіш салодкае…Адуванчык.
А адкуль у цябе шакалад?Ліда.
Лётчыкі падарылі…Адуванчык
(Ліда.
Ну што ты, дурненькі?.. У мяне толькі з табой душа жыць пачала… Не думай нічога…Адуванчык.
Я не думаю…Ліда.
Я ні ў чым не вінаватая: ні перад табой, ні перад сабой… Але ты ўсё адно даруй мне…Адуванчык.
Не трэба, Ліда…Ліда.
Табе што-небудзь гаварылі пра мяне?Адуванчык.
Я не слухаў…Ліда.
Ведаеш, бацька, адыходзячы на фронт, сказаў маці: «Даруй мне… калі я загіну… Я табе дарую, калі не дачакаешся». І ты мне, Лёнька, даруй…Адуванчык.
За што?Ліда.
Не ведаю, але даруй… Я цябе не дачакалася… Чатыры гады полымя, кроў, смерць побач… кожны дзень. Мне схавацца за каго-небудзь хацелася… я і хавалася… А потым баяцца перастала… Нават клікала не адзін раз… З вашага аддзялення хлопец такі чарнявы, на цыгана падобны, з ранай у жывот… Як яго?Адуванчык.
Варонін…Ліда.
Як звалі?Адуванчык.
Не ведаю… Ён з папаўнення… Малады…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира