Бушцец.
Ну не! Мішку Гальчанскаму ў твар стралялі…Салянік.
Як хочаш…Дзерваед
(Бушцец.
Што?Дзерваед.
Пакладзі аўтамат на зямлю…Бушцец.
Шкада? Табе шкада?! А ты ўспомні, як тваіх палілі… Што рабілі з тваёй Мар’яй?! Як тваё дзіця пяклося на сучку з яблыкамі! Ён у іх не хоча страляць! Чаго глядзіш?!Дзерваед.
Пакладзі аўтамат на зямлю…Адуванчык.
Сяргей, кінь! Ну яго к чорту, не трэба… Супакойся… Я табе сёння сваю порцыю наркомаўскай аддам…Дзерваед
(Дугін.
Ты што, аглух? Кінь зброю!Атака яшчэ не скончылася, хлопчыкі… Што такое?
(
Дзерваед.
Нічога. Пагаварылі…Дугін
(Салянік.
Мой… Я не страляў…Дугін.
Не чую…Салянік
(Дугін.
Вось цяпер чую… (Салянік.
Я ведаю…Дугін.
Толькі зараз даведаўся?Салянік.
Не трэба, старшына… І раней знаў… Я грэшны, слабы чалавек…Дугін.
Значыць, зброю ўсё-ткі ўзяць узяў… І думаў як-небудзь ціхай сапай да канца вайны пратупаць… І перад богам чыст, і людзі задаволены… І вашым і нашым… Але бог шэльму меціць… Не атрымалася…Салянік.
Я ў атакі разам з табой бегаў, старшына… Не хаваўся…Дугін.
На перадавой не схаваешся, Мацвей… Дзед, дай махоркі… (Салянік.
Я вам не суддзя…Дугін.
Я не казаў, каб ты нас судзіў. Я толькі спытаўся. Як? Ты? Думаеш?Салянік.
Бог раз і назаўжды сказаў: не ўбій… Нікога! Нідзе! Ніколі! Нізашто! А чалавек, да крыві прывыкшы, адразу выйсце знайшоў: а калі хто супраць бога? Значыць, можна! А калі не тымі пальцамі хрысціцца? Можна! А калі ерэтык? На касцёр яго! Хто забівае «во славу божию», гэткі ж забойца, як і той, хто забівае за кашалёк! Бог сказаў: не ўкрадзі! А калі крадзенае? Можна! Святое дзела! Не пажадай жонкі бліжняга… А ў мяне любоў! Можна! Што нам святое ні скажы — мы ўсё перакруцім, пераверцім і падгонім пад сябе… Не жыццё, не абставіны прымушаюць нас грашыць, а похаць душы нашае…Дугін.
Амінь?Салянік.
Не трэба…Дугін.
Хто ў цябе дома застаўся, Мацвей?Салянік.
Бацька, маці, жонка і дзеці…Дугін.
Усе жывыя?Салянік.
Дзякуй богу…Дугін
(Салянік.
Папрасі!Дзерваед.
А не дадуць?..Салянік.
Тады ўкрадзь…Дугін.
Ага!Салянік.
Але ніколі не думай, што зрабіў добра…Дугін.
А калі прыйдуць у мой дом і на вачах у мяне заб’юць майго бацьку, раскрыжуюць маці, згвалтуюць сястру… Што мне рабіць? Папрасіць? Адуванчык, што твая маці ў іх прасіла: «Паночкі, не страляйце дзетак больна»? І што?!(
Правільна... Забі, але не думай, што гэта добра. Дык я і без бога ведаю, што гэта дрэнна… Ты колькі на фронце? А я забіваю з сорак першага! І з сорак першага знаю: не ў кожным немцу сядзіць Гітлер… Большасць з іх няшчасныя, простыя людзі… Але я буду страляць! І біць трапна! Да канца! Таму што ваюю супраць д’ябла! Праўда, ён у Берліне, але тут, у акопах, яго анёлы… Як там у вас: ці адракаешся ад д’ябла і анёлаў яго… Адракаюся!
Салянік.
Ім таксама кажуць, што з імі бог… А мы д’яблы…Дугін.
Ма-аленькая розніца ёсць. Я не праліў ні кроплі нявіннай крыві…Салянік.
Загадаюць — пральеш…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира