Дугін.
Не!!! Сустрэну партызан, дзяцей тых, хто паліў тваю Мар’ю, — я іх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю! Не ўбій!.. Яно ў яго было… (Дзерваед.
Не трэба так, старшына…Дугін.
Трэба! (Бяры...
Хлопцы, у каго патронаў мала?
Дзерваед.
У мяне…Дугін.
На, дзед… (Бушцец
(Дугін.
А, мабыць, і не трэба… Ты ж сам, Мацвей, дойдзеш? Праўда?Салянік.
Дайду… Не насі на мяне злосць…Дугін.
Будзь здароў.Устаць!
Бушцец.
Што? (Дугін.
Ты хто? Вярхоўны Галоўнакамандуючы? Пракурор? Суддзя, каб чалавека да сценкі ставіць?Бушцец.
Я — франтавік! Я маю права…Дугін.
Тады ў каменданцкі ўзвод шуруй! А ў маім аддзяленні ніхто перад носам зброяй махаць не будзе! Усёк?Адуванчык.
Нічога сабе дзеўбанула… (Дугін.
Людзей не было. Вышыню браць трэба… і маўчы!Адуванчык.
Я маўчу.Дугін.
У каго ёсць пакет? Дайце пакет!Дзерваед.
Зараз!Салянік.
Не трэба, хлопцы… Нічога не трэба… Даруйце мяне…Дугін
(Салянік
(Дзерваед.
Што, Мацвей? Што?Салянік.
Адпусці мне грахі мае…Дзерваед.
Што ты! Не веру я… Не веру…Салянік.
У бога можна не верыць, трэба жыць па ім…Дзерваед.
Ты не бойся, Мацвей, не бойся…Салянік.
Я не баюся… На ўсіх нас на зямлі адна душа… Тыя, хто мучае, забівае, — пройдуць па слядах пакутнікаў, па жыцці ахвяр сваіх… Пекла тут… На зямлі… І ачышчэнне чалавека… Госпадзі, што ж ты з намі робіш? Што ж ты робіш?Ліда.
Зараз, зараз, дзядзька Мацвей… (Салянік.
Не трэба, дачушка… Пасядзі так. Памаўчы…Дугін.
Пачалося! Рыхтуемся, хлопцы… Чакайце чырвонай! Артналёт кароткі будзе… Адуванчык! Памажы тут…Адуванчык.
Што тут памагаць?Дугін
(Ліда.
Дзядзька Мацвей, ну што мне зрабіць? Што мне зрабіць?Салянік.
Заспявай…Ліда.
Што?Салянік.
Што хочаш… Заспявай, Лідка… Жаночая песня — малітва… Пра косы ведаеш? Гэта… ой, чыё ж та… поле… (Ліда.
Не ведаю…Салянік.
Усё адно заспявай…Ліда.
Не ведаю!!Дугін.
Пайшлі, мужыкі! Лапаткі ў рукі — пакажам ім кузькіну маць! Ура-а-а!!!Дзея другая
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира