Дзерваед.
Што расказваць? Хлеб яна нам пякла, мая Мар’я, значыць… Для ўсяго атрада… Мы ёй мукі прывозілі, яна і пякла… Выдаў нехта… Аднойчы з разведкі ішлі, пяцёра нас было… Удала схадзілі, добрую разведку неслі… Брыгаду потым уратавалі… Да мяне зазірнулі… Мар’я толькі на стол паставіла, я з дзіцёнкам пазабаўляўся, прыбягае белая: «Хлопчыкі, немцы ў Максютках!» З хаты выскачылі, да лесу паўзлі, а яны і адтуль пруць ланцугом плячо ў плячо… На дарозе машын дзесяць… Куды? Хоць скрозь зямлю праваліся! Палоска жыта была каля хаты… Запаўзлі, залеглі… Жыта высокае, добра ў тым годзе ўрадзіла… Пад’ехалі, гергочуць нешта, у хату ўвайшлі… Ляжым, не дыхаем… Пяцёра нас усяго. Двое сувязных саўсім без зброі… Ляжым… Бачу праз калоссе — муку з сенцаў выносяць! У мяне ўсё абарвалася! Адкуль у адзінокай бабы ў такі час гэтулькі мукі?.. І каму?.. Яснае дзела, каму… А на расправу яны лёгкія… Павярнуў галаву да камандзіра — той белы як палатно, шэпча дрыжачымі губамі: «Разведка, разведка…» І на сумку на сваю паказвае. Потым эсэсавец Васілька выносіць… На руках гушкае, забаўляецца, смяецца… І сынок смяецца… Адлягло трохі ад сэрца… Пашкадуюць, думаю… Смяецца ж…Дугін.
А потым?Дзерваед.
А потым хату запалілі… Я сівець пачаў… Мар’ю не вывелі… І стрэлу чуваць не было… Не ведаю, што з ёй зрабілі… З хаты не выводзілі…Дугін.
Гавары, яшчэ гавары…Дзерваед.
Васілька (Дугін
(Дзерваед.
Аддыхаюся… Перад хатай антонаўка старая расла… За кашульку на сучок зачапіў, самі адышліся… горача стала… Хата гарыць, Васілька ад крыку на яблыньцы заходзіцца, я зямлю зубамі грызу… Пачуў, як па валасах холад пайшоў… І ўсё. У атрад хлопцы прынеслі… Яблыкі на антонаўцы печанымі сталі… Мар’я з Васількам за мной ходзіць… Вінаваты я…Дугін.
Чым ты вінаваты? Што ты мог зрабіць?Дзерваед.
Зрабіць я, канечне, нічога не мог… Мне трэба было з імі разам… А я ў жыце ляжаў… Сівеў і ляжаў… Да гэтага часу перад сваёй душой апраўдваюся: выскачыў бы — хлопцаў засыпаў, а разведка важная была… План карацельнай экспедыцыі неслі… Брыгаду ўратавалі… Цэлую брыгаду… Што там Мар’я з Васількам? Праўда?Дугін.
Тут не па арыфметыцы трэба…Дзерваед.
А па чым?Дугін.
Не ведаю… Можа, калі-небудзь хто-небудзь разбярэцца…Дзерваед.
Да шаптухі хадзіў… Ведаеш, што сказала? Кроў трэба нявінную праліць за Мар’ю і Васілька… Тады іх душы супакояцца… А я ўчора кансервы свае аддаў… Дзіцёнак змораны, залатушны, нават не плача, стогне толькі… Якая там кроў?..Дугін.
Ведзьма нейкая сказала гэта табе.Дзерваед.
Не трэба… Гэту ведзьму два разы расстрэльвалі…Дугін.
Каску ў атаках усё ж адзявай…Дзерваед.
Не заб’юць… Мяне ўжо забілі… У жыце… Звечарэла мая душа…Дугін.
Пойдзем, партызан! Вінца трафейнага цяпнем… Памянём тваю Мар’ю і сына…Чуеш? Спявае, гад…
Дзерваед.
То добра…Бушцец.
Ты што, звіхнулася?Ліда.
Я табе казала — не трэба!Бушцец.
Усе спачатку кажуць «не трэба». Нашто па мордзе лупіць?Ліда.
Я не спачатку, я ў канцы, Сярожа… Не чапай мяне, калі ласка…Бушцец
(Ліда
(Бушцец
(Ліда.
Балюча?Бушцец.
Балюча… (Ліда.
З зорачкамі… Толькі ў вачах.Бушцец.
Ух ты! Гэта вясна з нямецкім салаўём на цябе дзейнічае… (Ліда.
Я не грэлася… Я цябе адагрэць хацела…Бушцец.
Слаба нешта грэла. Плакала больш…Ліда.
Хацела, каб і ты заплакаў…Бушцец.
Ну-ну… І шмат для каго ты цёпленькай была? Толькі без рук!Ліда
(Бушцец.
Чаго прыйшла?Ліда.
Пакліч Дувянца…Бушцец.
Каго-о-о?! Адуванчыка?Ліда.
Мне перавязку трэба зрабіць…Бушцец.
Ноччу?Ліда.
Пакліч…Бушцец.
Ну, Лідэс! Ну, драпежніца! Ты ведаеш, колькі яму гадоў?Ліда
(Бушцец
(Ліда.
Сабяру…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира