Лосеў
(Шалгуноў
(Сямёнаў.
Возмутительное заявление.Гогель.
Считаю необходимым применить особые способы допроса, и этот дьявол заговорит на языке ангелов!..Шалгуноў.
Если перед нами действительно дьявол, то во плоти интеллигентного человека, исповедующего местный патриотизм, то есть национализм, что вполне понятно и требует в данных условиях определённого компромисса, поскольку в ином случае подследственный доставит себе излишние страдания, а нам — дополнительные хлопоты и потерю драгоценного времени. (Каліноўскі.
Наколькі мне вядома, паручнік Гогель, а ў сапраўднасці Гугель, што азначае «плевелы», пустазелле ў жыце, тутэйшы і ведае не толькі матчыну мову, але і валодае, як бачу, стэнаграфіяй. Няхай працуе, і следчая камісія будзе мець абсалютна дакладныя чарнавыя стэнаграмы-пратаколы допытаў.Шалгуноў.
Это что-то, но ещё не компромисс. (Сямёнаў.
По двуязычной стенограмме мы с поручиком составляем официальный протокол допроса, естественно, на русском, а подследственный его подписывает.Каліноўскі.
Толькі пасля прачытання, выпраўлення і магчымых дапаўненняў.Шалгуноў.
Условились… Итак… ваша фамилия, имя, отчество? К какому сословию принадлежите?Каліноўскі.
Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, сын Сымона. Бацька — патомны шляхціц, я — проста грамадзянін.Шалгуноў.
Возраст, вероисповедание?Каліноўскі.
Каталік. Днямі споўнілася 26.Шалгуноў.
Место рождения?Каліноўскі.
Вёска Мастаўляны Гарадзенскага павета.Шалгуноў.
Место учёбы, образование?Каліноўскі.
Свіслацкая гімназія, у 56-60-я гады — Пецярбургскі ўніверсітэт. Скончыў камеральнае аддзяленне юрыдычнага факультэта са ступенню кандыдата.Шалгуноў.
Есть ли вопросы к подследственному по последнему эпизоду?Сямёнаў.
Учёба — времена романтические. Назовите, так сказать, ваших кумиров…Гогель.
…и властелинов дум.Каліноўскі.
Да першых я б аднёс Адама Міцкевіча і Андрэя Тадэвуша Касцюшку, да другіх — Герцэна, Чарнышэўскага, Дабралюбава…Сямёнаў.
Какими науками увлекались в Петербурге?..Каліноўскі.
Класічнай нямецкай філасофіяй і заходнееўрапейскім сацыялізмам, вывучаў культуру і гісторыю славянскіх народаў.Гогель.
В общество «Земля и воля» входили?..Каліноўскі.
Не ўваходзіў, але сувязі не губляў.Сямёнаў.
В университете и стали врагом самодержавия и крепостничества, так сказать, в знак благодарности монарху за науку уму-разуму?Каліноўскі.
«Умом-разумом» і ўсімі фібрамі душы я ўзненавідзеў прыгон, самадзяржаўе і яго акупацыю маёй бацькаўшчыны яшчэ ў Свіслацкай гімназіі. А ва ўніверсітэце стаў перакананым прыхільнікам і прапагандыстам рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэяў.Шалгуноў.
Место жительства после Петербурга?Каліноўскі.
Зрабіўшы некалькі няўдалых спробаў уладкавацца на працу ў Пецярбургу, у 1861 годзе вярнуўся ў Вільню, але і тут, а затым і ў Гародні мне было адмоўлена ў працы, хоць без справы, склаўшы рукі, я не сядзеў і стварыў даволі моцную і ўплывовую рэвалюцыйную арганізацыю.Шалгуноў.
Почему опять очутились в Вильно?Каліноўскі.
З канспіратыўных меркаванняў — даведаўся пра распараджэнні начальства гарадзенскага аб маім арыштаванні.Шалгуноў.
Перечислите в хронологической последовательности ваши революционные должности!Каліноўскі.
У 1856-60 гады — кіраўнік левага рэвалюцыйнага крыла зямляцтва студэнтаў універсітэта — выхадцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы. З вясны 61-га года, як я ўжо сказаў, — стваральнік і кіраўнік рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гародні. З лета 62-га — член «Камітэта руху» ў Вільні, рэдактар, аўтар і выдавец «Мужыцкай праўды». З восені — старшыня паўстанцкага Літоўскага правінцыйнага камітэта. У сакавіку 63-га — рэвалюцыйны камісар Гарадзенскага ваяводства; у маі — паўстанцкі цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства; з чэрвеня — член паўстанцкага Аддзела Літвы і кіраўнік аддзялення ўнутраных справаў; у ліпені ўзначаліў «чырвоны жонд» — гэта па-нашаму паўстанцкі Нацыянальны ўрад Літвы і Беларусі.Шалгуноў.
То есть сконцентрировали в своих руках всю полноту революционной власти в мятежном крае?Каліноўскі.
Вядома… У паўстаўшым краі.Гогель.
Некоторые, ваше благородие, с этого времени и, разумеется, до арестования называли его диктатором и даже королём Литвы и Беларуси.