Каліноўскі.
У асноўным няўцешныя. Таму ў сувязі з немагчымасцю зімою працягваць барацьбу, я даў распараджэнне аб роспуску атрадаў з выдачаю, калі будзе магчыма, адпускных білетаў касінерам і іх камандзірам… да вясны.Шалгуноў.
Ваши назначения в это время в губерниях? Поимённо!Каліноўскі.
Памятаю, бадай што, толькі кіраўніка Саву — відаць, гэта псеўданім, — і нейкага Міцкевіча, прызначаных начальнікамі атрадаў.Сямёнаў.
Кто такие Пеликша и Свенторжецкий?Каліноўскі.
Чуў ад Дзюлёрана, што яны нібыта прымалі ўдзел у справах Менскай губерні.Гогель.
Где находится Шадурский?Каліноўскі.
Хто ён такі і дзе знаходзіцца, мне невядома. I наогул, за выключэннем асобаў, мною ўжо названых, я больш ні з кім у непасрэдныя адносіны не ўваходзіў, нікога з асобаў, якія ім садзейнічалі, не ведаю ні ў Вільні, ні ў іншых губернях, можа, за выключэннем толькі Людвіка Дзічкоўскага — ковенскага паўстанцкага цывільнага начальніка і Альберта Грабоўскага — інфляндскага паўстанцкага ваяводы.Сямёнаў.
Кого знаете из воевод и главарей восстания в иных губерниях северо-запада России?Каліноўскі.
У Віленскай губерні, як вядома, пасля Канаплянскага ваяводы наогул не было, а хто ім быў у Менскай, не ведаю, з Віцебскай жа Гарадзенская са жніўня мінулага года па кіраванні паўстаннем адышла да Варшаўскага камітэта.Гогель.
Кого знаете из членов Комитета опеки в Вильно?Каліноўскі.
Нікога не ведаю, тым больш што ён, наколькі мне вядома, даўно ўжо не існуе. Але, між іншым, у Вільні ёсць асобы, што служаць справе дабрачыннасці і спагады сем’ям, што пацярпелі ад душыцеляў рэвалюцыі, але я іх, на жаль, не ведаю.Шалгуноў.
Кто такие Александр Оскерко, Яков Гейштар, Купеть, Баневич, семейство Кондратович?Каліноўскі.
Названых мне асобаў не ведаю.Шалгуноў.
Назовите адреса ваших явочных квартир в Вильно.Каліноўскі.
Кватэр наймаў некалькі, але ні адна з іх не была явачнай.Шалгуноў.
Хозяева квартир?..Каліноўскі.
Грыгатовіч Юзэфа. Ад яе я пераехаў у дом Кельчэўскай. Потым з’ехаў у Гародню. Вярнуўшыся зноў у Вільню, начаваў у Дзюлёрана, Малахоўскага, Сухадольскага, пасля наняў кватэру за касцёлам святога Пятра, адраса не памятаю, адтуль пераехаў у гатэль Пузіно, а затым і на апошнюю кватэру ў будынку цяперашняй гімназіі. Іншых мясцінаў для хованак я не меў і ніякіх знаёмстваў у Вільні ў мяне не было.Шалгуноў.
Ваши вопросы, господа члены комиссии?Сямёнаў.
Как часто вы выходили из дому?Каліноўскі.
Выходзіў штодзень, бавіў час на прагулках, заходзіў абедаць у розныя гатэлі, апошнім часам харчаваўся ў Палянскага на Нямецкай вуліцы.Гогель.
Выходит, вы не знали о розыскании вас полицией?Каліноўскі.
Наадварот, выдатна ведаў.Гогель.
И то правда, что вы любили прогулки у дворца губернатора?Каліноўскі.
А што тут незвычайнага? Затое я ў твар ведаў не толькі вышэйшых чыноў жандармерыі, але і многіх шпегаў, а з паліцмайстарам Вільні, як выхаваны чалавек, вітаўся лёгкім кіўком галавы, хоць ён мяне і не ведаў.Шалгуноў.
Любопытно, это была бравада шляхтича или осознанная игра со смертью в кошки-мышки?Каліноўскі.
Кіньце вы, палкоўнік. Я проста ведаў элементарнае: воўк ніколі не бярэ ахвяру каля сваёй бярлогі, а калі дакладней, то не ўяўляе яе паблізу бярлогі.Шалгуноў.
И последний на сегодня вопрос, только откровенно: вы могли бы при встрече убить генерал-губернатора Муравьёва?Каліноўскі.
Не. Гэту цяжкую работу ў нас выконвалі толькі кінжальшчыкі і толькі па прысуду Трыбунала. Індывідуальныя пазасудовыя расправы — не наш метад.V