Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

У вёсках апоўначы пад вокнамі некаторых хацін здараліся незвычайныя і страшныя цуды: сонных абуджаў моцны крык дзіцяці, але калі хто выходзіў, каб забраць дзіця ў хату, дык нікога не бачыў на панадворку і плачу не чуў, а толькі абзываліся каля суседніх дамоў сабакі. Такія выпадкі, часта паўтараючыся, даводзілі ўсіх да найвялікшае роспачы.

“Кара Божа за цяжкія грахі”, – казаў люд і штодня перад абразом Прачыстае Маці заліваўся слязьмі.

Успамінаюць у размовах сваіх з удзячнасцю і пачуццём і пра Вас, вялікія душы, што былі дабрадзеямі Вашым падданым, суседзям і няшчасным землякам: падчас неўраджаю шчодраю рукою давалі Вы дапамогу бедным сялянам, удовам і сіротам; люд, гнаны жорсткім лёсам і несправядлівасцю, падтрымлівалі мудраю парадаю, уваскрашалі ў сэрцы надзеі, паказваючы Ўсемагутнасць Божую і міласэрнасць; ніхто без суцяшэння не выйшаў з Вашага дому, і прыгрэты жабрак, пакідаючы Вашы парогі, з суцехаю ў сэрцы бласлаўляў неба. Не шукалі Вы ўзнагароды на гэтай зямлі за дабрачыннасць, не шукалі Вы марнае славы, за якой ганяюцца слабыя людзі, як дзеці за цацкаю. Вашы ўзнагароды, Ваша слава перад тварам Бога.


Слынны продак! Магілы твае без аздобы,Там ніхто не паставіў слупоў мармуровых,Там бярозы рассыпалі цені жалобыПа каменні імшыстым ды крыжах хваёвых.Слынны продак! Бязлітаснай праўды анёлаБог пашле, каб твае абудзіліся дзеці;І натхніцца тваёй дабрачыннасцю моладзь,І вякі залатыя над намі засвецяць…Днём святога суда свет агорне трывога,Збудзіць мёртвых сурма, і зямля скаланецца.Слынны продак! Ты станеш тады перад БогамУ пашане і славе навечна, здаецца.


ГОСЦІ Ў ХАЦЕ ЗАВАЛЬНІ


Перад Новым годам мой дзядзька, сляпы Францішак і двое суседзяў успаміналі мінулыя часы, гаварылі пра ўраджаі і пра няшчасці, якія зазнаў гэты край, калі пасеяны хлеб загінуў у полі і жывёла прапала ад пошасці; гутарылі, як палепшыць палеткі і сенажаці, як завесці добры статак; пра выгаду, якую можа мець з гэтага дбайны гаспадар, і як прышчэпліваць садовыя дрэвы; да полудня і папалуднаваўшы, нязменна гаварылі пра гэта. Нарэшце, дзядзька сказаў гасцям:

– На другі дзень Каляд я гасціў у пана Марагоўскага: шмат там было асоб, якіх я бачыў упершыню, а іх размовы не маглі мяне захапіць; Бог ведае што там казалі, пераходзячы ад аднае тэмы на другую; размаўлялі пра сабак і коней, пра шчасце і няшчасце ў картах, лаялі і хвалілі сваіх прыяцеляў, перайшлі, нарэшце, да Бібліі. Тут ужо сапраўды паказалі, хто яны: разважалі пра тое, чаго не разумелі, ды, можа, і не чыталі. Пан Марагоўскі не мог вытрываць і папрасіў іх, каб не паказвалі дурнога прыкладу моладзі і кабетам. Цудоўна баўлю я сённяшні дзень з добрымі суседзямі; нашы размовы не абражаюць Бога.

– Гэта залатая моладзь новага часу, – сказаў пан Сівоха. – Будзе мароз на маладую зеляніну – апамятаюцца, як іх кране ў гневе рука Божая.

– Я заўважыў, – сказаў дзядзька, – што Янка ў час тых размоў сядзеў моўчкі і пазіраў здалёку, зусім не хацеў лезці ў тыя спрэчкі.

– Памятаю, дзядзечка, словы, якія чуў я ад майго настаўніка: людзі робяцца недаверкамі не таму, што бачаць у веры нейкія недарэчнасці, а таму, што, маючы бездапаможны розум і прытупленыя распусным жыццём пачуцці, не могуць ні адчуваць, ні кахаць, ні разумець праўду рэлігіі, дык я маўчаў, бо якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць такія абмежаваныя веды і пачуцці.

– Гэта праўда. Яны не разумеюць, што значыць быць добрым чалавекам, а думаюць толькі пра заслугі ды гербы сваіх продкаў. Але чаму ж не пераймаць іх у даўніх цнотах: даўней шанавалі веру і Бог бласлаўляў жыццё.

Стась, перапыняючы размову, сказаў бацьку:

– А хто сёння будзе расказваць гісторыі?

– Твая чарга, – сказаў той, усміхаючыся.

– Я, тата, раскажу пра Твардоўскага156.

– Добра, раскажы пра яго, будзем усе слухаць.

– О! Я шмат чуў пра Твардоўскага, – сказаў пан Латышэвіч. – Гэта быў вялікі чарнакніжнік, але Стась, можа, раскажа нешта новае.


ТВАРДОЎСКІ І ВУЧАНЬ


– Гаспадар, у якога мы жывём, – сказаў Стась, – апавядаў нам, што Твардоўскі хадзіў у школы ў Полацку, вучыўся добра, ды толькі не слухаўся настаўнікаў, пакрыёма чытаў забароненыя кніжкі і такім чынам дайшоў да таго, што зусім не баяўся смяртэльных грахоў. Нарэшце навучыўся чарнакніжніцтву і душу сваю прадаў злому духу, а прафесары і ксёндз-прэфект нічога пра гэта не ведалі і зрабілі яго дарэктарам некалькіх шкаляроў з пачатковых класаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы