Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Генрык, заўважыўшы, што мы з доктарам слухаем яго гісторыю, не зважаючы на карчомную прыслугу, што, стоячы паблізу, смяялася і пра нешта гаманіла, не ўставаў з месца і казаў далей.

– А што там у цябе ў кашы пад сярмягаю? – запытаўся я.

– Трусоў, – адказвае, – нясу з сабою; калі які дабрадзей дазволіць мне заняць дзе-небудзь самотны дом, дык буду іх там гадаваць, яны хутка расплодзяцца, і я буду мець прыбытак з гэтае ўбогае гаспадаркі.

– Адкрый кош і пакажы нам тваіх трусоў.

Ледзь адкрыў кош, як Амелія адступіла назад і закрычала ад спалоху:

– Ах, ах! Якія жахлівыя кажаны! Схавай, схавай іх хутчэй, глядзець не магу на гэтых пачвараў!

Я глянуў на яе са здзіўленнем, бо сапраўды бачыў маладых чорных трусоў, і старац, хутка зірнуўшы на яе, сказаў:

– Прыгледзься, пані, лепей: гэта маладыя чорныя трусы; адно што яшчэ малыя.

І, узяўшы першага-лепшага з іх за вушы, падняў з каша.

– Ах, ах! Які страшны кажан, злітуйся, не паказвай, схавай яго ў кош, не хачу і не магу глядзець на такую брыдоту.

Думаючы, што прычына гэтага недарэчнага страху нейкі дзіўны капрыз і ўпартасць Амеліі, я загадаў старцу, каб ішоў і пераначаваў у фальварку, а раніцаю яму будзе выдзелены дом. Ён пакланіўся і пайшоў проста ў маёнтак.

З праходкі вярталіся дадому моўчкі. Амелія была надзвычай усхваляваная, бледная, са слязьмі на вачах. Я глядзеў на яе са здзіўленнем і думаў, чаму яна пярэчыла такой відавочнай праўдзе? Я ж на свае вочы бачыў маладых трусоў! Нарэшце, парушыўшы маўчанне, сказаў:

– Дык што, Амелія, і цяпер яшчэ будзеш даводзіць, што той старац нёс у кашы кажаноў? Дзіўны капрыз прыйшоў табе ў галаву: здзекавацца са старога чалавека, абвінаваціць яго ў хлусні.

– Не хацела я, – кажа, – вінаваціць яго, але хіба ж не даваць веры сваім вачам?

– Прыкра мне, што ты засмуціла беднага старца, бо заўважыў па яго гаворцы, што гэты чалавек надзелены ад прыроды розумам і адукаваны, шкада толькі, што нешчаслівы.

– Пагляд і твар страшныя… Навошта было яго спыняць, няхай бы ішоў далей.

– Дзівяць мяне твае сённяшнія нечаканыя ўчынкі. Затрымаў я гэтага чалавека не на кароткі час; дам прытулак беднаму, і будзе жыць у маім маёнтку, колькі захоча.

Амелія і слова на гэта не сказала. Скончылася наша спрэчка, і мы абое моўчкі вярнуліся дахаты.

Непадалёку ад маёнтка, ля рэчкі, стаяла ў яловым лесе самотная хаціна. Жыў там (яшчэ як мой бацька-нябожчык быў жывы) селянін, якому пазней я даў хату ў бліжэйшай вёсцы, а поле, якое ён урабляў, далучыў да свае зямлі. Наступнага дня я прачнуўся рана, прывёў старца ў тую хаціну, каб меў там прытулак на схіле сваіх гадоў. Ён падзякаваў мне і выпусціў з каша сваіх трусоў пасярод хаты.

Жыў ён самотна. Часам блукаў адзін па полі або пад шатамі лясоў; уначы не спаў, паказваўся ў розных мясцінах у чорнай вопратцы, нібы страшны прывід. Сяляне, сустракаючы яго ў месяцавам святле, баяліся набліжацца, уцякалі, як ад вурдалака, і пра яго па ўсёй ваколіцы хадзілі дзіўныя чуткі. Апавядалі адзін аднаму, быццам бачылі апоўначы над яго хацінаю велізарную чараду кажаноў, і на ягоны кліч прыляталі туды совы і крумкачы.

Чуючы такія выдумкі простага люду, я смяяўся, наведваў самотны прытулак старца, часам любіў пагаманіць з ім колькі гадзін; увосень слухаў там, як шумелі старыя яліны над страхою: углядаўся ў ягоны твар, на якім застыла навек вясёлая ўсмешка. На пясчаным пагорку сярод хвояў жыў велізарны выпладак чорных трусоў, якія хаваліся пад зямлёю і зноў выбягалі са сваіх нораў. Гледзячы на ўсё гэта, адчуваў я ў сабе перамены, і душу агортвалі змрочныя думкі.

Амелія не хацела яго бачыць і не любіла, калі хто-небудзь успамінаў пра яго; я, наадварот, з прыемнасцю размаўляў з ім, і праз некалькі месяцаў ён атрымаў нада мною такую ўладу, што я верыў усяму, што ён казаў.

У канцы верасня перад самым захадам сонца заходжу ў старцаву хату; восеньскі вецер выў за сцяною, ён, абапёршыся на рукі, пазіраў на сваіх трусоў, якіх было шмат і ў хаце, і на падворку. Убачыўшы мяне, сказаў:

– Дзіўна, за ўвесь той час, як я жыву ў маёнтку васпана, наведаўшы ўсе тутэйшыя мясціны, бачыў у гэтых лясах розныя дрэвы, але дубоў тут паблізу зусім няма; знайшоў за некалькі вёрст адсюль толькі два стогадовыя дрэвы гэтае пароды, а вакол – маладыя дрэўцы, якія – я думаю – выраслі з жалудоў, што параскідваў там вецер.

– Я зусім не зважаў на гэта, – сказаў я. – Дзеля гаспадарчых патрэб у нас ёсць і іншыя.

– На ўжытак прыдатныя вяз і бяроза, але што можа быць цудоўней, як бачыць дуброву; гэтыя дрэвы вырастаюць магутныя, і я раіў бы пану, каб цяпер, увосень, загадаў іх выкапаць і пасадзіць усе на пагорку за азярынаю, на якім дагэтуль не расце аніводнага дрэва.

– Шмат гадоў трэба чакаць, пакуль яны вырастуць вялікія, і, пэўна, я не пабачу на тым пагорку разлогіх і высокіх дубоў, бо чалавечае жыццё надзвычай кароткае.

Ён зірнуў на мяне сурова, так, што дрыжыкі прабеглі па целе, і, як бы здзекуючыся, паўтарыў мае словы:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы