Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Не лезь не ў сваё! – адказаў ёй у гневе. – Я ведаю, што раблю; старац, якога ты называеш жахлівым, смяецца з вашае дурноты; занадта вы ўважлівыя да тых, каго ўжо няма на гэтым свеце.

І гэтак настаяў на сваім. Праз два дні і следу не засталося ад могілак, а цэглу з капліцы паклалі ў падмурак новага дома, у які праз пару месяцаў я перасяліўся. З гэтага часу пачаў заўважаць, што Амелія яшчэ больш перамянілася. Яе вочы і твар заўсёды былі асмужаныя смуткам; казала, што бачыла прывіды ў гэтым новым доме, мроіліся ёй страшныя сны, а апоўначы чула часам нейкія стогны. Па колькі гадзін раніцай і ўвечары яна малілася, укленчыўшы, і так змянілася з твару, што знаёмыя ледзь пазнавалі яе цяпер, хоць і мала мінулася часу.

Калі я расказваў старцу пра жончыны пакуты, ён глянуў на мяне і кажа, ківаючы галавою:

– Як, пане, яшчэ мала ты ведаеш, што такое кабета! Гэта адны толькі злосць ды ўпартасць, бо не можа яна камандаваць мужыком і рабіць паводле свае волі. Паведаміў бы пану адзін сакрэт, але няхай ён лепей застанецца вечнаю таямніцаю мае душы, бо гаворыць сёй-той, што я вінаваты ў вашых нязгодах.

– Злітуйся, скажы, бо каго ж гэта цікавіць болей за мужа?

– Шмат за што ўдзячны пану: зрабіў ён дабрадзейства, даўшы гэты прытулак старцу, які прайшоў жахлівымі пуцявінамі жыцця праз усе выпрабаванні, навучыўся халодным сэрцам глядзець і заўважаць усе таямніцы людскіх думак і ўчынкаў. Адкрыю пану гэты сакрэт, які ведаю ўжо некалькі месяцаў, нікому пра яго не кажучы: у твае жонкі жывыя валасы на галаве.

– Не чуў яшчэ ніколі пра такія цуды і не разумею, што ўсё гэта значыць.

– Дык раскажу спярша, якім чынам я гэта даведаўся. Памятаю, з’ехаліся раз госці ў маёнтак; дзень быў ціхі і ясны, выйшлі ўсе тады з дому і, цешачыся добрым надвор’ем, гулялі ў полі. З панам ішлі два пажылыя мужчыны, і былі вы вельмі занятыя нейкай размоваю, а панава жонка ішла наперадзе, акружаная моладдзю, што, гамонячы, часта пазірала на яе касу. Калі падышлі да гаю, я, схаваўшыся за дрэвам, таксама зацікавіўся: чаму гэта яны так пільна глядзяць на яе касу? Маё вока зоркае, і я заўважыў, што на сонцы валасы ў панавай жонкі рухаліся ў касе і па ўсёй галаве. О! Гэту рэч мусіш, пане, мець на ўвазе, бо ёсць дзівы і чары на свеце; моладзь заглядваецца, не разумеючы, якою сілаю запалілася пачуццё ў іхніх сэрцах.

– Хіба можа гэта быць? – спытаўся я са здзіўленнем.

– А то як. Раскажу пану, якім чынам можна ў гэтым пераканацца. Гэта не ўсё, што ў яе жывыя валасы; ёсць яшчэ адзін валасок, які пасля захаду сонца, калі змрок ахутае зямлю, крычыць цэлую ноч аж да белага дня, і таму яна можа заснуць толькі на кароткі час, часта прачынаецца, вечарамі стогне і плача. Калі пойдзе ў асобны пакой, дзе мае звычку, укленчыўшы, маліцца, ціха падыдзі і, стаўшы каля яе, прыслухайся добра. А яшчэ лепей паслухай зблізку ў начной цішы, як той волас спявае найгаласней.

Я быў невыказна здзіўлены і неспакойны. Вырашыў: не спаць усю ноч, абы толькі даведацца праўды. Увечары, калі Амелія, запаліўшы свечку, пайшла ў асобны маленькі пакой памаліцца, я падкраўся на пальчыках да прачыненых дзвярэй, прыслухаўся і пачуў піск такі тонкі, нібы камар, гудучы, лётае ля скроні і шукае, дзе б утнуць. Слухаў некалькі хвілін, не сыходзячы з месца, і гэтаксама ціха зноў адышоў, не чакаючы, пакуль яна дагаворыць свае пацеры.

Пасля паўночы не клаўся спаць, а ў асобным пакоі за сталом сам-насам раскладваў карты, быццам варажбою хацеў вызнаць, ці спраўдзяцца размаітыя мае жаданні і намеры. Калі ўсе заснулі і ўсюды зрабілася ціха, я патушыў свечку, заходжу ў спальню, як начны страх; вакно там напалову было зачынена. Амелія, стогнучы ў сне, ляжала ў ложку, каля ног яе, падаючы праз квадрат шыбіны, адбілася месяцавае святло, а ў галовах пачуў нібыта піск мухі, што трапіла ў павуціну. Дрыжыкі прабеглі па маім целе. Падумаў сам сабе:”Вось цяпер дазнаўся праўды!” – і цэлую ноч і на хвіліну не заплюшчыў вочы. Назаўтра раніцай я прыйшоў да старца і ўсё расказаў яму.

– Верыш, пане, цяпер: я казаў праўду, – прамовіў старац, – але яшчэ не ўсё: трэба зрабіць так, каб гэтыя жывыя валасы не прыцягвалі да сябе юначых вачэй. Загадай, пане, сваёй жонцы адрэзаць касу і ўначы, пакуль певень праспявае, прынясі яе да мяне, а я паруплюся, каб ты яшчэ раз пабачыў цуды на свае вочы.

Не ведала Амелія і нават не падазравала пра нашу ўмову і пра жахлівыя мае намеры. Сустрэўшы мяне, сказала спакойным голасам:

– Што з табою, Генрык? Здаецца, у гэтую ноч бяссонне цябе мучыла? Да позняга сам-насам бавіўся з картамі, і на світанні ўжо не было цябе ў доме.

– Не спаў уначы і раніцай уцёк з дому, бо твае валасы, што крычаць на галаве, нідзе мне спачыну не далі.

– Не разумею гэтае загадкі, бо першы раз чую пра крыклівыя валасы.

– Рух тваіх валасоў спадабаўся ўсім гасцям.

– Кажы, Генрык, ясней, – сказала яна, – бо я на такія загадкі не здатная.

– Скажу і ясней: хачу, каб ты абрэзала валасы; замужняй кабеце прыстойней быць з пакрытаю галавою.

– Дзіўны капрыз убіўся табе ў галаву.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы