Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Чалавечае жыццё надзвычай кароткае. Навошта думаць пра гэта? Пан яшчэ малады, мае добрае здароўе, гадоў сто жыцьме на гэтай зямлі і ў засені тых дубоў весяліцца з прыяцелямі. Пакінь сумнявацца, ты чалавек – і ўсё павінна служыць табе.

Я паслухаў яго рады. Назаўтра загадаў садоўніку ісці да старца, што жыве каля рэчкі побач з яловым лесам, каб той паказаў маладыя дубкі, якія трэба перанесці і пасадзіць на пагорку.

Садоўнік, пачуўшы мой загад, перапалохаўся, змяніўся з твару і сказаў не сваім голасам:

– Адкуль тое пану? Дуб не цвіце, і з пладоў яго няма аніякае карысці; дзеля аздобы лепей пасадзіць на пагорку ліпы.

– Парады твае не прашу, – сказаў я. – Слухай, што табе загадваю, і выконвай.

– Ад старых людзей я чуў, што той, хто сее жалуды ці садзіць дуб, і года не

пражыве159.

– Калі яшчэ раз, – кажу, – пачую гэтую лухту, дык загадаю ўсыпаць табе пяцьсот бізуноў. Ідзі рабі тое, што загадана.

Садоўнік, баючыся далей пярэчыць мне, выйшаў засмучаны і шукаў выпадку, каб прасіць маю жонку: ці не здолела б яна ўгаварыць мяне адмовіцца ад таго намеру.

Увечары, калі я на нейкі час пакінуў дом, ён зайшоў у пакой да Амеліі, са слязьмі на вачах укленчыў перад ёю і ўсё расказаў.

Калі я вярнуўся, Амелія сустрэла мяне з усмешкаю:

– Генрык, чаму ты вырашыў пасадзіць дубы? Я не бачу ў гэтым ні патрэбы, ні аздобы таксама. Бедны садоўнік прыйшоў да мяне страшэнна засмучаны, кажучы, што перасаджваць дубы – найвялікшае няшчасце, бо гэтае дрэва забірае сілы і скарачае жыццё таму, хто яго вырошчвае. Ведаю, што забабоны ад невуцтва, але ці ж маем мы права жорстка абыходзіцца з людзьмі за тое, што яны цёмныя, бо неадукаваныя? Трэба неяк адвучваць іх ад дурных забабонаў; усе мы людзі, і вялікі грэх чыніць несправядлівасць бліжняму.

– Як бачу, – сказаў я, гнеўна глянуўшы на яе, – і ты падобная да садоўніка, –падахвоцілася глупствы бараніць, але марнае будзе тваё заступніцтва.

– Пэўна, той жахлівы старац даў табе гэтую раду; дык даручы яму самому садоўнікава месца, і няхай усё тое зробіць сам, бо ж нічога не робіць днямі, адно блукае па полі і лесе.

– Людзі мае: як хачу, так і будзе.

Калі я гэта сказаў, з вачэй Амеліі паліліся слёзы, і яна адразу выйшла ў другі пакой.

Садоўнік, бачачы, што яго надзеі не спраўдзіліся, прывёз з лесу маладых дубкоў і пасадзіў на прызначаным месцы. Пасля гэтага ўвесь час быў самотны; дарэмна ўсе даводзілі, што дубы не маюць аніякага ўплыву на чалавечае здароўе, аднак ён сох, сілы яго пакінулі і наступнае вясны, як толькі тыя дрэўцы зазелянелі, садоўнік сканаў.

Пасля ягонае смерці, калі я апавядаў старцу пра наіўнасць таго чалавека, пра забабоны і пра слабасць яго характару, ён глянуў на мяне, зморшчыўся, як бы выяўляючы сваю пагарду, і сказаў:

– То й добра. Няварта шкадаваць. Маючы безліч дурняў, страціў толькі аднаго.

Другое злачынства гэтага старца парушыла яшчэ больш згоду і мір паміж мною і жонкаю. Меўся я пабудаваць новы драўляны дом, ды крыху не хапала цэглы на падмурак; каб папоўніць недастачу, выйшаў я ў поле і, ходзячы там, выбіраў добрае месца на цагельню. Старац, спаткаўшыся са мною, паказваючы на могілкі і на старую каплічку, якая стаяла навідавоку блізка ад маёнтка, і кажа:

– На якім неадпаведным месцы зрабіў нехта гэтыя могілкі. З панскага вакна заўсёды відаць драўляныя крыжы і каплічка. Во ўжо дзе прыкры краявід! Наведваюць пана суседзі, сярод іх шмат маладых ды вясёлых, а гэтыя крыжы і каплічка ўсё перад вачыма, кожнага могуць давесці да маркотных думак і меланхоліі; раіў бы пану прызначыць сялянам месца пад могілкі дзе-небудзь далёка за лесам, каб не так часта чалавечае вока іх бачыла; цэглу з капліцы можна пусціць на падмурак, на гэтым жа месцы пасеяць авёс, каб і знаку не было, што тут гніюць нечыя косці.

Я пахваліў добры старцаў густ і яго здольнасці ў вызначэнні характару чалавека і таямніц прыроды. Загадаў, каб як мага хутчэй знеслі драўляныя крыжы, сабралі надмагільныя камяні ў крушню, зруйнаваўшы капліцу, звезлі цэглу ў маёнтак.

Дарэмна мае падданыя, сабраўшыся з усіх вёсак, прасілі, каб я не нішчыў святыні і не кранаў таго месца, дзе спачываюць астанкі іх бацькоў і сваякоў; дарэмна натурыўся ксёндз-плябан, стараючыся давесці, што я бяру на сваю душу вялікі грэх; дарэмна старэйшыя суседзі папракалі мяне, што адступаю ад дзедаўскіх звычаяў. Нарэшце Амелія, убачыўшы, што ўсе просьбы і напаміны марныя, сказала:

– Генрык, аднак жа пры жыцці бацькі і дзеда твайго гэтая каплічка і могільнік былі на гэтым самым месцы, бацьку і дзеду гэтыя крыжы і магілы не заміналі і не наводзілі жахлівых думак. Няраз яны там, калі ўзыходзіла ці заходзіла сонца, укленчыўшы, старанна маліліся за сваіх памерлых сялян. Такі звычай усюды ў нашым краі: могілкі навідавоку або блізка дарогі, каб людзі, сустракаючы вокам крыжы і магілы, тварылі малітвы за душы тых, хто ўжо заручыўся з зямлёю. Пэўна, той жахлівы старац даў табе гэтую бязбожную параду, але памятай, Генрык, што Бог усё бачыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы