Я душу на пясок растаўку,Не прадам гадам-цмокам волю,І траву апяку кроўю-соллю,Нож халодны аддам жабраку.Упаду пад сухую сасну,Пад самотную ў чорным полi,З хрустам сцiсну кулак да болю,Вып'ю воцату i засну...Я прайду праз уласны скон,Як святло працiнае сонІ як падае з неба камень.Я прачнуся, вятры гудуць...І зацiсну я голаў рукамi,Каб смяротнага крыку не чуць.
СОН
Засынаю, iзноў засынаю,Бо надзеi нiякай не маю,І ў жыццi ўжо нiшто не трымае...Засынае душа, засынае,Перарэзаная трамваем;А вар'яцтва душу абдымае,Закалыхвае i спавiваеЧорна-мутарным дымам адчаю...Сон iзноў не прыходзiць ноччу,Цемра выела мае вочы,Пэўна, злыдзень мяне сурочыў.Зазвiнеў палахлiвы званочак...Прыпынiўся драпежны трамвай,Невыносны навокал адчай.
БРАТЫ
На гары валуны гудуць.Хмары шарая каламуцьЗверху падае на зару,Абдымае, хавае гару.Пад гарою гарыць агонь.Праз агонь скача чорны конь.На канi тым сядзiць салдат.Пад гарою ляжыць яго брат.Клiча коннiк: " Мой брат, устань!Будзем разам змагацца са злом,Назавём нашу справу дабром!"Узнялася чырвоная здань,Засiпела змяёю зямля,Брату брат крыкнуў: "Зло гэта ж— я!"