Так моцна пахне апельсiнам,Ажно дыханне заняло.Здранцвеў язык i згоркла слiна —Так моцна пахне апельсiнам,Што свет сцямнеў— зрабiўся сiнi,I ўмомант скiвiцы звяло.Так моцна пахне апельсiнам,Ажно дыханне заняло.
РАЗВАГI
Невядома, якую з дарог давядзецца прайсцi i праехаць.Невядома, якая пакута-жалоба ў дарозе чакае.Але ведаю, што не чакаю, непрагну басяцкай уцехi,А чакаю сяброўскай сустрэчы, схаванае за небакраем.Не патрэбна сустрэча з анёлам, тым болей, прарокам.Не патрэбна падтрымка ад моцных, тым болей, вялiкiх.На сябе спадзяюся i веру пясчаным дарогам.Спадзяюся на сябра, якога няможна паклiкаць.Непатрэбнае ўчора, назаўтра патрэбным здаецца;Неабходнае сёння губляе свой кошт неўзабаве;Так букеты святочныя ператвараюцца ў смецце;А насенне чакае ў зямлi, спадзяецца на травень.Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца i пачатку;Можа, ёсць, толькi я iх нiколi не ведаў, небачыў.Я iду, каб дарога прасцейшай здавалася брату;Над пуцiнаю рогат крыжуецца з енкам i плачам.Неразумна iсцi i не бачыць хоць нейкае мэты;А цi варта iсцi да святла не свайго, ачужога?Можа, каменем лепей ляжаць на зямлi запаветнай?Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.
МАСТАК
Ён жыве на прыватнайБезвыгоднай кватэры.Ён малюе выдатнаНа шалёсткай паперы.Мастаку дастаткова,На яго разуменне,Самы просты аловак,Аркуш i асвятленне.Ён вялiкi аматарПаспрачацца за словы,Бо шануе заўзятаПаэтычную мову.Ён не робiць халтуры,Зарабляючы грошы.Як малюе з натуры,Абыходзiць раскошу.Ён надзiва спакойнаАдмаўляе спакусы.Ён працуе ў пакоiНевялiкiм i вузкiм.Ён нiкуды не лезеІ нiчога не просiць.Ён малюе прадвеснеІ графiчную восень.