Шленца.
Чакаць прымушаеш, пся крэў! Не за тое плоцім!Чорны дзяцюк
(Пішчык.
Дакладвай — аб чым Вашчыла з тым без’языкім размаўляў?Чорны дзяцюк.
Не ўсё зразумеў. Адзін жа — нямко. А гэты Вашчыла не дужа адкрываўся. Хітры вельмі.Пішчык.
Я адразу пазнаў яго — Вашчылаў пісар. Сын войта Бочкі. Дарэчы, у князевай школе ў Слуцку навучаўся разам з дзецьмі прыроднай шляхты.Шленца.
Навучыў на сваю галаву яснавяльможны князь! А ён замест таго, каб князю аддана служыць за ласку, да бунтаўшчыкоў падаўся, пся крэў. Чаму разам з бацькам на кол не пасадзілі гіцля?Пішчык.
Так яснавяльможны князь рашыў — няхай з таўром на твары па свеце бадзяецца, нагадвае іншым, што іх чакае, калі за зброю супроць князя схопяцца. Ну, а для чаго мову адабраў? Дык тут таксама зразумела. І песню не заспяваеш, і быліну не раскажаш. Так што з паўстання таго — адзін пшык.Шленца.
Але чаму ён тут, за мяжой, апынуўся?Чорны дзяцюк.
Я так зразумеў з размовы, што ён адтуль, са стараства, Вашчылавымі людзьмі падасланы.Пішчык.
І пра што яны гаварылі?Чорны дзяцюк.
Змова ў іх нейкая. Ці не збіраюцца яны адбіць па дарозе Вашчылу. Але цяжка было зразумець да канца. Адзін увесь час маўчыць, а другі невыразна пытае.Шленца.
Да князя далёка.Пішчык.
Тады палкоўніку ў Крычаў.Шленца.
Хто паедзе туды? Нам жа з табой не дазволена адлучацца.Пішчык.
Тады трэба самім рашаць. Але нябогу гэтага пакідаць жывым нельга.Шленца.
Халера! (Чорны дзяцюк.
Не ўжо, паны, пра гэта няхай вашы галовы баляць. Мяне вы змаўлялі на адну мокрую справу, за адну плацілі. Яе і пільнавацца буду.Шленца.
Шляхціч заплаціць табе і за гэта.Чорны дзяцюк.
Маё слова непарушнае.Шленца.
Што табе ўрэшце каштуе — дзе адна душа ў рай паляціць, там і другая? На тым свеце ўсё роўна давядзецца адказваць. Дык чаму тады не за двух?Чорны дзяцюк.
Гэта мне ўжо рашаць.Пішчык.
Дзе ён цяпер, той нямко?Чорны дзяцюк.
Яшчэ зранку падаўся па старадубскай дарозе.Пішчык.
У цябе ўсё гатова?Чорны дзяцюк.
Для Вашчылы?Пішчык.
Так.Чорны дзяцюк.
Ну, пра што ў вас таксама галовы няхай не баляць. Я сваю справу знаю.Шленца.
Але мог ужо за час, як рухаемся з Кіева, справіцца! Тады б і гэтай не ўзнікла!Чорны дзяцюк.
Самі бачыце, рускія ні на крок не адыходзяць.Шленца.
Ну, яны свой клопат маюць, а ты павінен пра свой дбаць.Чорны дзяцюк.
Я ўвесь час і дбаю.Шленца.
Але глядзі, калі што, пся крэў, ад маёй шаблі не ўхілішся!Пішчык
(Нічога не зробіш, ротмістр, давядзецца табе заняцца Вашчылавым пісарам. Сядай на каня і дагані яго ў ціхім месцы.
Шленца.
Яшчэ гэтага мне не ставала, халера! Мог бы і сам, шляхціч!Пішчык.
Яно праўда, пан ротмістр, але мне неяк не з рукі гэта.Шленца.
Хочаш чыстымі мець рукі?Пішчык.
Грэх адзін — што твой, што мой. Аднолькава на тым свеце спытаюць.Шленца.
Рана сабраўся, шляхціч, на той свет.Пішчык.
Рана — не рана, але і пра гэта клапаціцца ўжо трэба. Свят, свят!Карціна сямнаццатая
Радзівіл.
Я сам! (Дойлід.
Мы па мадэлі, яснавяльможны князь.Радзівіл
((
Гатовы ў дарогу, паны камісары?
Афіцэр.
Так ёсць, яснавяльможны. (