Радзівіл.
Але спяшацца таксама не варта. Мне пішуць з Расіі, што ў прыгранічныя палкі свае прыязджае імператрыца іхняя Лізаветка. Думаю, што там цяпер не да вас будзе, дарма што кіеўскі генерал у пісьмах прыспешвае ваш прыезд. Паедзеце праз Крычаў у Мглін. Там будзе засядаць камісія — з іхняга боку два камісары і з майго два. Выбраў вось вас.Афіцэр.
Дзякуй за давер, яснавяльможны.Радзівіл.
Справа ідзе пра перадачу Вашчылы ў мае рукі. Але хачу папярэдзіць паноў камісараў — не дужа ён патрэбны мне будзе тут пасля расследавання. Яны ж захочуць ад яго ведаць дакладна, што адбылося ў старастве. Відаць, сілічоўскі войт ужо і так наплявузгаў абы-чаго. Пэўна, што рускім таму карціць выставіць мяне крыважэрцам перад Еўропай. Маюцца ў іх і іншыя прэтэнзіі да мяне, нібыта я сілай трымаю беглых у сваіх маёнтнасцях. Не выдаю назад, як гэта змоўлена па дагаворы аб вечным міры. Але дапусціць гэтага нельга! У Расіі вы адшукаеце ротмістра Шленца і шляхціча Пішчыка. То мае верныя людзі. Перадасце на словах — ранейшы загад не адмяняю. Няхай кіруюцца ім.Афіцэр.
Так ёсць, яснавяльможны.Радзівіл
(Судзейскі.
Так, яснавяльможны.Радзівіл.
Ты, пан маёр, будзеш мець пасля вяртання ў Слуцк новы чын. Не пакіну без маёй княскай міласці і цябе. (Афіцэр.
Слухаем, яснавяльможны. Мы вашы слугі.Радзівіл.
Яны вунь (Афіцэр.
Так ёсць, яснавяльможны князь!Радзівіл.
Ну, ступайце з богам.(
Карціна васямнаццатая
Шленца.
Далёка ж ты, пісар, зайшоў. Ледзьве дагнаў.Думаў, ніхто цябе не пазнае тут, пся крэў! Не, ад слуг нашага князя не так проста знікнуць. Але ж і распісалі цябе, пся крэў!
Я ведаю, у цябе няма языка. Язык твой сабакі ў Крычаве з’елі. Але маўчы ды слухай. Гаварыць буду я, а ты пацвярджай мае словы ці адмаўляй. Галавой ківай, калі так — калі не. Зразумеў? Як з Вашчылам!
Хто цябе накіраваў у Расію — Вашчылавы хаўруснікі?
Значыць, сам зайшоў сюды, пся крэў? Ішоў сабе, ішоў ды вось тут і апынуўся? А чаго з Вашчылам сустрэчы шукаў?
Так, выпадкам зайшоў у карчму?
Не лічы нас за дурняў, пісар! Нам вядома, пра што вы са сваім атаманам гаварылі. У нас і ў карчме вушы былі, дарма што самі выгляд рабілі, быццам не пазналі цябе, за калеку чужога палічылі. Ну, гавары, пся крэў, — змову задумалі? Вашчылу наважыліся вызваліць?