Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Чаканьне мае ў сабе штось прывабнае й дэпрымуючае. Ці чакаеш сваей каханай у бярозавым ляску, ці выйграшу на лятарэі пры радыё, ці сьмерці ў сьмярдзючайяме. Заўсёды магчымыя задаваленьні й расчараваньні: Каханая можа прыйсьці ў добрым, або злым настроі, або й зусім ня прыйсьці. На лятарэі можна выйграць, або ня выйграць. А зь сьмерцяй ніколі ня ведама — яна таксама капрызная: раз цяпне касой па шыі і ўсе праблемы аўтаматычна вырашаныя, іншым разам адрэжа толькі нагу ці руку і застанешся інвалідам. Тут бачым, што гэтая няпрывабная жанчына хоча яшчэ раз з вамі забаўляцца, хоць вы ўжо без нагі ці рукі. Грунт, абы рэшта была.

Баяцца сьмерці — гэта абсурд. Бо калі дзіцё дарасьце да сьведамасьці, што кажны чалавек мусіць памерці, яно мусіць пачувацца, што знаходзіцца ў камэры сьмерці і асівець ад страху. Аднак думка, што кусок зялеза будзе разрываць жывое цела і гэта будзе балець, не належыць да прыемных.

Але да ўсяго можна прызвычаіцца, навет да флірту з сьмерцяй. Прыкладам, амэрыканскі злачынца Чэсман праз дурнату адвакатаў і бюракратаў дванаццаць гадоў сядзеў у камэры сьмерці. І прызвычаіўся. Навет пісаў цікавыя ўспаміны. Урэшце-рэшт яго дадушылі ў газавай камэры.

Ніколі не забудуся макабрычнай сцэны спад Монтэ Касыко падчас першага штурму. Капітан вышынёй каля двух мэтраў, вагой каля двухсот кіляграмаў, якому тры разы прастрэлілі левую руку, атрымаў яшчэ адну порцыю зялеза, гэтым разам у жывот. Жывот распораты, як у кабана, калі яго, асмаліўшы, разьбіраюць. Кішкі вылазяць. Капітан аднэй рукой дзяржыць свае ўласныя кішкі і лаецца як шавец. Як яму дапамагчы? Несьці такую тушу мог-бы хіба Гэркулес. Ды як несьці, калі ўвесь зьмест зьмястоўнага жывата выпаўзае? Трэба шукаць санітараў з насілкамі. Але дзе іх знайсьці ў гэтую пякельную ноч? А тут раптам з гары зыходзіць санітар. Параненым ён можа-б не зацікавіўся, але ўбачыў на ягонай руцэ залаты гадзіньнік маркі «Лёнжын». Гэта было цікавейшае. Павошта чалавеку з распоратым жыватом залаты гадзіньнік? Санітар прабачыўся, што ня мае бандажоў і насілак, але, каб аблегчыць параненаму сьмерць, адрэзаў залаты гадзіньнік. Капітан, прытрымоўваючы кішкі засьцерагаецца:

— Ты, сукін кот, калі я выжыву, гадзіньнік мне аддасі!

Лапідух[8] пэўна падумаў:

— Што за дурны аптыміст! Як можна выжыць з распоратым жыватом і кішкамі на вонку?

Аднак слушнасьць меў капітан, а іхнюю спрэчку вырашыла сьмерць. У гэты мамэнт санітар атрымаў кулю ў пераносіцу й з залатым «Лёнджынам» застаўся ля капітана. Апошнім з гары зыходзіць доктар нашага батальёну. Чуе, што нехта брыдка лаецца — бачыць капітана з распоратым жыватом і труп санітара з залатым «Лёнжынам». «Лёнжын» яго ня цікавіць, труп санітара — таксама. Але што рабіць з капітанам? Мае толькі адзін бандаж. Парваў сваю кашулю, бо капітанава й бяз гэтага была парваная, і сяк-так прымацаваў кішкі ў аб'емістым жываце параненага капітана. Пабег шукаць санітараў з насілкамі.

У міжчасе пачало сьвітаць і да капітана ня толькі санітары, але й муха жывая не змагла-б даляцець.

Такім чынам капітан праляжаў пад скалой цэлы даўжэзны дзень і толькі ноччу санітары змаглі дапаўсьці й яго зьнесьці. «Лёнжына» ён не забыўся.

Пікантнае тое, што, калі доктар адным бандажом і сваёй кашуляй умацоўваў капітанавы кішкі, той дамагаўся ежы, бо быў галодны. Доктар меў пры сабе толькі два лімоны, якія яму аддаў. Капітан тут-жа залімоніў гэтыя лімоны ў распораты жывот.

Калі ўрэшце ў прыфрантовым шпіталі яму зшылі кішкі й зашылі жывот ды ён ачухаўся пасьля наркозы, шпітальная сястра заўважыла, што ён нешта занадта вясёлы. Бачна — тэмпэратура. Бяжыць з тэрмамэтрам і раптам чуе носам, што ад капітана, як з бровару, нясець сьпіртным перагарам ды яшчэ й часнаком. Узьнялася трывога. Зьляцеліся дактары, сёстры, санітаркі. Знайшлі ў хворага пад падушкай парожную бутэльку ад каняку й палавіну пікантнай італьянскай каўбасы. Як яе капітан зарганізаваў — засталося ягоным сакрэтам.

Але вылячыўся й жыве…

Сярод жаўнераў — выразная дэпрэсія. Няма таго бадзёрага настрою, зь якім ішлі на першы штурм адзінаццатага травеня. Маўляў, пазналі «па чым фунт ліха».

У сьведамасьці людзей цьвёрдае перакананьне, што набліжаемся да разьвязкі: або мы, або яны. Праціўнік таксама трымаецца рэштай сілаў. Некаторыя нямецкія аддзелы ўжо ад 2-га студзеня адбіваюць штурм бязь зьмены. Пяць месяцаў з хвосьцікам! Гэта ня хаханькі!..

Палонныя не затойваюць цяжкасьці палажэньня. У маршала Кэсэльрынга, камандуючага італьянскім фронтам, не пераліваецца. Ён усьведамляе, што ўжо ня мае сілы сапхнуць нас назад у мора, а кажны Немец усьведамляе, што вайна прайграная.

З другога боку й мы ўсьведамляем, што б'ёмся й гінем за пусты мех, бо нас ужо «прадалі, аддалі ў палон». Аднак бязглуздая разьня ня спыняецца. У паветры нейкі флюід, які падказвае, што насьпеў крызіс бітвы.

Тут у форме дыгрэсыі варта прыгадаць аб прыпадковасьці на вайне.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза