Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Памагай ім, Божа! Нам будзе менш. «Дэспот» (крыптонім камандзера 16-га батальёну Станьчыка) ня траціць фантазіі. «Хлопцы, будзе добра, бо я ў г… утаптаўся» — яшчэ раз прыгадваем mot de Cambronne Станьчыка.

Павукі арміі — тэлефаністыя бязупынна пад абстрэлам снуюць павуціньне тэлефоннай сувязі, а яна, як павуціньне, рвецца пад гураганам артылерыйскага й мінамётнага агню. Патрулі, якія маюць выкрываць міны й трасаваць сьцежкі, пайшлі наперад.

Нам пакуль-што застаецца чакаць на сыгнал. Кладуся пад скалой, дзе можна курыць. Гэтае месца мы назвалі «клюбам курцоў».

Страляюць даволі рэдка, а падчас бывае некалькі хвілін камплетнай цішыні. Тады чалавек чуецца, як той мельнік, калі раптам млын стане. Праўда, гэтую пустэчу адразу запаўняюць салаўі, якія ўпарта не здаюцца.

У гэтым чаканьні ствараецца кантэмпляцыйны настрой. Хацелася-б падумаць, навет — мроіць… Але куды — Грыць тут, як тут.

— Панэ, а, панэ. Што там у штабе? Можа ня пойдзем на гэтую праклятую гару?

— Ня бойся, Грыць, пойдзем, яшчэ як пойдзем. Але чаму ты ня сьпіш? Перад атакай варта праспацца. Можа прыгожы сон прысьніцца…

— Прыгожыя сны мне ўжо ня сьняцца. А спаць ня хочацца. Некалькі дзён ляжым у гэтым сьмярдзючым яры й ні то сьпім, ні то дрэмем. Але ўсё-ж я хацеў-бы расказаць Вам пра Віньніцу. Калі выжывеце, можа аб гэтым напішаце.

Бачу, што ад гэтага ўпорыстага каламыйца ня выкручуся. Ды, зрэштай, што мне шкодзіць пачуць крымінальную аповесьць, чымся дарэмна думаць і мэдытаваць? Заўсёды паміж перапынкамі ў акцыі мы чыталі крымінальныя раманы.

— Ну што-ж, балакай, Грыць.

— Сумны гэта балак. Мелі мы з братам хутар каля Віньніцы. У разгар раскулачваньня й штучнага голаду я ўцёк у Заходнюю Ўкраіну. Быў нежанаты, дык было лягчэй. У Каламыі я знайшоў працу й шчасьліва ажаніўся. Брат зь сямьёй засталіся на месцы. Неяк жылі.

Пачалося ў 37-м годзе, калі бальшавікі пастанавілі зьліквідаваць няпрыхільны ім нацыянальны элемэнт. І ў ваколіцах Віньніцы пачаліся масавыя арышты. Арыштаваных звозілі ў Віньніцкую турму, якая хутка перапоўнілася па берагі. А каб разладаваць турму, што лепшае, як «пусьціць контру ў расход»?

Аблюбавалі вялікі пляц, абгарадзілі яго высокім тынам з дошчак так шчыльным, што ня толькі нічога ня можна пабачыць, але й камар носа паміж дошчак ня ўткне. Навокал ходзяць патрулі гэпістых. Пачалі туды ўяжджаць грузавікі. Нешта робяць.

«Таварыш, што там робіцца за гэтай загарожай?» — пытаюць людзі.

«Парк культуры й адпачынку. Праходзіць хутчэй!» — адказвае патруль.

Што-ж, парк культуры й адпачынку заўсёды прыдасца, але чаму яго робяць у такім сакрэце? Людзі круцілі галовамі, але зашмат дапытвацца баяліся.

Але вось знайшоўся вельмі цікавы дзядзька. Ягоная хата была недалёка ад тыну, а ля хаты — высокая груша. Тупыя гэпістыя ня скумекалі, што з гэнай грушы можна зазірнуць у іхны гаршчок і сеё тое ўбачыць. Вось-жа гэны дзядзька, аднойчы, калі была цёмная ноч, ціхенька ўзьлез на грушу. Паглядзеў, пабачыў і яшчэ цішэй зьлез, а аб тым, што ўбачыў не сказаў навет роднай жонцы. На другі дзень сьпілаваў грушу. А што бачыў, расказаў толькі ў 42-м годзе, калі Немцы даходзілі да Волгі й да Каўказу.

Амаль кажную ноч у панадворку Віньніцкай турмы раўлі грузавікі, а пад гэты гук матораў расстрэльвалі вязьняў. Пазьней іх вазілі ў будучы парк культуры й адпачынку, дзе закопвалі ў супольных ямах.

І вось у 38-м годзе, калі скончылася масакра, тын разабралі і віньнічане пабачылі некалькі кусьцікаў, некалькі дрэўцаў і гушкалкі для дзяцей. Парк культуры й адпачынку для ўсіх даступны. На браме лёзунг: «Производительно работать — культурно отдыхать!» І нясьведамыя дзеці, заліваючыся вясёлым сьмехам, гушкаліся на магілках сваіх бацькоў. «Парк культуры й адпачынку» адчынілі з помпай. Была аркестра, прамовы, дэклямацыі, «хай жыве наймудрэйшы з мудрых — Сталін!».

Такім чынам нам Маскалі падаравалі парк культуры на могілках нашых братоў і сясьцёр. За гэта ім з вазэлінай дзякаваў нейкі віньніцкі актывісты.

Я быў, калі ў 43-м годзе раскопвалі віньніцкі парк «культуры й адпачынку». Туды зьехалася шмат журналістых і экспэртаў з розных краінаў. Трупаў было цяжка распазнаць — шэсьць гадоў гнілі. Аднак адна жанчына пазнала свайго мужа. Напярэдадні ягонага арышту яна адрэзала кусок палы сьвіткі й гэтым куском залатала рукаво на локці. Савецкая доля — хочаш залатаць рукаво — адразай палу…

Свайго брата я не знайшоў. Ды зрэштай ня ўсе ямы пасьпелі раскапаць.

Дык вось, пане, як выглядала справа ў Віньніцы. Я чуў, што Вы пішаце вершы. На якую халеру яны цяпер некаму патрэбныя? А пра гэта, што я Вам сказаў, Вы мусіце абавязкава пісаць. Вы мусіце крычаць, — хай сьвет аб гэтым даведаецца, хай зразумее зь якім катам цалуецца!..

Грыць змоўк, толькі здушаны енк ад часу да часу вырываўся зь ягоных грудзей.

Пішучы аб гэтым, я выконваю загад майго жаўнера, якога я тады бачыў і слухаў апошні раз.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза