Іван.
Вас цэняць па рабоце і церпяць дома. Вы паспяхова маскіруецеся пад мужычка-прастачка. Гэта вам да твару, і гэта ў вас атрымоўваецца. Да гэтага прывыклі тыя, хто вас акружае, і часцей за ўсё не могуць зразумець, жартуеце вы ці гаворыце ўсур’ёз. Такая форма мімікрыі вас задавальняе.Калун.
А што гэта такое: мі-мі…Іван.
Здольнасць зліцца з асяроддзем.Калун.
Ага! Што яшчэ! І не саромейся. Я цябе не пашкадую.Іван.
Вы з задавальненнем вырашаеце чужыя лёсы. Лічыце, што вашы меркаванні пра людзей бездакорна дакладныя. Абыходзіцеся вы звычайна без доказаў. Вышэйшай і самай дакладнай меркай лічыце ўласную інтуіцыю.Калун
(Іван.
Нічога.Калун.
Ага, нічога?! Ну, канечне! А як жа інакш пры тваёй-то амбіцыі?! Ты ў нас і адукаваны, і культурны, і сумленны, і за народнае шчасце барацьбіт, якіх мала. Яшчэ разочкі са два мазані твой партрэцік ружовенькай памадкай — і атрымаецца святы. Куды ўжо нам пры такіх інтэлігентных і адукаваных. Мы вам ужо нібыта і не патрэбны сёння…Іван.
Такія, як вы, ужо ўчора былі не патрэбны.Калун.
Далібог ці жартуеш?Іван.
Далібог.Калун.
А ты і бацька твой, значыцца, патрэбны?..Іван.
Бацька мой на зямлі і ад зямлі, а вы, Раман Дзямідавіч, ад паперы. Калі я на такіх, як вы, гляджу, мне здаецца, што іх не тата з мамаю стварылі, а што яны пяром у чарніліцы зачатыя.Калун
(Іван.
Па вас няхай свет у апраметную праваліцца, абы паперы своечасова былі закрыты. Асабліва вам па сэрцы даносы. Вы пад іх людзей падганяеце. Гэты занятак для вас самы салодкі…Калун.
Падобна, ты мяне перавыхоўваць рашыў?Іван.
Веру ў чалавечае ў чалавеку. А раптам яшчэ ўдасца разбудзіць…Калун.
Ну-ну, будзільнік… Валі далей.Іван.
Чалавек вы фармальны, душэўна глухі і зайздрослівы, а таму жорсткі. Вам бы самому ананімкі пісаць, а вы іх разбіраць вымушаны. Вы мне той раз з такім смакам расказвалі, як мастака перад публікай да сараматы распранулі… Вы яго не распранулі, Раман Дзямідавіч. Вы яму душу вырвалі, дзёгцем абмазалі і ў пер’е выкачалі. Колькі ж яму сілы і часу спатрэбіцца, каб душа на месца стала, каб зноў зайграла?.. Вы калі-небудзь чулі выраз: душа ў чалавека грае?.. Калі душа грае, чалавек можа гару перасунуць, а на яе месцы сад пасадзіць. А вы яму душу вырвалі! А ён жа — маёмасць дзяржаўная! А іх жа ў нас сёння ад сілы пяць такіх мастакоў на дзесяць мільёнаў! Па адным ад двух мільёнаў.Калун.
А ты старшыня адзін ад двух мільёнаў?Іван.
На шчасце, нас намнога больш, і вы сцеражыцеся.Калун.
Значыцца, ты і мне вайну аб’яўляеш?Іван.
Аб’яўляю. Інакш вы мяне праглынеце.Калун.
Малайцом. Лепшая абарона — нападзенне. За гэта трэба выпіць. (Іван.
Дзякую, не магу.Калун.
Ах, не можаш?! А я магу. І многа… Калі захачу. А ты хочаш, ды не можаш! Вось у чым паміж намі розніца. Ты гэта ўлічы, Іване Крывіч…Іван.
Розніца паміж намі ў іншым.Калун
(Іван.
Абавязкова.Калун
(Іван.
А вы яшчэ і цынік.Калун.
А як жа?.. Я яшчэ, панімаеш, і кансерватар, і рэтраград, і бюракрат, і… Ты яшчэ не ведаеш мяне.Іван.
Таму я рады нашай сустрэчы…Калун.
Не радуйся, пашкадуеш. (Іван.
Новы данос?Калун.
Сігнал знізу. На гэты раз у адным экземпляры, таму, даруй, у рукі не дам, але са зместам пазнаёмлю. (Іван.
Абавязак даказвання віны ляжыць на абвінаваўцы.Калун.
І спытацца ў мяне нічога не хочаш?